Реферат: Iмёны i прозвiшчы беларусаў
Вераніка – з дзвух слоў: веро – несці і ніке – перамога, цалкам азначае носьбітка перамогі.
Грыгоры, Рыгор, Грышка – ад слова грэгорыо – быць бадзёрым, пільным, не спаць.
Кацярына – ад грэчаскага катарыас, што значыць чысты, незаплямлены.
Ларыса. У Грэцыі словам ларыс называюць марскую птушку – чайку.
Мікіта – ад слова ніке – перамога. У імені заложана надзея, што навароджаны стане пераможцам.
Пятро, Пётра, Пятрусь – ад слова петра – камень, каменная глыба, скала, уцёс..
Тарас – ад слова тарасо – бянтэжыць, трывожыць, прыводзіць у стан наўрымслівасці.
· Запазычанні з лацінскай мовы
Віталь – ад слова віталіс, што значыць жыццёвы, жыццём народжаны.
Максім. Вельмі пашыранае імя, утворанае ад слова максімус, што значыць найбольшы, найвышэйшы, найвялікшы.
Наталля, Наташа – ад слова наталіс – родная, не чужая, бо былі ў сям’і і чужыя, прыёмныя, не адной маці дзеці, а розных. Каб адрозніць родных, давалі імя Наталля.
Раман – значыць рымскі, рымлянін, жыхар Рыма.
· Славянскія імёны
Алег, Вольга. Да нас гэтае імя прыйшло з поўначы яшчэ ў тыя часы, калі воднымі шляхамі “варагі хадзілі ў грэкі”, падарожнічалі на поўдзень, засноўваючы на дарозе паселішчы, а заадно даючы пасяленцам свае скандынаўскія імёны. Словы хельг, што значыць свята, і хельгі – свяшчэнны, прыналежны да святых, далі жыццё імёнам Хельгі (мужчынскае) і Хельга (жаночае). З’явіўшыся на старажытнаславянскіх землях, яны прынялі адпеведнае гучанне.
Вадзім – ад старажытнарускага вадити і беларускага вадзіцца, што значыць сварыцца, агаворваць каго-небудзь.
Люба, Любоў – агульнаславянскае імя, з’явілася як літаральны пераклад з грэчаскай мовы слова харыс, што значыць каханне, любоў, праява найвышэйшага пачуцця чалавека да чалавека, да прырода, да працы.
· Запазычанні са старажытнаяўрэйскай мовы
Ганна. Ханна (гучыць так па яўрэйску) утворана ад слова хен (ген), што значыць статная, мілая з выгляду, грацыёзная.
Елізавета, Лізавета. Імя Элізэба азначае – бог – мая клятва; богам клянуся.
Іван, Янка, Ян. Імя Іоханан азначае Яхве (бог) змілаваўся. Спачатку яго пазычылі грэкі ў выглядзе Іаанніс, у стараславянскую прыйшло з грэчаскай мовы як Іаан,з яе ў беларускую як Янка,Ян, а у рускую – Іван.
Тамара. У аснове імя ляжыць назва фінікавай пальмы, што на іўрыце завецца фамар, тамар. Давалі такое імя стройным дзяўчынкам.
· Запазычанні з іншых моў
Жанна. Пазычана ў французкай мове. Тое ж, што і Ганна.
Ніна. У славянскія словы прыйшло з грузінскай мовы, туды трапіла як Ніна або Нін. Такое імя насіў заснавальнік Асірыйскай дзяржавы, што існавала ў ХІV – ІХ стагоддзях да нашай эры на тэрыторыі сучаснага Ірака.
Ад мянушкі да прозвішча
Мянушкі з’явіліся пазней за імя, пазней за імя па бацьку. Імёны па бацьку ў рускіх сустракаюцца яшчэ ў першых пісьмовых помніках. Яны выглядаюць як кароткая форма прыналежнага прыметніка: сын володимерь – уладзімірау сын. Ужо ў ХІІ стагоддзі імёны па бацьку ствараюцца пры дапамозе суфіксаў –ов(-ев) або –ин: сын иванов, і толькі у асяроддзі князёу існавалі суфіксы –ич, потым пашыраны да –ович, -евич: Ильич, Святославович. Імёны па бацьку былі аднымі з самых дауніх асабовых займеннікаў у рускай і беларускай мовах.
Найбольш прадуктыўнымі на Беларусі былі прозвішчы, утвораныя ад заняткаў ці прафесіі бацькі, дзеда, прадзеда. Яны былі ўстойлівыя на многія гады і стагоддзі, перадаючы інфармацыю пра тое, чым займалася сям’я спрадвеку: Алейнік – той, хто гнаў алей з ільнянога ці канаплянага семя, Бірыч – вяшчальнік, які зачытваў на плошчы пастановы валаснога старасты, Бондар – той, што рабіў з дрэва посуд.
Мянушкі, што характаразавалі чалавека звонку і з сярэдзіны, былі даволі пашыраныя. Адны з іх узвялівалі чалавека (Борзды – увішны, усё робіць шпарка, Асілак – дужы, волат), іншыя, і іх больш, прыніжалі (Буш – пусты слабы, Верабей – нядужы).
Прозвішча – гэта афіцыйнае, засведчанае ў дзяржауных паперах, прынятае ў спадчыну родавае імя чалавека, што пераходзіць ад бацькі да сына. Дочкі па традыцыі не мелі права запісваць дзявочае прозвішча як афіцыйнае, гэта дазвалялася толькі ў багатых, знакамітых сем’ях.