Курсовая работа: Судовы лад Вяликага княства Литоускага
Судаводства вялося на падставе Бельскага прывілея 1564 г. і Стутаў ВКЛ 1529, 1566, 1588 г. г. на старабеларускай (да к. XVII ст.), а пазней на польскай мовах.
Калі на судзе сярод прысутных былі людзі, дасведчаныя ў пытаннях права, то суддзі запрашалі іх да “рассудку праўнага”. І яны мелі дарадчы голас пры вынясенні судовых пастаноў. Кожны, хто быў на судзе, мог сказаць тое, што ведаў па разглядаемай справе, выказаць свой погляд на яе.
Рашэнні земскага суда можна было абскардзіць у Галоўны ці гаспадарскі суд. падача апеляцыйнай скаргі прытрымлівала выкананне рашэнняў ці прыгавораў земскага суда. Як ужо было сказана, усе справаводства знаходзілася ў руках пісара. Яму таксама дапамагалі подпіскі, колькасць якіх вызначаў сам пісар. Прычым, ён жа нес асабістую адказнасць за дакладнасць усіх актаў земскага суда, якія выдавала канцылярыя.
Такім чынам, стварэнне земскіх судоў сведчыла пра важны этап у развіцці судовага ладу і права ў феадальным грамадстве. Іх заснаваннем быў пакладзены пачатак арганізацыі судовай сістэмы на новай тэарэтычнай аснове раздзялення ўлад, бо яны былі першым?