Реферат: Эканамічнае і палітычнае развіццё Беларусі у пачатку ХХ стагоддзя
Перасяленне сялян у іншыя рэгіёны павінна было вырашыць галоўную праблему беларускай вёскі – яе перанаселенасць, асабліва ў усходняй частцы Беларусі. Да 1914 г. з Беларусі па праграме перасялення выехала каля 350 тыс. чал., з іх вярнуўся кожны дзесяты. На новых месцах цалкам адсутнічала інфраструктура – не было ўрачоў, школ, дарог і г.д., не кожны змог прыстасавацца ў такіх цяжкіх умовах. Існаваў і другі напрамак эміграцыі беларусаў – краіны Захаду (ЗША, Канада, Германія, Аргенціна, Бразілія). Выязджалі і сяляне, і гараджане (галоўным чынам бегла яўрэйскае насельніцтва ад дзяржаўнага антысемітызму і пагромаў), як на пастаяннае жыхарства, так і на часовыя заробкі (заробленыя грошы выкарыстоўвалі на пакупку зямлі і інвентару). Да 1913 г. выехала 1,5 млн. чалавек, вярнулася 600 тыс.
Урад на Беларусі працягваў, як і раней, праводзіць мерапрыемствы па пашырэнні рускага землеўладання. Быў створаны “асобны фонд для ўладкавання рускіх пасяленцаў у Паўднева-Заходнім краі”, які фарміраваўся за кошт казённых зямель. Адначасова Дзяржаўны банк не даваў крэдытаў мясцовым землеўладальнікам каталіцкага веравызнання.
Значная роля роля ў рэфармаванні вескі адводзілася Сялянскаму пазямельнаму банку. Ён праводзіў аперацыі па пакупке сялянамі зямлі. Галоўнымі прадаўцамі зямлі былі памешчыкі, бо ў у Дваранскім банку было закладзена 52% памешчыцкай зямлі, і банк ужо не падзяваўся на вяртанне выдадзеных пад залог маёнткаў грошаў. Акрамя дваран, прадаўцамі зямлі былі купцы, мяшчане, малазямельныя сяляне-абрубшчыкі. Галоўнымі пакупнікамі зямлі былі заможныя сяляне, дробнае сельскае чыноўніцтва. За 10 гадоў рэформы ў пяці беларускіх губернях Сялянскім банкам было прададзена з выдзяленнем ссуд і за наяўны разлік каля 250 тыс. дзесяцін зямлі на суму 20,5 млн. руб., галоўным чынам прыватным асобам пад хутары. Для куплі зямлі сялянам-адзіночкам даваўся крэдыт.
У выніку рэформы памешчыцкае землеўладанне захавалася, але яго доля скарацілася да 47% агульнай зямельнай плошчы. Яшчэ большая частка памешчыкаў перайшла на капіталістычныя формы гаспадарання – увялі шматполле, прымянялі жалезные плугі, сельскагаспадарчыя машыны, мінеральные ўгнаенні, наёмную рабочую сілу. У капіталістычных памешчыцкіх гаспадарках павысілася ўдзельная вага малочнай і мясной жывёлагадоўлі, свінаводства, садаводства, льнаводства.
Адбыўся істотны рост сялянскай гаспадаркі. Яна давала каля 90% збору збожжа і бульбы. Пад тэхнічныя культуры і бульбу сяляне адводзілі зямлі болей, чым памешчыкі. Сялянам належала 95% коней і буйной рагатай жывёлы. Адбылася канцэнтрацыя зямлі ў руках заможных сялян, а гэта ўмова перабудовы сельскай гаспадаркі на буржуазны лад. Сельскагаспадарчая буржуазія пераважна была беларускай. Сераднякі складалі 20% ад сялянскіх двароў, заможныя 12%.
Узрасла ўраджайнасць асноўных культур. Гродзенская губерня займала першае месца па ўраджайнасці жыта, Мінская – трэцяе, Віленская – пятае, Магілёўская – адзінаццатае сярод губерняў Еўрапейскай Расіі. У беларускіх губернях пашыралася перапрацоўка жывёлагадоўчых прадуктаў, траванасенне, карыстанне с/г машынамі. Павялічыўся экспарт с/г прадукцыі. За 1900-1913 гг. малочных прадуктаў вывезлі на 20,8%, мяса на 193,6%, льновалакна на 18% больш. У 1913 г. вывезена 9.671 тыс. вёдраў спірту (68% ад вырабленага на Беларусі).
