Реферат: Хрысціянства, яго ўзнікненне і фарміраванне

Хрысціяне, якія лічаць сябе духоўнымі нашчадкамі іудзеяў, разглядаюць Стары Запавет як падрыхтоўку да Новага, а Новы – як ключ да разумення Старога. Але, безумоўна, галоўнае значэнне для іх мае Новы Запавет.

Ён быў напісаны ў І ст. н.э. на старажытнагрэчаскай мове ў розных месцах Рымскай імперыі : Анціохіі, Афінах, Рыме, востраве Патмас і інш. Трэба адзначыць, што хаця хрысціянства ўзнікла на тэрыторыі Палесціны, але Новы Запавет быў напісаны па-за яе межамі. Мова Новага Запавету – не літаратурная, а гутарковая (так званы "койнэ").

Новы Запавет, складаецца з 27 кніг, якія прызнаюцца кананічнымі пераважнай большасцю хрысціян і наогул не прызнаюцца іудзеямі. У ім чатыры часткі:

1.Чатыры евангелля: паводле Мацьвея, паводле Марка, паводле Лукі і паводле Яна. Само слова "евангелле" ў перакладзе са старажытнагрэчаскай мовы азначае "радасная вестка". Па зместу кожнае з іх з'яўляецца апавяданнем аб жыцці і дзеяннях Ісуса Хрыста, але іх сутнасць – у перадачы радаснай весткі аб тым, што прыйшоў Сын Божы, узяў на Сябе грахі , узышоў за іх на крыж і тым самым выратаваў людзей. Такім чынам, евангелісты перадавалі добрую вестку аб тым, што ўсе людзі з'яўляюцца выратаванымі. 3 чатырох аўтараў евангелляў Мацьвей і Ян з'яўляюцца апосталамі, а Лука і Марк – вучнямі апосталаў. Тры першых евангелля: паводле Мацьвея, Марка і Лукі называюцца сінаптычнымі, ад старажытнагрэчаскага "sinopsis" – "слупок". Калі іх тэксты размясціць у выглядзе чатырох паралельных слупкоў, то відавочна супадзенне іх асноўных фрагментаў апісання жыцця Хрыста, хаця ёсць разыходжанні. Напрыклад, у евангеллі паводле Мацьвея радавод Ісуса Хрыста налічвае ад цара Давіда 42 пакаленні, а ў евангеллі паводле Лукі – 56. Ёсць і іншыя разыходжанні. Тлумачыцца гэта тым, што евангеллі пісаліся ў розны час і ў розных месцах, далёкіх адно ад аднога (евангелле паводле Мацьвея – паміж 40-мі і 50-мі гг. у Іерусаліме, паводле Лукі – у Рыме да 70 г., паводле Марка – у Анціохіі ў канцы 60-х гг., паводле Яна – у Ефесе ў 90-я гг.). I кожнае з іх перадае радасную вестку па-свойму, пры захаванні агульнай асновы.

2. Дзеянні апосталаў. Гэта частка была напісана ў канцы 60-х гг. у Рыме. Аўтарам з'яўляецца Лука, і па свайму зместу яна працягвае трэцяе евангелле. Тут распавядаецца аб першых гадах існавання хрысціянскай царквы (да 63 г.), а таксама аб дзейнасці апосталаў Пятра і, асабліва, Паўла.

3. Пасланні апосталаў. Напісаны яны ў самых розных месцах Рымскай імперыі і адрасаваны хрысціянскім суполкам. Усяго ў Новым Запавеце знаходзіцца 21 апостальскае пасланне. Вучоныя падзяляюць іх на дзве часткі: сем пасланняў, якія прыпісваюцца апосталам Якаву, Пятру, Яну і Іудзе і называюцца "саборнымі" альбо "акружнымі", паколькі адрасаваны не камусьці канкрэтна, а ўсім хрысціянам, і 14 пасланняў прыпісаных апосталу Паўлу. Менавіта апошнія з'яўляюцца – пасля Евангелляў – найважнейшай часткай Новага Запавету. Тут выкладзены шэраг палажэнняў, на якіх шмат у чым грунтуецца хрысціянскае веравучэнне. Пасланні Паўла карысталіся аўтарытэтам у многіх хрысціян яшчэ пры жыцці апостала: іх чыталі на малітоўных сходах, перапісвалі і распаўсюджвалі. Сам Павел быў вельмі адукаваным чалавекам, вучыўся ў самых вядомых рабінаў таго часу. Ён не належаў да ліку дванаццаці апосталаў, быў фарызеем, і спачатку прымаў удзел у праследаваннях хрысціян, бо лічыў іх шкоднай сектай. Потым адбываецца раптоўны паварот Паўла ў хрысціянства, і ён робіцца самым актыўным яго прапаведнікам. Паўла называюць "апосталам народаў", менавіта ён стаў актыўна распаўсюджваць хрысціянства сярод неіудзеяў. Пасланні апостала Паўла адрасаваны канкрэтнай хрысіянскай суполцы альбо чалавеку.

