Реферат: Дзяржаўна-прававое становішча княства Літоўскага ў складзе Рэчы Паспалітай
Праваслаўныя брацтвы ўзніклі ў XVI ст. як дабрачынныя грамадскія арганізацыі. 3 узмацненнем каталіцкай экспансіі яны ператварыліся ў рэлігійныя праваслаўныя арганізацыі з мэтай абароны праваслаўя. Галоўным напрамкам іх дзейнасці стала захаванне чысціні праваслаўнага вучэння, богаслужэння і царкоўнага кіравання. Акрамя таго, брацтвы мелі права кантролю не толькі рэлігійнага жыцця, але і маральнага стану свецкіх і духоўных асоб. У выніку пачалася барацьба паміж епіскапамі і брацтвамі. Унія магла вызваліць іерархаў з-пад кантролю брацтваў. Залежнасць ад каралеўскай міласці, хісткасць становішча, надакучлівасць брацтваў і іншыя абставіны падштурхнулі некаторых епіскапаў, а таксама мітрапаліта на унію.
У інструкцыі, дадзенай Міхаілу Рагозе езуітамі, адзначалася: "Што датычыць міран, асабліва простага народа, то... вам трэба як толькі магчыма берагчыся, каб не даць найменшага поваду здагадацца аб вашых намерах і мэтах. Паколькі ад міран можна чакаць адкрытага ваеннага паўстання, то не раім ісці супраць іх... Новыя абрады трэба ўводзіць у царкву не раптоўна, а паціху замяняць старыя" (Гісторыя Беларускай ССР. Мн., 1972. Т. 1. С. 232 - 233). У адпаведнасці з інструкцыяй у 1590 г. епіскапы Балабан, Тарлецкі, Збіруйскі і Пяльчыцкі падпісалі ў Брэсце грамату, у якой былі згодны пріяняць унію, а ў 1591 г. на саборы ў Брэсце адмовіліся падпарадкоўвацца канстанцінопальскаму патрыярху. Кароль ухваліў гэту пастанову.
У 1595 г. Пацей і Тарлецкі з актам на унію адправіліся ў Рым. Усё гэта рабілася патаемна, але хутка К. Астрожскаму стала вядома пра дзейнасць прыхільнікаў уніі. Ён неадкладна распаўсюдзіў "Акружное пасланне", у якім заклікаў нраваслаўных аб'яднацца ў барацьбе за веру. Канцлер Леў Сапега папярэдзіў князя пра небяспеку грамадзянскай вайны і загадаў спыніць распаўсюджванне грамат, тэкст якіх не ўзгадняўся з каралём і не замацоўваўся канцылярскай пячаткай. Але дарэмна. Унія, задуманая ў верхніх эшалонах улады, ужо пасеяла грамадзянскую вайну.
3 канца XVI ст. барацьба паміж каталіцызмам і праваслаўем набывае ўзброены характар. Першай акцыяй стала паўстанне Севярына Налівайкі (1595 — 1596). Ён некаторы час быў на службе ў князя К.Астрожскага, да таго ж у час паўстання яго маці, сястра і два браты знаходзіліся ў Астрожскім замку. Відавочна, што мелася нейкая сувязь паміж уніяй і паўстаннем С.Налівайкі. Мэтанакіравана наносіліся ўдары па тых гарадах, дзе жылі ці мелі маёмасць прыхільнікі уніі. Асабліва папала К.Тарлецкаму. Паўстанцы зруйнавалі яго і братавы маёнткі, захапілі каштоўнасці, а таксама паперы па падрыхтоўцы уніі. Паўстанне было жорстка падаўлена, а С.Налівайку пасля цяжкіх катаванняў у Варшаве пакаралі смерцю.
Папа Клімент VIII (былы прадстаўнік Ватыкана ў Полыпчы кардынал Альдабрандзіні) выдаў булу аб уніі, а польскі кароль — універсал, паводле якога праваслаўная і каталіцкая цэрквы ў Рэчы Паспалітай абвяшчаліся злучанымі. Апошняе слова заставалася за саборам. Скліканы ў кастрычніку 1596 г. у Брэсце дзеля канчатковага афармлення уніі, ён раскалоўся на прыхільнікаў і праціўнікаў уніі. Першых падтрымлівалі кароль, канцлер і ўвесь дзяржаўны