Курсовая работа: Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси

У 1924г. урад прыняў рад канкрэтных мер па рэалізацыі нацыянальнай палітыкі ў рэспубліцы, важнейшым пытаннем якой было ўмацаванне пазіцый і пашырэнне ўжывання беларускай мовы. У пастанове ЦВК БССР ад 15 ліпеня 1924г. "Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі" былі намечаны канкрэтныя меры і тэрміны іх рэалізацыі па выкарыстанні беларускай мовы ва ўсіх сферах грамадскага і культурнага жыцця. У прыватнасці, у гэтай пастанове гаварылася: "Для кожнага супрацоўніка савецкіх, прафесійных і грамадскіх арганізадый і ўстаноў абавязковае веданне беларускай і рускай моў, а для некаторай колькасці супрацоўнікаў неабходна дадаткова веданне яўрэйскай або польскай мовы"[8] .

Згодна з гэтай пастановай, усе наркаматы БССР пераводзілі сваё справаводства на беларускую мову не пазней чым праз тры гады. Спецыяльныя меры прадугледжваліся па беларусізацыі народнай асветы, выхавання, прафесіянальна-тэхнічнай адукацыі, палітыка-асветніцкай работы і выдавецкай дзейнасці. У пастанове адначасова адзначалася, што вывучэнне рускай мовы побач з беларус кай як прадмета навучання — абавязковае для ўсяго насельніцтва. Усе гэтыя мерапрыемствы паспяхова ажыццяўляліся на ўсёй тэрыторыі рэспублікі, дзякуючы чаму беларуская мова стала сапраўды раўнапраўнай у вялікай сям'і моў савецкіх народаў. Але гэты працэс быў парушаны сталінскімі рэпрэсіямі, звязанымі з барацьбой з так званай нацдэмаўшчынай, якая ахапіла рэспубліку з 1930 г.

3 другой паловы 30-х гадоў пасля прыняцця новай Канстытуцыі СССР намецілася рэзкае адступленне ад папярэдняй нацыянальнай палітыкі. Усе практычныя дзеянні партыйных і савецкіх орга-наў скіроўваліся на ўмацаванне пазіцый рускай мовы як агульнасаюзнай. Паступова, але няўхільна зніжалася роля нацыянальных моў у грамадскім жыцці.

Асабліва спрыяльнае становішча складвалася для правядзення такой аднамоўнай палітыкі ў Беларусі і на Украіне, што абумоўлена блізкасцю беларускай і ўкраінскай моў да рускай. Яе інтэнсіўнае правядзенне пачалося адначасова са сталінскімі рэпрэсіямі. Менавіта ў гэтых рэспубліках найбольш пацярпела нацыянальная інтэлігенцыя, якая значна павялічылася колькасна ў 20-я гады.

Хутка з'явілася і тэарэтычнае абгрунтаванне аднамоўнай палітыкі — працы Сталіна па мовазнаўству, якія прадказвалі непазбежнасць збліжэння і зліцця моў спачатку ў занальныя, а затым і ў сусветным маштабе. На жаль, у паслясталінскі перыяд, асабліва з 60-х гадоў, гэта палітыка пачала асабліва ўзмоцнена рэалізоўвацца, бо было аб'яўлена, што ў краіне к 1980г. будзе пабудаваны камунізм, пры якім павінна адбыцца поўнае зліццё нацый, а значыць, і пераадрлена разнамоўе ў краіне.

У Беларусі, напрыклад, менавіта ў гэты перыяд пачалося скарачэнне школ з беларускай мовай навучання, а ў школах з рускай мовай навучання ўсё болыпая колькасць вучняў па розных падставах, а часам і без іх вызвалялася ад беларускай мовы як прадмета вывучэння.

Са сталінскімі рэпрэсіямі некаторая частка творчай інтэлігенцыі звязвае і рэформу беларускага правапісу 1933г., хоць гэта фактычна не пацвярджаецца гісторыяй пытання, бо яно было пастаўлена на парадак дня яшчэ ў сярэдзіне 20-х гадоў у сувязі з тым, што той правапіс, які быў прадстаўлены ў "Беларускай граматыцы для школ" Б. Тарашкевіча, быў не толькі няпоўным, але і меў правілы, супярэчлівыя і цяжкія для засваення. Праведзены аналіз правілаў 1933 г. паказаў, што яны грунтаваліся на ўнутраных законах мовьі, хоць аб'ектыўна і прывялі да пэўнага збліжэння з рускім правапісам у сувязі з абмежаваннем так званага фанетычнага прынцьшу на карысць марфалагічнага. Удакладненні 1957 г. рабіліся ўжо свядома такім чынам, каб не было разыходжанняў у тым, што не закранае спецыфікі мовы (перанос, вялікая літара, злітнае, раздзельнае напісанне, напісанне праз злучок і г.д.). Лагічнасць такога падыходу аспрэчваць не прыходзіцца, калі ўлічваць двухмоўную сітуацыю[9] .

