Реферат: Агульная характарыстыка рэлiгii

Вядома, што зараз асноўную светапоглядную функцыю выконвае навука: менавітаяна дае адказы на пытанні аб узнікненні, пабудове і тэндэнцыях развіцця свету. У розныя перыяды гісторыі суадносіны паміж рэлгійнай і навуковай карцінай свету мяняліся. Напрыклад, у сярэднявяковай Еўропе рэлігія шмат у чым падмяняла навуку, імкнучыся даць усеагульную карціну свету. У перыяд Адраджэння пачынаецца разыходжанне паміж навуковым і рэлігійным светапоглядам, якое ў Новы час ператвараецца ў адкрытуго варожасць з абодвух бакоў. Асаблівай вастрыні канфлікт дасягнуў у XIX стагоддзі, калі існавала агульнараспаўсюджанае меркаванне, што рэлігійны і навуковы светапогляд несумяшчальны паміж сабой. Але ўXX стагоддзі сітуацыя істотна эмянілася. 3 аднаго боку, рэлігія перастала прэтэндаваць на валоданне ўсеагульнай карцінай свету, прызнала самастойную каштоўнасць навуковага светапогляду і свае памылкі ўканфлікце з навукай. 3 другога – большасць сучасных вучоных не ставіцца варожа да рэлігіі, і многія з іх з'яўляюцца веруючымі людзьмі. 3 абодвух бакоў робяцца крокі да ўзаемапавагі. Распаўсюджаным зараз з'яўляецца погляд, што навуковы і рэлігійны светапогляд знаходзяцца ў стане не супярэчання, але патэнцыяльнага ўзаемадапаўнення. Падкрэсліваецца, што рэлігія асэнсоўвае і тлумачыць не столькі свет сам па сабе, як гэта робіць навука, колькі ў яго дачыненні да челавека, шукае сэнс падзей. Такім чынам, светапоглядная функцыя рэлігіі цесна звязана з сэнсаствараючай.

Сэнсаствараючая функцыя - наданне сэнсу чалавечаму жыццю, падтрымка чалавека ў цяжкасцях і знаходжанне шяхоў выхаду з іх. Жыццё чалавека, у адрозненне ад існавання жывелы, не можа быць апісана толькі як працэс рэалізацыі біялагічных інстынктаў харчавання і працягвання роду. Кожны чалавек, незалежна ад яго культурнай прыналежнасці, жыве дзеля чагосьці. Калі адсутнічае мэта, жыццё губляе свой сэнс, і чалавек не можа нармальна будаваць паводзіны. Звычайна людзі задумваюцца аб сэнсе свайго жыцця ў яго пераломныя моманты: у юнацтве, пры выбары прафесіі, жыццёвых няўдачах, канфліктах, у старасці. Але само жыццё патрабуе свайго сэнсу: кожны чалавек прыйшоў у гэты свет без сваей згоды (бацькі не пытаюцца ў сваіх будучых дзяцей нараджаць іх ці не) і ягонае існаванне не будзе вечным - як вядома, людзі паміраюць. Таму перад кожным чалавекам яўна альбо няяўна непазбежна ўзнікаюць пытанні: "Навошта я з'явіўся ў гэты свет? Якая мэта майго тут знаходжання? Што я павінен рабіць, каб ажыццявіць гэтую мэту?”.

Адказ на гэтыя пытанні можа давацца ў межах розных галін культуры: штодзённага жыцця, філасофіі,навукі, мастацтва і г.д. Такім чынам, кожная з іх па-свойму выконвае сэнсаствараючую функцыю. Спецыфіка рэлігіі заключаецца ў тым, што яна тлумачыць сэнс чалавечага жыцця, абапіраючыся на палажэнне аб наяўнасці звышнатуральнага – таго, што выходзіць за межы прыроды і мае для веруючых найбольшую каштоўнасць. Для рэлігіі характэрна імкненне надаць сэнс любой праяве чалавечага жыцця. Нават такія з”явы як хваробы, пакуты, смерць не бессэнсоўныя для веруючых, а ў некаторах рэлігіях нават маюць пазітыўнае значэнне. Менавіта ў гэтым – адна з асноўных прычын прыцягальнасці рэлігійнага светаўспрымання, бо чалавек не можа існаваць ў бессэнсоўным асяроддзі і імкнецца знайсці тлумачэнне любой падзеі, асабліва ў крызісныя моманты жыцця.

Рэлігія надае сэнс для дзейнасці не толькі асобнага чалавека, але і цэлых грамадскіх аб'яднанняў. Напрыклад, рухі сацыяльнага пратэсту ў мінулым, як правіла, змяшчалі ў сабе моцны рэлігійны кампанент і сваю мэту бачылі ў аднаўленні вышэйшай справядлівасці, якая была парушана пануючымі класамі.

Інтэграцыйная функцыя – аб'яднанне сваіх прыхільнікаў і ператварэнне іх у аднадумцаў у палітычных, маральных, эканамічных і іншых пытаннях. Можна назваць вельмі шмат прыкладаў інтэграцыйнай функцыі рэлгіі. Так каталіцтва доўгі час аб'ядноўвала Заходнюю Еўропу, праваслаўе – рускія землі, на падставе ісламу адбылося ў VІІ стагоддзі аб’яднанне арабскіх плямёнаў.

Рэлігійнае адзінства з'яўляецца надзвычай моцным фактарам аб'яднання. Людзі, якія шануюць адных і тых жа багоў і, адпаведна, прытрымліваюцца адных і тых жа каштоўнасцей, утвараюць цэласную сацыяльную групу, вельмі ўстойлівую ў адносінах д?

К-во Просмотров: 160
Бесплатно скачать Реферат: Агульная характарыстыка рэлiгii