Реферат: Ампер - заснавальнік сучаснай электрадынамікі
Але творчасць Ампера ніколі не абмяжоўвалася матэматыкай і фізікай.
Энцыклапедычная адукацыя і рознабаковыя інтарэсы раз-пораз падахвочвалі яго займацца самымі разнастайнымі галінамі навук. Так, напрыклад, ён шмат займаўся параўнальнай заалогіяй і прыйшоў да цвёрдага пераканання пра эвалюцыю жывёльных арганізмаў. На гэтай глебе Ампер вёў разлютаваныя спрэчкі зКюў’е і яго прыхільнікамі. Калі аднойчы яго супернікі спыталі, ці сапраўды ён лічыць, што “чалавек адбыўся ад слімака”, Ампер адказаў: ”Пасля стараннага даследавання я пераканаўся ў існаванні закона, які вонкава здаецца дзіўным, але які з часам будзе прызнаны. Я пераканаўся, што чалавек паўстаў па закону, агульнаму для ўсіх жывёл”.
Але разам з навуковымі праблемамі Ампер надаваў нямала ўвагі багаслоўю. У гэтым адбіўся ўплыў клерыкальнага хатняга асяроддзя. Ужо з маладых гадоў Ампер патрапіў у чэпкія лапы езуітаў, якія не адпускалі яго да канца жыцця. Адзін час ён спрабаваў пераадолець уплыў, аднак пазбавіцца ад гэтага асяроддзя ў яго не атрымалася.
Ампер не мог прайсці абыякава міма вострых сацыяльных пытанняў сваёйэпохі. У сваіх лістах 1805 года ён выяўляе рэзкае крытычнае стаўленнеда Банапарта.
У лістахАмпера разам з тым утрымоўваюцца самыя недарэчныя развагі пра догмыкаталіцкай царквы і да т.п. Гэта дваістасць і супярэчлівасць гледжанняўАмпера рэзка адбіваецца ва ўсіх яго працах, дзе закранаюцца грамадскіяі філасофскія пытанні.
Заслугоўвае ўвагі вялікая праца Ампера “Досвед філасофскіх навук ці аналітычны выклад натуральнай класіфікацыі ўсіх чалавечыхведаў”. Першы том гэтай працы выйшаў у 1834 годзе, другі том застаўся няскончаным і быў выдадзены пасля смерці Ампера, у 1843 годзе.
Падчас адной са сваіхпаездак па інспектаванні школ Ампер цяжка захварэў і памер 10 чэрвеня1836 гада ў Марсэлі.
У 1881 году першы міжнародны кангрэс электрыкаў прыняў пастанову пра найменне адзінкі сілы электрычнага току “ампер” у памяць Андрэ-Мары Ампера.
Спіс літаратуры :
1. Белькинд Л.Д. Андре-Мари Ампер, 1775-1836. – М: Наука,1968. – 278 с.
2. Ампер А.М. Электродинамика. – Изд-во Акад. Наук СССР, 1954.
3. Голин Г.М., Филонович С.Р. Классики физической науки (С древнейших времйн до начала ХХ века). – М.: Высшая школа, 1989. – 576 с.