4. Апакаліпсіс альбо Адкрыццё Яна Багаслова. Тут выкладзена хрысціянская эсхаталогія – вучэнне аб канцы свету. Гэта кніга вельмі складаная для разумення і поўная глыбокіх сімвалаў. Па свайму жанру яна ўзыходзіць да прароцкіх кніг Старога Запавету. Асноўны змест кнігі складаюць прароцтвы і адкрыцці, якія былі дадзены Яну Багаслову Богам: панавання ў канцы свету на Зямлі Антыхрыста, Другога прышэсця Хрыста, вялікай бітвы Армагедона, Апошняга Суда і інш. Напісаны Апакаліпсіс у 68-69 гг. на востраве Патмас. Раней ягоны аўтар атаясамліваўся з Янам Евангелістам, зараз гэты пункт погляду адвяргаецца.

3. Веравучэнне і культ хрысціянства

Веравучэнне і культ хрысціянства ўяўляюць сабой арганічнае цэлае. Аднак веравучэнню, і гэтым хрысціянства адрозніваецца ад язычніцтва, належыць першынство. У язычніцтве галоўная ўвага надавалася метадам наладжвання ўзаемаадносін са звышнатуральным: ягонаму ўміласціўленню альбо падпарадкаванню сваім жаданням, гэта значыць, культу. Уяўленні аб звышнатуральным былі, як правіла, вельмі расплывістымі і, нават, супярэчлівымі. Хрысціянства ж робіць націск менавіта на веравучэнні і разглядае культавыя дзеянні як яго вынік.

Хрысціянскае веравучэнне лічыцца богаадкрытым, гэта значыць, яго палажэнні не з'яўляюцца вынікам інтэлектуальнай дзейнасці людзей, але дадзены Богам. Некаторыя з гэтых палажэнняў немагчыма зразумець рацыянальна, у іх трэба проста верыць.

Веравучэнне хрысціян мае дзве крыніцы: Свяшчэннае Пісанне (Біблія) і Свяшчэннае Паданне (рашэнні сабораў, творы царкоўных пісьменнікаў, традыцыі богаслужэбнай практыкі і г.д.).

У цэнтры хрысціянскага веравучэння знаходзіцца зафіксаваная ў евангеллях добрая вестка аб тым, што Бог так палюбіў людзей, што паслаў ім свайго Сына, які ўзяў на сябе іх грахі , прыняў пакутнцкую смерць і тым самым выратаваў людзей. Хрысціянамі рабіліся тыя з яўрэяў, а потым прадстаўнікоў іншых народаў Рымскай імперыі, хто прыняў гэтую добрую вестку. У сваю чаргу, асноўнай запаведзю хрысціянства з'яўляецца любоў да Бога і да людзей: "Ісус сказаў...: "палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёй, і ўсім разуменнем тваім"; гэта ёсць першая і найбольшая запаведзь. Другая ж падобная ёй: "палюбі блізкага твайго як самога сябе". На гэтых дзвюх запаведзях грунтуюцца закон і прарокі" (Мв. 22, 37-40).

Веравучэнне хрыспіянства складаецца з дагматаў – палажэнняў, якія лічацца богаадкрытымі і таму абсалютнымі ісцінамі. Аснову хрысціянскага веравучэння складае Сімвал веры. Узнік ён з практыкі хрышчэння. Спачатку хрысціянства прымалі ў асноўным дарослыя людзі, і перад тым, як іх хрысціць, ім задавалі пытанні, каб высветліць, у што яны вераць і ці ведаюць яны палажэнні хрысціянскага веравучэння. Самі гэтыя палажэнні, наконт якіх пыталіся, былі ўзятыя з пасланняў апосталаў, таму першапачатковы Сімвал веры называўся Апостальскім. Ягоны тэкст у розных хрысціянскіх суполках меў нязначныя адрозненні. У пачатку ІV ст. з-за распаўсюджвання ераcяў (адcтупленняў ад хрысціянскага веравучэнн) узнікла патрэба дакладна акрэсліць, у што верыць хрысціянская царква, і стварыць адзіны Сімвал. Гэта было зроблена на двух першых хрысціянскіх усяленскіх саборах (сходах): Нікейскім (325 г.) і Канстанцінопальскім (381г.), таму гэты Сімвал веры называецца Нікеа-Канстанцінопальскім. Складаецца ён з І2-ці палажэнняў":

