Курсовая работа: Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус

- А калі паставіць пытанне так: ці знаёма вам пачуццё творчай няўпэўненасці?

- Не. Я ніколі не бяруся пісаць аб тым, да чаго ў мяне не ляжыць душа. Калі я ведаю аб чым я хачу пісаць, я ведаю і як пісаць. Таму ў мяне практычна няма чарнавікоў. Ёсць толькі накіды сюжэта. Накіды гэтыя падобны на галаваломку, сам чорт нагу зломіць. Там усё: героі, абстаноўка, планы месца дзеяння, жыллё дзейных асоб аж да таго, што відаць з кожнага акна. Падрабязныя біяграфіі герояў (яны пасля не ўвойдуць у твор, але, ведаючы іх, я ведаю, як будзе паводзіць сябе чалавек у самых складаных абставінах), манеры герояў, іхнія ўчынкі і іншыя дэталі. Абдумаю як след – сядаю за стол. Калі штосьці не клеіцца, пахаджу па пакоі, пакуру, каву згатую – і зноў за работу. Слова павінна ўлезці на сваё месца адразу, як цвік. І апошняя гэта справа сто разоў выцягваць яго абцугамі і забіваць зноў.

- Уладзімір Сямёнавіч, а чаму вы назвалі свой апошні празаічны твор “Зброя” аповесцю? Ці не з’яўляецца яна своеасаблівым працягам рамана “Каласы пад сярпом тваім”: галоўныя героі адны і тыя ж?

- Не. Гэта не працяг рамана, а яго адгалінаванне. Галоўныя героі тыя ж, але яны дзейнічаюць у іншых умовах і іншы раз не зусім так, як табе хочацца. Дзеянне адбываецца ў Маскве. Але гэта не Масква Пушкіна і Бялінскага, дзе жывуць высокімі ідэаламі ці, прынамсі, добрымі манерамі, дзе ветліва цалуюць ручкі дамам, дзе гутараць аб высокіх матэрыях, дзе пануе павага да людзей. Гэта Масква Сухараўкі і Хітрова рынка, маскоўскае дно, якое і Гіляроўскаму не снілася.

- Значыць, аповесць трэба ўспрымаць як самастойны твор, калі я не памыляюся?

- Толькі так. У нас у Прыдняпроўі, норавы заўседы былі і ёсць такія: калі гулянне – сдаў апошні рубель, калі просіш – то ад душы, а пагражаеш каму-небудзь – яму не здабраваць! А тут Алесь трапляе ў абсалютна чужое, незразумелае яму асяроддзе, дзе можна прыгразіць і забыць, дзе на словах можна дараваць, але да смерці помніць зло і пры зручным выпадку ўдарыць. Адным словам, дзе законы такія: хочаш выжыць – умей хітрыць, выкручвацца, хлусціць.

- Але ж мэта ў Алеся і яго сяброў застаецца па-ранейшаму тая ж.

- Так, ім трэба знайсці і купіць зброю, хоць бы 3000 ружжаў для паўстанцаў. А гэта справа далёка не простая.

- Пэўна, таму аповесць называецца “Зброя”, ці яе назва мае і іншую, унутрана-падтэкставую нагрузку?

- Ваша праўда, назва – сімвалічная. “Зброя” – гэта значыць, што так нельга жыць далей грамадству, у якім жыве Алесь, што наступіў час мяняць самадзяржаўны лад, што народ прыйшоў да гэтага і рыхтуе сваю зброю.

- Як растлумачылі б вы сваю нязменную цікавасць да гістарычных сюжэтаў ?

- На гістарычных сюжэтах я ствараю сваю мастацкую матрыцу будучага. Калі ты ў пэўнай сітуацыі калісьці зрабіў так, а не інакш, то і праз сто, тысячу гадоў ты ў падобных абставінах зробіш у нечым падобны ўчынак. Кожны гістарычны сюжэт – гэта адкрытая размова з сучаснікам. А дзе яшчэ можна паказаць так поўна чалавека, што стаіць перад выбарам, кім яму быць, калі не на фоне гісторыі, вайны, экстрэмальных умоў, у якія трапляе гэты чалавек і праяўляецца ўвесь да канца, да тых рыс характару, якія ён, можа, і сам не падазраваў ў сабе?

- А што вы скажаце пра свой раман “Чорны замак Альшанскі”? У чым побач з прыгодніцка-дэкрутыўным – і гісторыя, і сучаснасць.

- Гэта чысты дэтэктыў. І нічога больш.

- Дазвольце не згадзіцца. Ва ўсіх вашых творах (і гэты раман не выключэнне), на мой погляд, прысутнічае як характэрны ўнутраны падтэкст гісторыка-патрыятычны пачатак, які нясе ў сябе сапраўдную ўлюблёнасць ва ўсё роднае: прыроду, гісторыю і культуру Беларусі. І калі адкінуць усё гэта і глядзець на раман толькі як на займальны “чысты” дэтэктыў то, напэўна, - гэта не Караткевіч.

- А я ніколі не лічыў дэтэктывам раман пра маера Проніна. Дэтэктыў, калі яго разумець як трэба, гэта таксама добрая літаратура (другая справа ці здолеў я ў “Замку” узняцца да яе). Перш за ўсе таму, што там не павінна быць голай схемы, па якой дзейнічаюць загадзя ясныя нам героі, а павінны быць жывыя людзі. І яшчэ павінна быць смяротная нянавісць да зла.

- Кажучы пра сувязь гісторыі і сучаснасці, я хацела б пачуць вашу думку аб тым, па якой прычыне некаторыя пісьменнікі і творы з часам “старэюць”.

- Цяжка адказаць на гэта пытанне адназначна… А вы ўспомніце, колькі шэрых клетак у чалавечым мазгу. Яны адміраюць. Стамляецца і старэе пісьменнік, а разам з ім і чытач. Старэюць праблемы. Старэюць часы. Не так ужо рэдка бывае, што целам чалавек яўэ малады, а душою безнадзейна стары і наадварот. Гэта – бяда. Крыўдна і тое, што маючы ў галаве шмат новых сюжэтаў, ты не можаш, як у маладосці, сядзець за сталом па дзесяць-дванаццаць гадзін не ўстаючы… Я хачу сказаць вось што. Творы, напісаныя пісьменнікам на ўзлеце сіл, часцей за ўсе і астаюцца яго лепшымі творамі, жывуць доўга. Думаю, што мала хто цяпер стане перачытваць “Астравы ў акіяне” Хеменгуэя, але тое, што ен напісаў на ўзлеце сваіх сіл – будзе хваляваць яшчэ доўга.

- Прабачце, я мела на ўвазе тое, што некаторыя пісьменнікі (або іх асобныя творы) праз гадоў 20 – 30 , а то і меньш, ужо не цікавыя і да іх не вяртаюцца. Напэўна, у маім пытанні не так прагучала слова “старэюць”. Працягваючы пачатую думку, я спытала б: якія чалавечыя якасці вы больш за ўсе цэніце ў пісьменніка? Якія якасці не старэюць?

- Праўдзівасць! Ніколі не хлусі, калі пішаш. Асабліва пра дужа важныя пытанні зла і дабрыні, любві і нянавісці, смерці і бяссмерця, гуманізму і чалавеканенавісніцтва.

Але нават і ў малых дробязях дзейнічае гэты закон: не хлусі, пішы так як ёсць (другая справа, што выпадкі могуць быць неймаверныя). Усё адно: калі чагосьці не ведаеш, лепш не бярыся за пяро.

