Реферат: Культура Беларусі ў ІХ – першай палове XVII стагоддзяў
- адстойванне інтарэсаў ордэна і каталіцтва праз асабістых духоўнікаў і дарадчых пры найбольш уплывовых асобах;
- стварэнне красаты набажэнства, якая прываблівала просты народ;
- шырокая дабрачыннасць, якая таксама прываблівала просты народ;
- шырокая літаратурна-палемічная дзейнасць – жаданне ідэалагічна разграміць пратэстантаў і праваслаўных.
Акрамя езуітаў на Беларусі дзейнічалі ўстановы (кляштары, калегіўмы, шпіталі і інш.) 17 мужскіх каталіцкіх манаскіх ардзяноў і 7 жаночых. Да таго, каталіцкая царква атрымала моцную падтрымку правячых колаў Рэчы Паспалітай. Абноўленае каталіцтва хутка выцесніла пратэстантызм на тэрыторыі княства і стала планаваць ліквідацыю праваслаўя.
Асаблівасці контррэфармацыі ў ВкЛ:
- пачатак контррэфармацыі ў княстве супаў па часе з найвышэйшым уздымам Рэфармацыі, што парадзіла высокую ступень напружанасці ў грамадстве, але праявілася гэта ў ідэалагічнай барацьбе (палемічная літаратура). Жудасных форм супрацьстаяння (напрыклад – Варфаламееўская ноч у Францыі) у ВкЛ не было;
- пратэстанты не здолелі заснаваць сваю нацыянальную пратэстанцкую царкву (лютэранства ў Германіі, англіканства ў Англіі, кальвінізм у Швейцарыі і Францыі);
- асноўная частка феадалаў перайшла ў каталіцтва, а Берасцейская ўнія наблізіла да каталіцтва “просты люд”;
- асаблівая ўвага ВкЛ з боку Рыма, княства разглядалася як плацдарм да акаталічвання Масквы;
- не ўдалося дасягнуць галоўнай мэты – ліквідаваць шматканфесійнасць у ВкЛ;
- у перыяд контррэфармацыі зблізіліся пазіцыі пратэстантаў і праваслаўных – у 1599 г. у Вільне была дасягнута дамоўленасць аб сумесных дзеяннях супраць праяў ваяўнічага каталіцызма;
- была скасавана талерантнасць у княстве, у 1658 г. з ВкЛ выганяліся арыяне.
2.4 Берасцейская царкоўная ўнія
У 1054 г. адбыўся канчатковы раскол хрысціянскай царквы на заходнюю – каталіцтва і ўсходнюю – праваслаўе. Вялікае княства геапалітычна знаходзілася на мяжы двух рэлігій, таму абедзве канфесіі былі шырока прадстаўлены ў дзяржаве. Гэта давала падставы праваслаўнай Маскве і каталіцкаму Захаду для ўмяша?