1. "Веру ў адзінага Бога, Айца Усемагутнага, Стварыцеля неба і зямлі, усяго бачнага і нябачнага".

2. "I ў адзінага Госпада Ісуса Хрыста, Сына Божага Адзінароднага, Які ад Айца народжаны перад усімі вякамі: Святла ад Cвятла, Бога праўдзівага ад Бога праўдзівага, народжанага, а не створанага, адзінасутнага з Айцом, праз Якога ўсё стала быць".

3.”Ён дзеля нас, людзей. і дзеля нашага збаўлення, сышоў з неба, прыняў цела ад Духа Святога і Дзевы Марыі і стаўся чалавекам".

4. "Укрыжаваны за нас пры Понцкім Пілаце, цярпеў і быў пахаваны".

5. "I ўваскрос на трэці дзень, паводле Пісання".

6. "Узышоў на небе і сядзіць праваруч Айца".

7. ''І паўторна прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памёрлых, і Яго валадарству не будзе канца".

8. "І ў Духа Святога, Госпада жыватворчага, які ад Айца паходзіць, Які з Айцом і Сынам супольна адбірае шанаванне і хвалу, Які гаварыў праз прарокаў".

9. "У адзіную Святую, Саборную і Апостальскую Царкву".

10. "Прызнаю адзінае хрышчэнне для адпушчэння грахоў".

11. "Чакаю ўваскрашэння памёрлых".

12. "I жыцця вечнага ў будучым свеце. Амэн".

Хрысціянскі культ, як і веравучэнне ствараўся на пранягу некалькіх стагоддзяў. Яго аснову складаюць сем галоўных абрадаў – таінстваў. Такую назву яны атрымалі таму, што маюць для веруючых таямнічы, сакральны сэнс, у іх "пад бачным выглядам праяўляецца нябачная сіла Божая". Усяго іх сем:

Хрышчэнне – з чалавека здымаецца першародны грэх і ён далучаецца да хрысціянскай царквы. Абрад адбываецца ў выглядзе амавення і робіцца свяшчэннікам. Як правіла, хрысцяць дзяцей, тройчы акунаючы іх у ваду. 3 хрышчэннем дзіцяці таксама звязана наданне яму імя. Раней гэта было імя святога, якому прысвячаўся дзень, у які дзіця нарадзілася, зараз бацькі самі выбіраюць імя. Калі хрысціцца дарослы, дык з яго здымаецца не толькі першародны грэх, але і ўсе астатнія. Дарослых не акунаецць у ваду, а толькі абліваюць ім галаву.

Мірапамазанне – на чалавека спускаецца Дух Святы, каб дапамагчы захаваць душэўную чысціню ў хрышчэнні, узрастаць і ўзмацоўвацца ў жыцці духоўным.

Споведзь альбо пакаянне – ад імя Ісуса Хрыста свяшчэннік адпускае чалавеку грахі. Пад апошнімі разумеецца адступленне ад запаведзяў Бога. Трэба ўзгадаць свае грахі, адчуць за іх жаль, мець намер так больш не рабіць і сказаць аб сваіх грахах свяшчэнніку. Хрысціянская царква называе сем смяротных грахоў (лічьцца, што яны адразаюцъ чалавека ад Бога як крыніцы жыцця): ганарлівасць, сквапнасць, пралюбадзейства, зайздрасць, празмернасць у ежы і піцці, злоба, лянота. У раннім хрысціянстве пакаянне мела публічны характар. Чалавек казаў аб сваіх грахах усёй суполцы. 3 VІІ ст. пачынае пераважаць індывідуальная споведзь свяшчэнніку. Царква гарантуе тайну споведзі. Парушэнне апошняй з'яўляецца для свяшчэнніка цяжкім грахом.

К-во Просмотров: 159
Бесплатно скачать Реферат: Хрысціянства, яго ўзнікненне і фарміраванне