Такім чынам, пісьмовая форма беларускай мовы мае багатую традыцыю, дастаткова распрацавана, мае адпаведныя падручнікі, дапаможнікі і даведнікі, якія могуць забяспечыць яе паўнакроўнае функцыянаванне ў грамадстве.

Улічваючы ўсё гэта, у 1990 г. і быў прыняты "Закон Рэспублікі Беларусь аб мовах у Рэспубліцы Беларусь". Распрацоўшчыкі яго ўлічвалі вопыт дзяржаўных дакументаў 20-х гадоў, прынятыя адпаведныя законы ў іншых рэспубліках і сусветнай практыцы. Ен гарантуе права ў моўнай сферы ўсім грамадзянам карыстацца сваёй роднай мовай. Адначасова закон абвяшчае беларускую мову дзяржаўнай. Належнае месца адведзена ў ім рускай мове як мове міжнацыянальных зносін.

1.3 Аналіз перапісаў насельніцтва Беларусі

Аб спецыфіцы распаўсюджання і дынаміцы нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі ў канцы XIX ст. і ў савецкі перыяд могуць даць некаторае ўяўленне матэрыялы розных перапісаў насельніцтва. Так, згодна з данымі першага ўсерасійскага перапісу 1897 г, колькасць беларусаў (у сучасных межах Рэспублікі Беларусь) па прыкмеце роднай беларускай мовы складала каля 4,8 млн чал., або 74% усяго насельніцтва. Пры гэтым 13,6% беларусаў (прыкладна 650 тыс.) былі пісьменнымі і свядома ўказалі роднай мовай беларускую. 43% саслоўя дваран прызналі сябе беларусамі, акрамя таго, 60% настаўнікаў, 40% чыноўнікаў лічылі беларускую мову роднай. У пачатку ХХ ст., калі значна ўзмацнілася нацыянальна-вызваленчая барацьба, калі падчас рэвалюцыі 1905-1907 гг. былі адменены ранейшыя абмежаванні на беларускі друк, мову, сярод розных сацыяльна-саслоўных катэгорый насельніцтва ўзмацнілася разуменне сваёй нацыянальнай прыналежнасці. Немалую ролю ў пашырэнні нацыянальнай самасвядомасці адукаваных. пісьменных беларусаў адыгралі тады газеты "Наша доля", "Наша ніва", выдавецтвы "Загляне сонца і ў наша аконца", "Нашахата", "Беларус" і інш. Безумоўна, дапамагалі ў гэтым і патрыятычныя творы Я.Купалы, М.Багдановіча, Я.Коласа, а таксама навукова-асветная дзейнасць многіх этнографаў, фалькларыстаў, літаратуразнаўцаў[10] .

Паволі моцны ўздым агульнаэтнічнай кансалідацыі і нацыянальнай самасвядомасці беларусаў адбыўся і ў 20-ыя гг. XX ст., падчас правядзення ў рэспубліцы афіцыйнай дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі. Тады, ва ўмовах даволі хуткага развіцця беларускай культуры, пашырэння сферы ўжывання беларускай мовы, прыкметна павысіўся ўзровень нацыянальнай самасвядомасці, бо многія беларусы, якія ў мінулым лічылі сваю родную мову, культуру "мужыцкімі", "халопскімі", "ніжэйшымі" (у параўнанні з "вялікай" рускай мовай), паступова пераадольвалі гэтыя негатыўныя аўтастэрэатыпы, усведамлялі сваё сапраўднае паходжанне, свае "бацькоўскія карані". Згодна з перапісам насельніцтва 1926 г., беларусы складалі ўжо 80,62% ад колькасці ўсяго насельніцтва БССР, прычым абсалютная іх большасць лічыла сваёй роднай менавіта "матчыну" беларускую мову (асабліва мясцовае сялянства). Як сведчаць архіўныя крыніцы, у 20-ых гг. беларусы-католікі іншы раз лічылі сябе палякамі (хаця такіх выпадкаў у цэлым было няшмат, толькі натой падставе, што трымаюцца каталіцкай веры, але пры гэтым яны звычайна польскай мовай не валодалі, карысталіся ў паўсядзённым жыцці беларускай[11] .

