Реферат: Беларусоведение

Дзелавыя дакументы даволі паслядоўна адлюстроўвалі асаблівасці народнай гаворкі –яе багатую лексіку, фанетычныя і граматычныя з явы. Разам з тым у іх выпрацоўваліся і спецыфічныя прыемы выказвання, юрыдычныя формулы, стандартныя канцылярскія звароты, сваеасаблівыя сінтаксічныя канструкцыі. У практыцы срававодства і заканадаўства складваліся характэрныя рысы старабеларускай мовы, ішло папаўненне яе слоўніка грамадска-палітычнай, юрыдычнай тэрміналогіяй.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г. (Статут юрыдычна замацоўваў прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялікім княстве Літоўскім). У гэтым унікальным помніку пісьменства даволі паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкі і граматыкі, праведзена пэўная уніфікацыя графікі і арфаграфіі. Надзвычай шырока прадстаўлены тут амаль усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексікі – ад назваў дзяржаўных рэлігій, службовых асоб да найменняў прадметаў і з яў бытавога характару.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы (афіцыйныя і прыватныя хронікі), мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной (гістарычна-прыгодніцкія, рыцарскія аповесці і раманы) і арыгінальнай (вершы, творы палітычнай сатыры і інш.). У моўных адносінах свецка-мастацкая літаратура даволі стракатая. Творы ўзнікалі ў розны час, і аўтарамі іх былі людзі розных густаў, рознай манеры пісьма. Таму побач з жывой народна-гутарковай моўнай стыхіяй тут можна сустрэць традыцыйныя, часам архаічныя, кніжна-пісьмовыя спосабы і прыемы апісання, царкоўнаслявянскую і г.д. Аднак у цэлым, як адзначае Я.Ф.Карскі, творы, і арыгінальныя, і перакладныя, самых разнастайных жанраў старажытнай беларускай літаратуры пісаліся, па сутнасці, на той жа мове, што і розныя юрыдычныя і дзелавыя помнікі.

Паступовая дэмакратызацыя старабеларускай свецкай пісьменнасці, якая выяўлялася ў замене архаічных моўных элементаў адпаведнымі элементамі жывой народнай мовы, пашырылася і на рэлігійную літаратуру, якая традыцыйна стваралася на царкоўнаславянскай мове. Увогуле выкарыстанне старабеларускай мовы ў творах рэлігійнай літаратуры – даволі цікавая старонка ў гісторыі літаратурнай мовы. Як вядома, гісторыя Беларусі мае тую адметнасць, што хрысціянства сюды прыйшло не толькі ў грэка-візантыйскіх, але і ў рымска-каталіцкіх формах. Шматвякавая барацьба праваслаўя і каталіцызму ў цэлым паслабл?

К-во Просмотров: 539
Бесплатно скачать Реферат: Беларусоведение