Реферат: Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст

Развіццю жывапісу Беларусі спрыяла існаваўшая сістэма падрыхтоўкі мастакоў. Асноўным цэнтрам іх навучання з'яўляўся Віленскі універсітэт, дзе на кафедры рысунка і жывапісу працавалі Ф.Смуглевіч і Я.Рустэм, на кафедры скульптуры - К.Ельскі. Віленская мастацкая школа па свайму ўзроўню была не ніжэй за такія ж школы пры Варшаўскім і Кракаўскім універсітэтах. У Вільні вучыліся не толькі выхадцы з вышэйшых сацыяльных слаёў, але і здольныя дзеці простых людзей.

Значная частка беларускай творчай моладзі вучылася ў той час у Пецярбургскай акадэміі мастацтваў і ў Маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. Важную ролю ў падрыхтоўцы прафесійных мастакоў мела Полацкая езуіцкая акадэмія. 3 яе сцен выйшлі В.Ваньковіч і І.Хруцкі. Юныя мастакі займаліся ў рысавальных класах гімназій. Пасля паўстання 1830 — 1831 гг. дзейнасць Віленскай мастацкай школы была прыпынена.

З канца XVIII ст. класіцызм — асноўны стылявы накірунак у архітэктуры Веларусі, асабліва ў праваслаўным культавым дойлідстве. У фундамент яго пакладзены сіметрычнасць і ўраўнаважанасць аб'ёмаў і ўнутранай прасторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага дойлідства (каланады, ордэры і інш.). У другой па-лове XVIII ст. класіцызм развіваўся паралельна з познім барока, для якога былі характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгажэнні. Носьбітамі ідэй барока з'яўляліся пераважна архітэктары-іншаземцы, запрошаныя на Беларусь каралеўскім дваром і магнатамі яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод помнікаў пера-ходнага стылю ад барока да класіцызму - палацы ў Ружанах (Пружанскі р-н), Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). У праваслаўным культавым будаўніцтве найбольш значным і раннім помнікам класіцызму быў сабор Іосіфа ў Магілёве, пабудаваны ў памяць аб сустрэчы рускай імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.

На Беларусі класіцызм развіваўся пад уплывам адпаведнай рускай школы, творчасці вядомых рускіх архітэктараў М.Львова, У.Стасава, А.Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка і інш. Па іх праектах у беларускіх гарадах былі ўзведзены найболып значныя збудаванні. Сярод вядомых помнікаў класіцызму ў Беларусі - палац-рэзідэнцыя графа М.Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. перайшоў да фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове Нясвіжскага раёна, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Праабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш.

У стылі класіцызму развівалася і горадабудаўніцтва як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма. Вядома, што сярэдневяковыя гарады развіваліся бессістэмна, мелі крывыя вуліцы з цеснай драўля-най забудовай. У першай палове XIX ст. былі распрацаваны гене-ральныя планы забудовы большасці (каля 40) беларускіх гарадоў, у якіх прадугледжваліся прамавугольная сістэма планіроўкі, кампазіцыйная вось, грамадскі цэнтр, сістэма галоўных магістраляў, напрамкі далейшага росту горада. Мянялася аблічча гарадоў, ствараліся гарадскія ансамблі і плошчы, ставіліся палацы і будынкі.

У сярэдзіне XIX ст. у архітэктуры Беларусі класічны стыль, не пазбегнуўшы эклектыкі, прыйшоў у заняпад. Яго паступова замяняў рамантызм, прадстаўнікі якога вылучалі на першы план нацыя-нальныя традыцыі ў архітэктуры, выступалі супраць сляпога перай-мання антычных канонаў. Найболып яскрава рамантызм праявіўся ў пейзажна-паркавым мастацтве. Рамантычныя пейзажныя паркі ствараліся па прынцыпе свабоднай кампазіцыі, аздабляліся штучнымі гротамі, каскадамі, руінамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). У стылі рамантызму было пабудавана шмат му-раваных прыватнаўласніцкіх рэзідэнцый.

Развіваўся і такі від мастацтва, як скульптура. Сярод вядомых тагачасных скульптараў - Ельскія (бацька Кароль і яго два сыны, Ян і Казімір; Казімір Ельскі - кіраўнік кафедры скульптуры ў Віленскім універсітэце), Я.Астроўскі, Р.Слізень і інш. Іх творчасць была разна-стайнай па жанрах: партрэты-бюсты гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы і Польшчы, партрэты-бюсты родных, блізкіх і знаёмых, медальёны і барэльефы з выявамі дзяржаўных дзеячаў, фігуры прарокаў для культавых устаноў і інш.

Развіццё культуры Беларусі ў канцы XVIII - першай палове XIX ст. было звязана з такімі грамадскімі з'явамі, як крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы і ўмацаванне капіталістычнага ладу, фарміраванне беларускай нацыі і рост самасвядомасці беларусаў, абвастрэнне класавых антаганізмаў, барацьба працоўных супраць прыгнёту і бяспраўя. Станоўчы ўплыў на стан і развіццё беларускай культуры аказала культура Расіі, Полыпчы, Украіны, краін Заход-няй Еўропы. Беларускае мастацтва, архітэктура і скульптура прайшлі агульны з суседнімі краінамі шлях стылявога развіцця — ад барока праз класіцызм да рамантызму. Нягледзячы на саслоўна-манархічны характар палітыкі, якую праводзілі расійскія ўлады, беларуская куль-тура ўключалася ў агульнаеўрапейскі працэс дэмакратызацыі, станавілася даступнай больш шырокім колам насельніцтва.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.

К-во Просмотров: 148
Бесплатно скачать Реферат: Культура і мастацтво Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст