Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.

3) Высокі рынак, альбо Верхні горад, размяшчаўся там, дзе сёння плошча Свабоды, вуліцы Бакуніна, Герцэна, Інтэрнацыянальная, Рэ-валюцыйная і інш. Архітэктурны ансамбль рынка ўключаў гандлёвую плошчу, ,крамы, Казьмадзям'янаўскі кляштар, Святадухаўскую драўляную царкву, ратушу;

4) Траецкае прадмесце знаходзілася на левым беразе р.Свіслач (раён вуліц Старавіленскай, Багдановіча, Янкі Купалы), насупраць замка і Нізкага рынку. На тэрыторыі прадмесця знаходзіліся рынак з гандлёвай плошчай, крамы, жылыя кварталы;

5) Татарскае (Ракаўскае) прадмесце было заселена палоннымі крымскімі татарамі і знаходзілася ў раёне цяперашніх вуліц Аст-роўскага, Вызвалення, Дзімітрава, а таксама на месцы, дзе сёння размешчаны Дом кнігі і гасцініца "Юбілейная". Тэрыторыя паміж Татарскай слабадой і Свіслаччу называлася Татарскімі агародамі.

Да XVII ст. Мінск быў драўляны. Інтэнсіўнае мураванае будаўніцтва ў Мінску ўзнікла ў пачатку XVII ст., што было звязана з абвастрэн-нем сацыяльна-палітычнага і рэлігійнага становішча ўнутры Вялікага княства Літоўскага ў сувязі з заключэннем Брэсцкай царкоўнай уніі і наступленнем контррэфармацыі. Праваслаўныя, католікі і уніяты імкнуліся засведчыць сваю сілу і прысутнасць у горадзе шляхам па-будовы манументальных мураваных храмаў і кляштараў. Ідэйнае і рэлігійнае саперйіцтва стымулявала мураванае будаўніцтва. У першай палове XVII ст. на плошчы Высокага рынку, на месцы драўля-най Святадухаўскай царквы, быў пабудаваны базыльянскі кляштар (у змененым выглядзе захаваўся да нашых дзён - у ім да нядаўняга часу размяшчаўся Белсаўпраф), а побач з ім (цяпер вул. Энгельса) -дамініканскі касцёл і кляштар. У сярэдзіне XVII ст. насупраць будынка базыльянскага мужчынскага кляштара быў пабудаваны базыльянскі жаночы кляштар. Будынкі мінскіх базыльян уяўлялі сабой адзіны архітэктурны комплекс з кампазіцыйным цэнтрам - царквой Свя-тога Духа. На Высокім рынку былі пабудаваны таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў (да нядаўняга часу ў гэтых будынках размяшчаўся архіў), касцёл і кляштар бернардзінак (зараз - гэта праваслаўны сабор на плошчы Свабоды, у кляштарных будынках - жылыя дамы).

У XVII ст. у Мінску былі пабудаваны касцёл і кляштар бенедыкцінак, якія знаходзіліся на старой Кальварыі (Кальварыяй называліся каталіцкія могілкі, якія тады знаходзіліся ў раёне цяпе-рашняй вуліцы Камсамольскай на адрэзку паміж вуліцай Інтэрнацыянальнай і праспектам Ф.Скарыны). У 1612 - 1613 гг. у раёне вуліцы Ракаўскай, ля Нямігі, на сродкі і стараннем праваслаў-най шляхты і гараджан пачалося будаўніцтва мураванай Петрапаў-лаўскай царквы і манастыра. Праз некалькі гадоў царква і манастыр былі пабудаваны (царква існуе і сёння). У горадзе вялося таксама будаўніцтва асабнякоў багатых гараджан і крамаў.

Да сярэдзіны XVIII ст. быў архітэктурна закончаны ансамбль Са-борнай плошчы Верхняга горада. У 1709 - 1710 гг. на заходнім баку гэтай плошчы пабудаваны езуіцкі касцёл, кляштар і мураваныя будынкі калегіума. У 1750 г. з правага боку касцёла была вымура-вана ў стылі барока, як і касцёл, трох'ярусная гарадская вежа з гадзіннікам (зараз яна не існуе). Кафедральны касцёл быў часткова перабудаваны ў 1951 г. іўім размяшчалася спартыўнае таварыства "Спартак" (цяпер адноўлены як касцёл).

Галоўнай архітэктурна-будаўнічай дамінантай Нясвіжа з'яўляўся замак, заснаваны ў 1583 г. на месцы створанага раней драўлянага замка. Мікалай Радзівіл Чорны ў 1547 г. перабудаваў драўляны за-мак. Яго сын і наследнік Мікалай Крыштоф Радзівіл, па мянушцы Сіротка, пасля падарожжа ў Сірыю, Палесціну і Егіпет распачаў у Нясвіжы вялікае будаўніцтва. Ён запрасіў выдатнага архітэктара Яна Марыю Бернардоні, па пра-ектах якога былі створаны цудоўныя збудаванні ў Кракаве, Калішы і Любліне. Але менавіта ў Нясвіжы таленавіты італьянец пакінуў свае лепшыя творы - за-мак, касцёл і калегіум езуітаў.

Нясвіжскі замак пабудаваны па стараітальянскай абарончай сістэме, паводле якой каменная сцяна замянялася каменным валам, а вежы пераўтвараліся ў больш нізкія бастыёны, куды ставілі гарматы для абстрэлу перадполля за ровам. Па версе вала ішла дарога, абароненая брустверам. 3 вонкавага боку рова знаходзілася дадатковая дарога - для перамяшчэння стралковых атрадаў, якія абаранялі падыходы да крэпасці. Замак акружала з усіх бакоў вада азёр і каналаў. Трапіць на яго тэрыторыю можна было толькі па драўляным мосце, які разбіралі пры пагрозе варожага нападзення. Вароты.замка былі двухпавярховыя з дазорнай вежай. Другі п?

К-во Просмотров: 212
Бесплатно скачать Реферат: Культура Беларусі у другой палове XVI ст.