Удалейшым пачалі набіраць моц асімілятарскія тэндэнцыі, і падуплывам палітыкі "контрбеларусізацыі" 30-ых гг. і дэнацыяналізацыі ў наступныя дзесяцігоддзі {ажно да канца 80-ых гг.) частка свядомых беларусаў страціла пачуццё свайго ўласнага паходжання, родную мову і ўспрыняла свядомасць і мову іншага народа — рускага. Сведчаннем можа служыць тое, што ў пасляваенны перыяд адбывалася і змяншэнне колькасці тых беларусаў, якія лічылі роднай беларускую мову. Напрыклад, доля беларусаў, якія прызналі роднай рускую мову, усяго за дзесяць гадоў (з 1970 па 1979 г.) узрасла на 6 %. Увогуле, доля беларусаў у складзе ўсяго насельніцтва Беларусі на працягу 60-80-ых гг. XX ст. некалькі паменшылася: калі ў адпаведнасці з перапісам 1959 г. беларусаў у рэспубліцы налічваўся 81,1% (дарэчы, гэта самы высокі паказчык за ўсе гады савецкай улады), то ў далейшым гэта лічба зменшылася да 81% у 1970, 79,4% у 1979 г. і нарэшце да 77,4% (па даных перапісу1989г.)[12] .

Удзельная вага беларусаў, якія прызналі роднай беларускую мову, з 1970 па 1989 г. зменшылася на 10%. Гэта сведчыць аб тым, што за мінулыя дзесяцігоддзі сярод беларусаў узмацніліся працэсы моўнай асіміляцыі, некаторага "рэгрэсу" нацыянальнай самасвядомасці; на беларускай мове размаўляла менш за трэцюю частку карэннага насельніцтва, ды і то гэта былі ў асноўным сельскія жыхары старэй за 35-40 гадоў. Значная частка беларусаў, якая імкнулася перайсці на "культурную" рускую мову, у выніку размаўляла на нейкай змешанай руска-беларускай паўмове ("трасянцы"), не ведаючы дасканала ні рускай, ні беларускай моў. У 70-80-ыя гг. у БССР не засталося практычна ні адной беларускамоўнай школы ў гарадах. Тыражы рускамоўнай прэсы ў 80-ыя гг. прыкладна ў 10 разоў перавышалі адпаведныя лічбы для беларускіх выданняў[13] .

Адраджэнне 1990 - 1995 гадоў пашырыла адукацыйную сферу ўжытку беларускай мовы, аднак ужо ў 1995 годзе пасля рэферэндуму колькасць беларускамоўных школ імкліва скарачаецца, а першая беларускамоўная ВНУ так і не адкрылася. У верасні 1994 г., які лічыцца «пікам» беларусізацыі, у Менску было 58 % першакласнікаў, што вучьшіся па-беларуску, у верасні 1996 г. - 32 %, 1997 г. - 17 %, 1999 г. - 4,3 %. Толькі ў верасні 2000 г. гэты «абвал» спыніўся - 4,3 % першакласнікаў у Менску селі за парты. Такая статыстыка ёсць прамы паказчык выніковасці дзяржаўнага рэгулявання моўнымі працэсамі ў адукацыі[14] .

Так, паўсюль, асабліва ў гарадах, і ў візуальным афармленні, і ў зносінах, і ў СМІ, і ў адукацыі, і ў друку пануе руская мова. Асабліва заўважныя гэтыя перакосы пры аналізе статыстычных дадзеных апошняга 1999 г. перапісу насельніцтва. Так, у краіне жывуць больш за 8 мільёнаў беларусаў, якіх можна назваць тытульнай нацыяй, 73,7 грамадзян Беларусі і 85,2 % беларусаў назвалі роднай мовай беларускую, 36,7 % жыхароў краіны і 41,4 % беларусаў штодня дома размаўляюць па-беларуску, больш за 20 % беларусаў не валодаюць рускай мовай[15] .


Глава 2. Закон аб мовах, ягоны ўплыў на цяперашні стан беларускай мовы, параўнанне з адпаведнымі законамі іншых постсавецкіх краінаў

2.1. Закон аб мовах у Рэспубліцы Беларусь

Закон аб мовах у Рэпублiцы Беларусь быý прыняты 26 студзеня 1990 г., ён быý зарэгiстраваны ý Нацыянальным рыестры прававых актаý Рэспублiцы Беларусь 15 сакавiка 2001 г. пад нумаром 2/268. Галоýная мэта рэгулявання адносiн у развiццi i ýжывання беларускага, рускага i iншых языкоý, якiмi карыстаецца насельнiцтва рэспублiкi ý дзяржаýнай, сацыяльна-эканамiчнай i культурным жiццi, ахраны канстытуцыйных праý грамадзян гэтай сферы, выхавання паважлiвых адносiн да нацыянальнага ýсведамлення чалавека, яго культуры i языку, далейшага ýмацавання дружбы i ýзаемадзеяння народаý.

