Реферат: Беларуская журналістыка
У той жа час частка моладзі неадэкватна адносілася да новай улады і не разумела камсамольскіх законаў жыцця, а таму стрымана і насцярожана ставілася да прызыўных выступленняў у перыядычным друку. Пераадолець такі псіхалагічны настрой - было адной з важнейшых задач журналістаў маладзёжнага друку.
Другі нумар часопіса выйшаў у Мінску 15 чэрвеня 1919 г., а пасля таго, як Мінск быў захоплены белапалякамі, камсамольцы надрукавалі «Подпольный факел коммунизма».
У тым жа 1919 г . 13 красавіка ў Вільні выйшла газета «Красная молодёжь» - орган Цэнтральнага і Віленскага камітэтаў КСМ Літвы і Беларусі. Гэта і быў пачатак маладзёжнага друку ў Беларусі, хаця абодва выданні друкаваліся для моладзі дзвюх братніх рэспублік, часова аб’яднаных у адзіным саюзе.
«Красная молодёжь» – фактычна мабілізацыйнае выданне. Свой кароткі ваенны час газета выходзіла па адным пад адным лозунгам: «Усе ў Чырвоную Армію! Усё для Чырвонай Арміі!». Мы адзначаем рэвалюцыйны пафас матэрыялаў, якія былі больш падобны на адзіны заклік. У першым нумары «Красная молодёжь» звярталася да сваіх чытачоў: «У дні кастрычніцкага штурму крэпасці контррэвалюцыі Зімняга палаца чырвоныя сцягі саюзаў моладзі развіваліся на штыках, нясучых пагібель прыгнятальнікам і свабоду прыгнечаным. Вораг быў пераможаны, але не знішчаны. Пачалася доўгая і ўпартая барацьба. Пытанне пастаўлена аб жыцці і смерці. І на ўсіх этапах гэтай барацьбы шэрагі юных ратнікаў пастаянна наперадзе. Сотні магіл невядомых юных герояў на каледзінскім, красноўскім, дутаўскім і іншых франтах яскрава гавораць аб выключнай адданасці працоўнай моладзі рэвалюцыі».
Як бачна, тэкст газеты ідэалагізаваны. Маладыя салдаты аб’яўляліся героямі, юнымі ратнікамі, на якіх ускладалася надзея на перамогу ў грамадзянскай вайне. Члены КСМ у той час былі на паўваенным палажэнні і па першаму сігналу з’яўляліся на прызыўныя пункты для адпраўкі на фронт. «Красная молодёжь» 16 сакавіка надрукавала пастанову ЦК КСМ Л і Б аб мабілізацыі: у Чырвоную Армію камсамольская арганізацыя рэспублікі была прызвана амаль поўнасцю.
Зразумела, што час патрабаваў стварэння рэгулярна выходзячых газет і часопісаў для моладзі. Тым больш, што ў час грамадзянскай вайны юнакі станавіліся салдатамі і з імі неабходна было весці прапагандысцкую і адукацыйную працу. Аднак зрабіць гэта практычна было немагчыма з-за адсутнасці сродкаў, кваліфікаваных спецыялістаў і несупыннага перамяшчэння франтоў. Тады і была рэалізавана ідэя выпуску маладзёжных старонак у партыйных газетах. Першая такая старонка «Звезда молодёжи» у канцы сакавіка 1920 г. пачала друкавацца ў газеце «Звезда» у Смаленску, а затым і ў Мінску, куды была перавездена «Звезда» пасля яго вызвалення ад белапалякаў.
Старонкі моладзі друкаваліся ў многіх газетах: «Малады араты» у «Савецкай Беларусі», у Барысаўскай газеце «Бедняк» - «Страничка красной молодёжи» , магілёўская «Соха и молот» друкавала старонку «Красная молодёжь» і г.д.
У студзені 1920 г. выйшаў часопіс «Молодой горн» - орган Віцебскага губкама РКСМ (большая частка Віцебскай губерні да 1924 г. уваходзіла ў склад РСФСР). Рэдкалегія бачыла сваю задачу ў палітычным і маральна-этычным выхаванні моладзі, стварэнні камсамольскіх ячэек і арганізацыі іх працы ў мірных умовах. Многа месца часопіс удзяляў сялянскай моладзі, расказваў аб арганізацыі камун, калектыўнай апрацоўцы зямлі.
