Реферат: Друк Беларусі ў 1905-1917 гг.
Такім чынам, на змест газеты "Наша ніва" уплывала:
1. Тое, што яна была неафіцыйным друкаваным органам БСГ. Усе праграмы, іх змена, мэты партыі адлюстроўваліся на старонках газеты. "Наша ніва" ёсць дзецішча кіраўнікоў БСГ, хоць уласцівы сабе народны склад газета займала ад лепшых літаратараў і ад чытача-карэспандэнта.
2. Існаванне цэнзуры ў царскай Расіі. Сацыяльна-палітычныя пазіцыі газеты былі даволі супярэчлівыя. Такая непаслядаўнасць, памяркоўнасць крытыкі царызму была абумоўлена імкненнем уратаваць газету ад арыштаў і закрыцця пасля сумнага вопыту з "Нашай доляй".
3. Тое, што рэдакцыя падзялялася на "верхнюю" і "ніжнюю" палаты. Гэтым тлумачыцца часам супрацьлеглыя погляды на беларускую справу ў артыкулах.
4. Матэрыяльныя цяжкасці.
5. Змена гістарычных умоў. Нельга разглядаць "Нашу ніву" як нейкае адзінае, нязменнае выданне на працягу амаль дзесяці гадоў. Мяняліся абставіны, мянялася аблічча і змест газеты. У Віленскім камітэце па справах друку у пачатку 1907 далі такое апісанне "Нашай нівы": "43. "Наша ніва". Спачатку крыху больш памяркоўная, чым "Наша доля", стала затым змяшчаць артыкулы бунтоўнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі." У 1908 г. "Наша ніва" заслужыла больш памяркоўную характарыстыку: "Адстойвае інтарэсы беларускага народа, прагрэсіўнага кірунку". У 1913 г.: "Кірунак - умерана-апазіцыйны з імкненнем да аддзялення беларускай нацыі."
3. Друк Беларусі ў 1910-1914 гг.
У другой палове 1910 г. у Беларусі прыкметна пайшлі на спад жорсткасць ваеннага тэрору і рэпрэсій, разгул ідэалагічнай рэакцыі. Гэта вызначалася не столькі ўплывам тагачаснага перыядычнага друку, які па-ранейшаму ўтрымліваўся ў межах дазволенага жорсткай цэнзурай, колькі агульным станам тагачаснага беларускага грамадства. Першая руская рэвалюцыя выклікала крушэнне старой, патрыярхальнай Расіі. Поўнасцю вярнуцца да дарэвалюцыйных парадкаў царскі ўрад ужо не мог. Яму перашкаджалі дзве магутныя сілы, якія на працягу некалькіх апошніх дзесяцігоддзяў павольна выспявалі ў нетрах грамадскага ладу. З аднаго боку, гэта быў атэістычна-рэвалюцыйны радыкалізм, які хутка выліўся ў форму сацыялізму, а з другога боку, абуджаліся і імкнуліся да актыўнасці і выступленняў у грамадска-палітычным жыцці шырокія працоўныя масы.
Прадстаўнікі царскіх уладаў дзейнічалі з прымяненнем ранейшых выпрабаваных спосабаў: арыштамі, высылкамі, поўным абмежаваннем друку і інш. У прыватнасці забараняліся рэвалюцыйныя і дэмакратычныя выданні. І з’яўляліся новыя газеты, якія цалкам знаходзіліся на ўтрыманні ўрада, або, як “палітычная рэптылія” – земскае выданне “Гомельское слово” – атрымлівалі ад яго грашовыя субсідыі.
Акцябрысцка-чарнасоценныя газеты «Минское слово», «Крестьянин», «Северо-западная жизнь» і інш. сцвярджалі, што яны служаць роднаму народу і абараняюць яго інтарэсы. У сапраўднасці ж палітычнае аблічча гэтых выданняў вызначаў ярка выражаны дзяржаўны шавінізм. Для публікацый правай прэсы характэрнымі з’яўляліся антыпольскія і антыяўрэйскія выступленні, асобныя газеты адмаўлялі існаванне беларускай нацыі, заклікалі царызм да жорсткай расправы з беларускім рэвалюцыйным рухам, выданнямі на беларускай