Ён складаецца з 6 главаý, якiя ýключаюць у сябе 34 артыкулы. Глава I “Агульныя палажэннi” уключае ý сябе артыкулы аб мэтах заканадаýства аб мовах у Рэспублiцы Беларусь, аб дзяржаýных мовах i iншых мовах у Рэспублiцы, дзе гаворыцца, што ý адпаведнасцi з Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь дзяржаýнымi языкамi Республiкi Беларусь з’яýляюцца беларуская i руская мовы, што Рэспублiка Беларусь забяспечвае ýсеагульнае развiцце i функцыянаванне беларусскай i русскай моý ва ýсiх сферах грамадзянскага жыцця. У артыкуле 3 гаворыцца аб правах грамадзян карыстання iх мовай[16] . Iм гарантуецца таксама права звяртацца ý дзяржаýныя органы, органы мясцовага ýпраýлення, на прадпрыемствы i iншыя ýстановы на беларускiм, русскiм або iншым для бакоý мове. Гаворыцца аб абавязках кiраýнiкоý, iншых працоýнiкаý дзяржаýных i мясцовых органаý, аб’яднанняý валодаць беларускай мовай[17] . Аб гарантыi праý грамадзян пры разгляданнi падаваемых iмi дакументаý у дзяржаýныя органы, органы мясцовага кiравання i самакiравання, на прадпрыемствы, арганiзацыi i грамадзянскiя аб’яднаннi. Згодна гэтаму яны павiнны прымаць i разглядаць дакументы, на беларускай i рускай мовах. Гаворыцца, што адказ суправаджаецца адказнасцю згодна з дзеючым заканадаýствам[18] . У артыкуле 6 «Ахова моу» азначана, што ýсякiя абмежаваннi праý асобы па моýным адзнакам немагчымы i гэта караецца ýстаноýленай законам адказнасцю[19] .

Глава 2 прысвечана мове дзяржаýных органаý, органаý мясцовага кiравання i самакiравання, прадпрыемстваý, арганiзацый i грамадзянскiх аб’яднанняý. Згодна ей мова актаý дзяржаýных органаý i органаý мясцовага кiравання i самакiравання беларуская i руская. Пры неабходнасцi i на нацыянальнай мове большасцi насельнiцтва той цi iншай мясцовасцi[20] . Мова справаводства i дакументацыi, тэксты на штампах, пячатках, афiцыйных бланках дзяржаýных органау i органаý мясцовага кiравання i самакiравання, тэхнiчнай i праектнай дакументацыi выконваюцца на беларускай i рускай мовах, а з улiкам назначэння апошнiх – на iншый мове[21] . Афiцыйныя дакументы, якiя сцвярджаюць статус грамадзянiна - паспарт, працоýная кнiжка, дакументы аб адукацыi i iншыя выконваюцца на беларускай i рускай мовах[22] . Працоýнымi мовамi з’ездаý, сесiй, канферэнцый, пленумаý, засяданняý, iншых сходаý з’яýляюцца беларуская цi (або) руская мовы. Мовай мiжнародных сходаý i форумаý, якiя адбываюцца на тэррыторыi Рэспублiкi Беларусь, з’яýляецца мова, зацверджаная удзельнiкамi сходу або форума. На рэспублiканскiх i мiжнародных сходах удзельнiкам забяспечваецца перакладчык[23] . Мова дакументаý па выбарам дэпутатаý i iншых асоб, якiя выбiраюцца на дзяржаýныя пасады народам, таксама бюлеценi беларускiя цi рускiя . Гэта датычыцца i сферы абслугоýвання[24] .

Артыкулы 14, 15, 16, 17, 18, 19, 20 прысвечаны судапраiзводству, вядзенню спраý аб адмiнiстратыýных праванарушэннях, натарыяльнаму справаводству, пракурорскаму назiранню, юрыдычнай дапамозе, мiжнароднай дапамозе, Узброеным Сiлам i iншым ваенным фармаванням Рэспублiки Беларусь. У iх гаворыцца, штоýсе дакументы, прынятыя адпаведнымi ýстановамi складаюцца на беларускай цi рускай мовах. Пры няведаннi адпаведных моý асобамi, удзельнiчаючымi ý разгляданнi дакументаý цi пасяджэннях вышэй адзначаных устаноý, iм дазваляецца перавод на язык, якiм яны валодаюць, цi карыстацца пераводчыкам, цi абмяркоýваецца сумесна пытанне аб мове на якой павiнна весцiся размова (гэта тычыцца артыкула 19)[25] .

У главе 3 «Мова адукацыi, навукi i культуры» гаворыцца аб усеагульным праве грамадзян Рэспублiкi Беларусь на ?

К-во Просмотров: 195
Бесплатно скачать Курсовая работа: Шматварыянтнасць літаратурнай мовы ў яе пісьмовай і вуснай форме на тэрыторыі Беларуси