Реферат: Функцыянальныя стылі беларускай мовы

Супрацьлеглая якасць размоўнага маўлення – лішак, г.зн. поўнае або частковае паўтарэнне паведамленняў, выкарыстанне неэканомных сродкаў перадачы інфармацыі, якое ўзнікае як вынік непадрыхтаванасці.

Умовы зносін выяўляюць і такія супярэчлівыя рысы размоўнага маўлення, як высокая ступень стандартызацыі мовы, з аднаго боку, і праяўленне індывідуальных рысаў гаворачага – з другога.

Размоўнае маўлене служыць не толькі мэтам паведамлення, але і мэтам уздзеяння. Гэтая двухнакіраванасць выяўляе такія якасці размоўнага маўлення, як а) экспрэсіўнасць і эмацыянальнасць;

б) нагляднасць і вобразнасць;

в) сінанімічнае багацце, хоць ужыванне сінонімаў у размоўным стылі мае сваю спецыфіку. У звычайным паўсядзённым маўленні няма магчымасці надаваць належную ўвагу якасці маўлення – разнастаіць яго, ліквідаваць паўторы. Аднак імкненне да гэтага ёсць: Ты ўсё-такі вырашыла паступаць? – Так, надумала.

г) выкарыстанне вобразна-выяўленчых сродкаў (гіпербалы, літоты, параўнанні і г.д.).

Да лексічных асаблівасцей размоўнага стылю адносяць:

а) ужыванне размоўных слоў, якія надаюць маўленню адценне неафіцыйнасці, натуральнасці, фамільярнасці, але не грубасці,

б) ужыванне семантычна ‘спустошаных’ слоў: справа, штука, рэч, гісторыя; такі, што аж - у значэнні прыкметы і г.д.;

в) своеасаблівае спалучэнне прыметнікаў і прыслоўяў з назоўнікамі і дзеясловамі, у складзе якіх прыметнікі і прыслоўі набываюць гутарковае эмацыянальнае адценне: здаровы камень, сімпатычны касцюм, страшэнна падабаецца;

г) ужыванне слоў-паразітаў: вось, ну, значыць, гэта самае;

д) ужыванне субстантывіраваных назваў, што з’явіліся ў выніку выдзялення прыметнікаў з адпаведных словазлучэнняў са значэннем асобы: вясковыя, гарадскія;

е) ужыванне ўсечаных назваў: дыплом (дыпломная работа).

ж) ужыванне прастамоўнай лексікі, іншы раз нават грубай, вульгарнай.

У размоўным стылі часта выкарыстоўваюцца дыялектызмы, прафесіяналізмы, фразеалагізмы.

Марфалагічную спецыфіку размоўнага стылю складаюць:

- большая лексічная напоўненасць займеннікаў: Не, мне не гэту (жэст), а вунь тую (жэст);

- вялікая частотнасць ужывання дзеясловаў. Размоўны стыль – самы ‘дзеяслоўны’ з усіх стыляў;

- малая ўжывальнасць дзеепрыметнікаў цяперашняга часу і дзеепрыслоўяў;

- больш частае ўжыванне назоўнага і вінавальнага склонаў (самы рэдкаўжывальны – давальны);

- больш частае ўжыванне слоў катэгорыі стану.

Агульнай стылістычнай прыкметай размоўнага сінтаксісу з’яўляецца непаўнаструктурнасць, г.зн. адсутнасць слоўнага выражэння тых ці іншых членаў, неабходных ў граматычных ці семантычных адносінах.Эліпсіс размоўнай канструкцыі можа быць двух відаў:

а) вузкасітуацыйны, які абумоўлены толькі дадзенай сітуацыяй;

б) тыпізаваны, які зразумелы па-за пэўнымі зносінамі: даўленне (высокае, нізкае); дэкрэтны (адпачынак).

Сінтаксіс размоўнага стылю характарызуецца таксама наяўнасцю слоў-зваротаў, слоў-сказаў, пабочных слоў, далучальных канструкцый, парушэннем форм сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання. У размоўным стылі пераважаюць простыя сказы, часта выкарыстоўваюцца пытальныя і клічныя сказы.

Акрамя таго, у размоўным стылі ўжываюцца сказы, якія цяжка аднесці да якога-небудзь тыпу па існуючай класіфікацыі: А ты дзе быў, я табе званіла? У адно цэлае могуць аб’ядноўвацца некалькі выказванняў, якія не маюць выразнай семантычнай сувязі. Сувязь паміж такімі выказваннямі ўзнаўляецца з сітуацыі: Ты нічога не купіла, я паеду? = Калі не купіла нічога, то я паеду і куплю.

Такім чынам, спецыфічныя рысы размоўнага сінтаксісу абумоўлены такімі рысамі размоўна-бытавога стылю, як спантаннасць, дыялагічнасць, пераважнае выкарыстанне вуснай формы, сітуацыйнасць. З дзеянне гэтых умоў вынікае асноўная ўласцівасць размоўнага сінтаксісу – вялікая колькасць няпоўных (эліптычных) сказаў і скарочаных словазлучэнняў.

Словы з іншых стыляў інтэнсіўна ўцягваюцца ў размоўна-бытавы стыль (тэрміны, канцылярызмы). У сваю чаргу ўплыў размоўна-бытавога стылю на публіцыстычны стыль і мову мастацкай літаратуры даволі вялікі. У размоўным стылі не заўсёды вытрымліваюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць выказвання.


СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

К-во Просмотров: 680
Бесплатно скачать Реферат: Функцыянальныя стылі беларускай мовы