Адбыўся рост капіталаў у таварыствах узаемнага крэдытавання, створаных беларускімі сялянамі, выраслі і колькасць таварыстваў да 2046 (1913 г.) з сумай укладаў 53 млн. руб. Сельскагаспадарчая кааперацыя была спажывецкай, вытворчай, крэдытнай, збытавай, развіваліся іншыя формы кааперавання.
Рэформа спрыяла распаду сялянскай абшчыны, надзелу сялян прыватнай зямлёй, паляпшэнню структуры сялянскай гаспадаркі і яе матэрыяльнага дабрабыту, пашырэнню праслойкі заможных гаспадароў і росту вясковага пралетарыяту. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі і паставіць яе на заходнееўрапейскі ўзровень.
5 Развіццё транспарту, унутранага і знешняга гандлю, фінансава-крэдытнай сістэмы
Развіцце інфраструктуры Беларусі прама залежала ад поспехаў у развіцці прамысловасці і стратэгічнага палажэння края ў Расійскай імперыі. Будаўніцтва чыгунак у пачатку стагоддзя ішло больш павольна, чым у папярэдні перыяд. Быў пабудаваны адрэзак Пецярбургска-Адэскай дарогі ад Віцебска да Жлобіна, лінія Балагое-Полацк-Маладзечна-Седлецк. Уводзілі ў эксплуатацыю другія калеі раней пабудаваных дарог. На 1913 г. па насычанасці чыгункай на 1000 км2 тэрыторыі Беларусь у 1,8 раза перавышала сярэдні паказчык па еўрапейскай часткі імперыі.
У развіцці гаспадаркі края чыгунка адыгрывала вялікую ролю. Дзякуючы ёй паскаралася распрацоўка і выкарыстанне прыродных багаццяў; спрыяльныя ўмовы для развіцця атрымлівала прамысловасць і сельская гаспадарка; пашыраўся прыток капіталу і сфера яго прымянення; вузлавыя станцыі хутка раслі і ператвараліся ў прамысловыя гарады.
Водны транспарт атрымаў другараднае значэнне з развіццём чыгунак, аднак меў спрыяльныя ўмовы для далейшага развіцця. Па насычанасці рачнымі шляхамі Беларусь у 3 разы перавышала паказчыкі па Еўрапейскай Расіі. Параходнае суднаходства існавала на ўсіх буйных рэках Беларусі. Дзеля бяспечнасці суднаходства праводзіліся мерапрыемствы па ачыстцы руслаў рэк. Вялікую ролю рэкі мелі для сплава леса.
Шашэйныя дарогі дзяржаўнага значэння злучалі прамысловыя і адміністрацыйныя цэнтры рэгіёну з іншымі рэгіенамі імперыі і замежнымі краінамі. Роля дорог узрасла з развіццём аўтамабільнага транспарту. Дзякуючы развітай транспартнай сетцы і спрыяльнаму геаграфічнаму становішчу, Беларусь стала важным рэгіёнам, які злучаў прамысловыя цэнтры Расійскай імперыі паміж сабой і з прамысловаразвітай Еўропай. Беларусь актыўна ўдзельнічала ў міжнародным гандлі.
Беларусь была не толькі пасрэднікам, але і сама вывозіла шэраг тавараў. Экспарт лёну склаў 1/6 ад агульнарасійскага, шмат экспартавалі леса і прадукцыі лесаапрацоўкі, прадукцыі сельскагаспадарчай прамысловасці: масла, хлеба, яек, сыра, жывой і забітай птушкі, садавіны. Вываз малочных прадуктаў за першыя 10 гадоў стагоддзя вырас на 1/5, мяса амаль у тры разы. Сельскагаспадарчыя машыны і прылады вытворчасці мясцовых прадпрыемстваў вывозіліся ва ўсходнім напрамку. На Беларусь увозілі: загатоўкі і сталь для перапрацоўкі на мясцовых заводах; сельскагаспадарчыя машыны з Захаду; пшаніцу.
Унутраны гандаль. Галоўнае месца ў ім заняў аптовы і рознічны гандаль, якім займаліся 220 буйных гандлёвых дамоў і акцыянерных таварыстваў (1913 г.). Дапаможную ролю мелі яр