Реферат: Каменны век на Беларусі
У сувязi з павелiчэннем колькасцi насельнiцтва частка рода была нярэдка вымушана аддзяляцца i пераходзiць на новыя месцы. Паступова стваралася група плямён, якiя размаўлялі на блiзкiх мовах. У месцах судакранання розных племянных груп адбывалiся складаныя этнiчныя працэсы. Яны суправаджалiся культурнымi i моўнымі запазычаннямi i часам прыводзiлi да асiмiляцыi асобных iншамоўных плямён.
У эпоху неалiту пачалi ўтварацца значныя этнiчныя супольнасцi, якiя насялялi выразна акрэсленыя вобласцi. Кожная група плямёнаў адрознiвалася ад суседняй як матэрыяльнай культурай, так i своеасаблiвасцямi духоўнага жьщця – культаў, уяўленняў, звычаяў i традыдый. Помнiкi матэрыяльнай культуры (рэшткi паселiшча, майстэрня, культавых месцаў, прылады працы, упрыгожаннi, формы i арнаментацыя посуду i iнш.), якiя засталiся на месцы жыхарства пэўнага этнасу, звычайна даволi спецыфiчныя. Яны аб’ядноўваюць адну сукупнасць – археалагiчную культуру. Яна магла змянiцца роднаснай культурай, калi развiццё этнасу працягналася ў новых гiстарычных умовах, i непадобнай на ранейшую, чужыннай, калi насельнiцтва эмянялася. Что датытычыцца вялікіх дэмаграфiчных і этналагічных, то яны адбылiся пазней, ужо ў наступным веку.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994, Ч.1
2. Гісторыя БССР. Мн., 1974, Т.1
3. Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мн., 1993