Курсовая работа: Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст

Шмат разоў падыходзілі да сцен замка крыжакі. Пасля аднаго з нападаў у канцы XIV ст. вежу давялося адбудаваць амаль поўнасцю, але ўжо не з каменю, а з цэглы.

Новая вежа Шчытоўка, квадратная ў плане, пабудавана ў традыцыйнай тэхніцы «лусковай» муроўкі, калі шчокі сцен рабілі з цэглы, а ўнутраную частку муру – з камянёў і цагельнага друзу на вапне. Вежа мела пяць паверхаў з перакрыццямі на бэльках. У ніжняй частцы знаходзілася брама. Муры праразалі арачныя байніцы, паверхі злучала лесвіца, «схаваная» ў тоўшчы паўднёвай сцяны. Рэшткі гэтай вежы захаваліся да нашых дзён.

Неўзабаве пасля будаўніцтва Шчытоўкі ўзводзяцца іншыя мураваныя вежы і муры замка. Спачатку з усходу ўзвялі яшчэ тры вежы і злучылі іх мураванымі сценамі. Вежы падобныя да Шчытоўкі, але ніжэйшыя і мелі тры паверхі. Да нашых часоў захаваліся рэшткі Касцельнай вежы і Малой брамы. З прычыны таго, што вады ў замку не было і толькі на ўсходнім схіле замкавай гары білі моцныя крыніцы, над адной з іх і паставілі дзесьці ў XIV ст. мураваную Калодзежную вежу.

У пачатку XIV ст. за замкавымі мурамі на двары зрабілі каменную царкву, якая потым шмат разоў перабудоўвалася, а крыху пазней, у сярэдзіне XIV ст., непадалёку ад царквы быў узведзены двухпавярховы каменны палац.

У канцы XV – пачатку XVІ ст. у беларусаў з’явіўся новы вораг – крымскія татары. У 1505 г. замак вытрымліваў аблогу вялікай татарскай арды султана Біці-Гірэя. У паўночна-заходняй частцы замка збудавалі магутную вежу, якую назвалі Дазорцай. Квадратная аснова вежы паступова пераходзіць у васьмярык. Гэтыя абрысы ўласцівы для замкавых вежаў, пастаўленых у часы росквіту беларускай готыкі.

Паступова ўсе драўляныя гародні ў Навагародскім замку змянілі мураваныя сцены. Таксама ў пачатку XVІ ст. ля паўднёва-ўсходняга схілу гары пабудавалі яшчэ дзве вежы, злучаныя мураванымі сценамі. Разам з Калодзежнай яны стварылі своеасаблівае дадатковае ўмацаванне, значна павялічыўшы фартыфікацыйныя якасці замка.

Захаваліся старажытныя гравюры ХІХ ст., якія даюць уяўленне пра яе вонкавы выгляд.

У нашы дні Навагрудскі замак патрабуе тэрміновай дапамогі. Пад замкаваю гарою залягае пласт грунтовых водаў. У падножжы Касцельнай вежы крыніцы вымываюць грунт з-пад фундаментаў і ствараюць эрозію замкавага схілу. Плануецца да канца года распачаць работы па інжынерных умацаваннях, накшталт тых, што рабіліся ў Каложскай царкве. Замак хавае яшчэ шмат сакрэтаў: як адзначаюць археолагі, тут можна праводзіць раскопкі кожны год і ўвесь час знаходзіць нешта цікавае.

Асноўныя работы, якія тут запланаваныя (пакуль мяркуецца, што гэта зойме каля пяці гадоў), будуць датычыць кансервацыі муроў і расчысткі тэрыторыі ад завезенага грунту. Разглядаецца таксама прапанова аб тым, каб у межах Шчытоўкі ў ніжнім ярусе зрабіць памяшканне з музейнай экспазіцыяй. Пачынаецца распрацоўка праектнай дакументацыі.


Глава 3. Умацаванае культавае дойлідства (Сынкавіцкая царква-крэпасць і Полацкая Сафія)

Для культавай архiтэктуры Беларусi канца 15-16 ст. характэрны новы тып пабудоў-храмы, прыстасаваныя да абароны, якiя ўваходзiлi ў сiстэму гарадскiх умацаванняў цi былi асобнымi кропкамi абароны у вясковых ваколiцах. У гэты час пашыраюцца мiжусобныя сутычкi памiж магнатамi, ад якiх больш за ўсе цярпеў просты люд. Сховiшчам для яго звычайна станавiлася бажнiца, нярэдка адзiнае ў наваколлi мураванае збудаванне. У ей можна было схавацца i адбiцца ад невялiкага атрада рабаўнiкоў, што спусташалi безабаронныя вёскii мястэчкi. Пiсьмовыя крынiцы паведамляюць пра шматлiкiя храмы-крэпасцi ў розных мясцiнах. Агульныя рысы кампазiцыi гэтых храма

К-во Просмотров: 276
Бесплатно скачать Курсовая работа: Замкі і крэпасці Беларусі XIV-XV ст