Реферат: Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)
Уводзіны
1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў
2. Беларусь у старажытнарускіх летапісах
3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі Беларусі
4. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель
5. Адлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХV-ХVII стст.
6. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы
7. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.
Заключэнне
Спіс выкарастанай літаратуры
Уводзіны
Перыяд IX - XVII стст. лічыцца ў гістарыяграфіі часам накаплення гістарычных звестак аб прыродна-кліматычных умовах, грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў ў пісьмовых творах і вуснай традыцыі. Асноўнымі крыніцамі па старажытнай гісторыі Беларусі традыцыйна з’яўляюцца ўсходнеславянскія летапісы. Але агульнае развіцце гістарычнай навукі і змена метадалагічных прынцыпаў ўзбагацілі гістарычную навуку цэлым шэрагам каштоўных крыніц па першапачатковай гісторыі Беларусі. У цэлым крыніцы, якія размяшчаюць гістарычныя веды, што тычыліся беларускіх зямель, можна падзяліць на восем групаў:
1. Працы антычных і арабскіх аўтараў;
2. Старажытнарускія летапісы;
3. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі;
4. Польскія хронікі;
5. Нататкі замежных дыпламатаў і падарожнікаў ХV-ХVII стст.;
6. Народны эпас;
7. Беларуска-літоўскія летапісы;
8. Творы царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.
У дадзенай працы разглядаюцца вызначаныя групы крыніц у храналагічнай паслядоўнасці ў межах IX - XVII стст.
1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў
Першыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх, што было выклікана каланізацыяй эллінамі Паўночнага Прычарнамор’я.
Сярод антычных аўтараў вылучаецца Герадот з Гелікарнаса (? 485 - 425 гг. да н.э.), які пакінуў нашчадкам “Гісторыю” у 9 кнігах. Чацвёртая кніга “Мельпамена” была прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. У ёй аўтар пісаў аб неўрах і андрафагах.
“…Вышэй алазонаў жывуць скіфы-земляробы, якія сеюць хлеб не для ўласнага спажывання ў ежу, а на продаж. Вышэй іх жывуць неўры, а краіна, што ляжыць на поўнач ад неўраў, наколькі мы ведаем, не заселеная людзьмі…
…У неўраў звычаі скіфскія; за адно пакаленне да пахода Дарыя ім давялося пакінуць усю сваю краіну з-за змеяў; зямля іх нарадзіла мноства змеяў, а яшчэ больш іх з’явілася з пустэльных земляў, пакуль змножаныя імі неўры не пасяліліся разам з будзінамі, пакінуўшы сваю радзіму. Можна думаць, што гэтыя людзі - чараўнікі: па словах скіфаў і жывучых у Скіфіі эллінаў, кожны неўр штогадова па разу на некалькі дзён робіцца ваўком і потым зноў прымае ранейшы выгляд…”
Гэтыя скупыя звесткі ўжо ў ХІХ ст. заставілі даследчыкаў шукаць лакалізацыю герадотавых неўраў: чэшскі гісторык П.Й.Шафарык размяшчаў іх у бассейне р.Нараў (Польшча), а вядомы этнограф Шпілеўскі - на тэрыторыі Беларусі, бо лічыў, што ўяўленні аб ваўкаў-пярэваратней тут былі найбольш пашыраны.
У 50-60-я гг. ХХ ст. маскоўскі археолаг В.М.Мельнікоўская выказала думку аб неўрах як насельніцтве мілградскай культуры, якая VIII-III стст. да н.э. займала паўднёвы усход Беларусі. На яе думку, плямёны мілградскай археалагічнай культуры прайшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую гіпотэзу падтрымаў акадэмік Б.А.Рыбакоў, зыходзячы з таго, што будзіны (носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры), да якіх перабраліся неўры, пражывалі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, памежнай з Гомельшчынай.
Беларускі археолаг С.Я.Рассадзін удакладніў лакалізацыю неўраў у бассейне р. Гарынь (заходняя частка мілградскага арыяла). Ён лічыць, што адтуль неўры рушылі да Паўдневага Буга - да скіфаў. Таму ўпамінанне аб будзінах ёсць памылка перапісчыка. З ім салідарны даследчык скіфскай культуры А.І.Цераножкін.
Упамінанне Герадотам змеяў звязана, на думку Рассадзіна, са зменай клімату (змяя - сімвал дажджу). У сярэдзіне VI ст. да н.э. назіралася паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, забалочванне нізінаў). Таму насельніцтва перасялялася на сухія месцы.
Калі скіфы для барацьбы с персідскім царом Дарыя папрасілі дапамогі ў неўраў, то пачулі ў адказ: “Калі б вы першыя не зрабілі крыўду персам і не пачыналі з імі вайны, то цяперашнюю просьбу вашу і цяперашнія вашы размовы мы палічылі б правільнымі… Што датычыць вас, то ні тады мы не крыўдзілі гэтага народа, ні цяпер мы не будзем абражаць яго. Вось калі б персідскі цар уварваўся і ў нашу зямлю і першы пакрыдзіў нас, мы таксама не засталіся б у баку”.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--