Была са мной адна гісторыя: атрымліваю ліст ад аднаго чытача маёй “Чазеніі”, вучонага-біёлага, які абвінавачваў мяне ў тым, што схлусіў, апісваючы эпізод з леапардам (там ён адгрызае галаву ў забітага ім звера). Маўляў, такога не бывае. Ведаю я звычкі многіх звяроў, сам шмат назіраў за імі на далекім Усходзе. Расказвалі мне пра такую прывычку і шматлікія палясоўшчыкі, з якімі я сустракаўся там. Але відаць для майго біёлога і гэтага мала. Тады мне давялося-такі палазіць па кнігах. І ўрэшце я ўсё ж знайшоў. У кнізе “Запаведнік “Кедравая падзь”, выдадзенай да 50-годдзя гэтага запаведніка, я ўрэшце чорным па белым прачытаў на старонцы 43: «Интересно, что у всех его (леопарда) жертв, даже если они не полностью съедены, всегда отсутствует голова».

Кнігу гэтую ў ліку іншых, пісаў дырэктар запаведніка, мой добры знаёмы А.Панкрацьеў. Трэба пісаць так, каб не хлусіць ні ў вялікім, ні ў малым (якім бы неверагодным не было тое, пра што расказваеш). Трэба, каб табе неаглядна верылі. Тады ў цябе будзе больш шанцаў, што ты даўжэй не “састарэеш”.

- Фолкнер аднойчы сказаў: “Калі хочаш даведацца, хто добры пісьменнік, запытай у яго калег, яны ўкажуць на яго сваёй непрыязнасцю”. Колькі ў гэтай парадаксальнай думцы рацыі?

- Ну калі, скажам, прымяраць гэтую думку на мяне, то няма на Беларусі “горшых” пісьменнікаў, чым Барадулін і Танк, Панчанка і Брыль, або, скажам, Быкаў. Ніколі ў жыцці я не “ўказваў на іх сваёй непрыязнасцю”, хоць я не ўсяедны і некаторыя іхнія рэчы могуць мне не падабацца. Гэта пісьменнікі, якія б зрабілі гонар кожнай літаратуры. А Фолкнер? Што ж, магчыма, Фолкнер па-свойму ў чымсьці мае рацыю. Гэта, мабыць, было сказана ў хвіліну цяжкага расчаравання ў сабе і ў людзях, калі на хвіліну падумаў, што праца твая дарэмная, у хвіліну, калі табе ў адказ на парыў душы адказалі ўдарам. Крывадушныя людзі не пераводзяцца.

- Уладзімір Сямёнавіч, уявіце сабе, што вас папрасілі скласці анталогію з пяці аўтараў сусветнай літаратуры. Якіх бы вы выбралі?

- Я ўжо адказаў. Гэта ўсё адно, што выбраць пяць чалавек, якіх можна ўзяць ва ўратавальную шлюпку. Толькі пяць, а астатнія загінуць. Не ўжо! Я бяру з сабою ў шлюпку ўсіх, а калі яна пры гэтым затоне разам са мною, то няхай . Нельга пакінуць кагосьці. Усе яны аднолькава пакутавалі над словам і над лёсам людзей. – Паказваючы на кніжныя паліцы, ён працягвае: - Усе яны мае любімыя пісьменнікі. Іх так шмат, і кожны з іх мне да смерці дарагі. Усе яны са мною і толькі пяцёх з іх – я не магу назваць. Вазьміце ўсіх, хто любіў людзей, мучыўся за іх і быў сумленны. Вазьміце ўсіх, хто ўзяў за правіла цудоўныя словы Дон-Кіхота: “Сеньёры, вас пяцёра і вы напалі на аднаго. Значыць, няма вашай рацыі. Бараніцеся, сеньёры!”

Усё жыццё найлепшыя з нас стараюцца быць вернымі гэтаму прынцыпу. Былі верныя. Верныя зараз. І дасць бог… будуць яшчэ.

А як гэта ўдавалася ў кожнага – хай судзяць людзі.

З У. Караткевічам гутарыла Роза СТАНКЕВІЧ.

НАЙПЕРШ – СУДЗІЦЬ ЧЫТАЧУ

К-во Просмотров: 322
Бесплатно скачать Курсовая работа: Рэдагаванне службовых дакументаў Беларус