Жыццё моладзі адлюстроўвалася на старонках часопіса рознабакова і шматгранна. Глыбокае тлумачэнне атрымалі праблемы асваення рабочых прафесій, уладкавання моладзі на працу, вучобу, выхавання ў юнакоў і дзяўчат рэалістычных адносін да буржуазнай маралі . Разам з гэтым «Молодой горн» друкаваў вершы, апавяданні беларускіх і рускіх аўтараў. Выходзіў часопіс да сярэдзіны 1921 г. і ў многім паспрыяў умацаванню губернскай камсамольскай арганізацыі. Пазней, у 1921 г., замест часопіса «Молодой горн» Віцебскі губкам РКСМ пачаў выдаваць газету «Юный творец», якая выходзіла раз у тыдзень фарматам раённай. Да 1923 г. выданне набыло папулярнасць у чытачоў і плошча яго была павялічана да фармату А-2.
«Юный творец» змястоўна адлюстроўваў жыццё камсамольскай арганізацыі губерні і праблемы рабоча-сялянскай моладзі. Зразумела, што асноўнай тэмай было тлумачэнне задач НЭПа, палітыкі камуністычнай партыі і камсамола. Рэдакцыя імкнулася не толькі прапагандаваць дырэктыўныя дакументы, што для друку таго часу было звычайнай справай і добразычліва ўспрымалася чытачамі, а таксама дапамагчы кожнаму юнаку і дзяўчыне знайсці сваё месца ў жыцці. Патрэбна вучыцца, набываць добрую прафесію і напружана працаваць, каб прыносіць карысць сабе і краіне, сцвярджалі журналісты «Юного творца».
У Гомельскай губерні выходзілі таксама старонкі моладзі ў партыйных газетах. Затым у жніўні 1920 г. быў створаны часопіс «Набат молодёжи» - орган губкама РКСМ. Першы нумар быў надрукаваны на грамадскіх пачатках партыйнай ячэйкай друкароў, якія дзеля гэтага арганізавалі васкрэснік. Перадавы артыкул быў прысвечаны задачам юнацкай прэсы. «Кожны камсамолец павінен удзельнічаць у сваім органе, - гаварылася ў артыкуле. - Толькі тады часопіс будзе паспяхова развівацца. Патрэбна стварыць старонкі моладзі ва ўсіх савецкіх і партыйных органах. Самыя буйныя паветы могуць выдаваць таксама свае старонкі», - рэкамендаваў «Набат молодёжи». Аднак выйшла ўсяго тры нумары часопіса.
Тады 1 мая 1921 г. губкам пачаў выдаваць штотыднёвую газету «Набат молодёжи» . Спачатку яна выходзіла невялікім тыражом, здараліся перапынкі ў выпусках з-за недахопу сродкаў, але ўжо ў 1922 г. «Набат молодёжи» друкаваўся тыражом у тысячу экземпляраў. Чытачы прыхільна ставіліся да сваёй газеты, і ў 1923 г. яна разыходзілася па індывідуальнай падпісцы. Матэрыяльнае становішча рэдакцыі палепшылася і «Набат молодёжи» часта выходзіў на 6 палосах павялічаным фарматам. У кастрычніку 1924 г. газета была зарыентавана на сельскую моладзь і выходзіла да канца 1925 г. тыражом больш за 5 тыс. экземпляраў.
У шматлікіх допісах у рэдакцыі маладзёжных выданняў юнакі і дзяўчаты паведамлялі, што са зместам газеты яны звяраюць сваё жыццё.
Пасля заканчэння грамадзянскай вайны жыццёвыя інтарэсы беларускай моладзі значна пашырыліся. Наступіла пара будаваць тое жыццё, аб якім яна марыла і за якое змагалася на вайне. Паўстала задача ў сувязі з гэтым стварыць рэспубліканскія газеты і часопісы для моладзі.
На IV з’ездзе КП(б)Б у лютым 1921 г. было прынята рашэнне аб заснаванні рэспубліканскага камсамольскага выдання. А ў гонар адкрыцця 2-га Усебеларускага з’езда КСМБ 21 красавіка 1921 г. выйшаў першы нумар газеты «Красная смена» - орган ЦК КСМБ. Асноўная задача камсамольскага органа друку была сфармулявана наступным чынам: «Сёння выходзіць першы нумар газеты рабоча-сялянскай моладзі Беларусі «Красная смена». Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, у якіх знаходзіцца савецкая рэспубліка, нягледзячы на цяжкае гаспадарчае палажэнне нашай краіны, моладзь Беларусі мае свой орган. «Красная смена» будзе клікаць моладзь да працы, на барацьбу за ідэалы камуні?