Реферат: Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі

Значна большае уздзеянне, чым лютэранства, на канфесіянальную сітуацыю у Беларусі аказаў кальвінізм, прыйшоўшы са Швейцарыі. Адным з ініцыятараў распаўсюджвання менавіта гэтага напрамку пратэстантызма на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага стаў канцлер ВКЛ Міхаіл Радзівіл Чорны. У 1553 годзе ен, прыняўшы вучэнне Кальвіна, стаў прапаведваць яго у сваіх уладаннях. Акрамя Вільна, ен адкрыў малітоўныя дамы у Нясвіжы, Клецку, Оршы. З яго ўзялі прыклад і іншыя магнацкія роды — Сапегі, Хадкевічы, Валовічы, Пацы і г.д., а таксама большасць залежнай ад іх шляхты. Да канца 1550 года кальвінісцкія абшчыны існавалі практычна ва ўсіх гарадах і мястэчках Беларусі. Пры кожнай абшчыне меўся храм, школа, часта — шпіталь, тыпаграфія. Арганізацыйна усе абшчыны групаваліся у шасці акругах-рэгіенах: Навагрудскім, Рускім, Брэсцкім, Віленскім, Жмуцкім. Чатыры першыя ахапілі усю тэрыторыю Беларусі і Віленшчыну. Кіраўніцтва абшчынамі ажыццяўлялася праз суперінтэндантаў і сіноды.

У 1560-я гады з кальвінізма выдзеліўся накірунак, прадстаўнікі якога атрымалі назву арыян, ці антытрынітарыяў. Яны адмаўлялі Святую Троіцу, таінства, боскую прыроду Хрыста, прызнавалі толькі адзінага Бога. Яны выступалі за ліквідацыю прыгоннай залежнасці сялян, за сціплую і бедную цэркву, ураўненне правоў усіх сасловій. Сацыяльная завостранасць вучэння арыян вызвала абурэнне феадальнай эліты, пад уздзеяннем якой у сярэдзіне ХVIIcтагоддзя іх пачалі выцясняць з тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Раскол і аслабленне рэфармацыйнага руху, наступства контррэфармацыйнага прывяло да таго, што пратэстантызм паступова прыйшоў у заняпад. Магнаты і шляхта, якія дагэтуль іспавядалі пратэстантызм, сталі пераходзіць у каталіцтва. Наступны штуршок развіццю пратэстанцкай цэрквы, далі новыя накірункі пратэстантызму, з’явіўшыяся на беларускіх землях у пачатку ХХ стагоддзя. Найбольшае распаўсюджванне атрымаў баптызм. Акрамя яго сталі з’яўляцца евангелісты, пяцідзесятнікі, адвенцісты і г.д.

Стараверы

Стараверы — назва шэрагу этнаканфесіянальных груп рускага насельніцтва. З’яўленне старавераў звязана з расколам рускай праваслаўнай царквы ў сярэдзіне XVIIст. Прыхільнікі «старой веры», якія выступілі супраць рэформы патрыярха Нікана, падвергліся ганенням царскіх улад і афіцыйнай царквы. Ратуючыся ад праследаванняў, стараверы ўцякалі на Урал, у Сібір, за межы Расіі, у т. л. у Рэч Паспалітую. На Беларусі паявіліся ў 2-й палове XVII —1-й палове XVIIст. Галоўнае паселішча — Ветка (цяпер Гомельская вобл.). У 1735 і 1764 гадах Ветка была зруйнавана царскімі войскамі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі (канец XVII ст.) уціск на старавераў паменшыўся. Нягледзячы на прыналежнасць да розных сектанцкіх плыняў (федасееўцы, піліпаўцы, папоўцы і інш.), яны ўтварылі аднародную этнічную групу, замкнёнасць якой узмацнялася канфесіянальнай адасобленасцю.

У дарэвалюцыйны час стараверы складалі значную частку (да 1863 года пераважную большасць) рускага насельніцтва Беларусі. Агульная колькасць у пачатку 1860-х г.— звыш 34 тыс. чалавек (1,1 % насельніцтва Беларусі), у 1897 — 63 тыс. (0,98%), у 1913 — каля 98 тыс. (1,1 %). Найбольш шматлікія групы ў сярэдзіне 19 ст. пражывалі ў Гомельскім (звыш 11 % насельніцтва), Віцебскім (6,6 %), Полацкім (5,8%), Сенненскім (2,9%), Дзісенскім (2,3 %), Бабруйскім (2,2 %) і Барысаўскім (1,4 %) паветах. Каля 28 % старавераў жыло ў гарадах. Займаліся пераважна земляробствам, рамяством і гандлем.

Царскі ўрад не лічыў стараверства асобнай канфесіяй. Аднаверства разглядалася як крок да праваслаўя. Адносіны паміж стараверамі беларуска-літоўскіх губерняў, мясцовымі ўладамі і кіраўніцтвам праваслаўнай царквы былі даволі спакойныя. Стараверскае насельніцтва жыло абасобленна і не выклікала, за рэдкім выключэннем, стычак. Але на яго распаўсюджваліся ўсе тыя рэпрэсіўныя указы царскагаўрада, якія тычыліся старавераў унутраных губерняў Расійскай імперыі.

К-во Просмотров: 120
Бесплатно скачать Реферат: Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі