Реферат: Культурнае і духоўнае жыццё Беларусi
Відавочна, што «польскі след» у барацьбе ЎКП(б)-КП(б)Б суп-раць каталіцтва і касцёла быў найбольш выразным. Большасці абвіна-вачаных інкрымініравалася прыналежнасць да Польскай арганізацыі вайсковай. Тым не менш, па словах чэкістаў, якія ў жніўні 1933 г. выкрылі адну з такіх арганізацый у БССР, яна складалася з 7 філій і ўзначальвалася ксяндзамі. Праз палову года 55 яе ўдзельнікаў, як святароў так і простых вернікаў, былі асуджаны да расстрэлу або турэмнага зняволення.
Характэрна, што ў сярэдзіне 1930–х гг. прапагандысцкія метады барацьбы супраць рэлігіі і іх носьбітаў цалкам саступілі месца гвалтоўным. Так, у 1936 г. «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» выявіў сваю фактычную незапатрабаванасць, бо толькі пятая частка яго членаў працягвала выплату ўзносаў. А да 1930-х гг. 2 155 праваслаўных, 271 іўдзейскіх і 113 каталіцкіх святароў і іншых служыцеляў культаў былі вынішчаны.
Аб’ектам барацьбы бальшавікоў супраць рэлігіі зрабіліся не толькі святары, але і храмы, дзе яны прамаўлялі «слова боскае». Так, 5 снежня 1931 г. па асабістаму загаду І. Сталіна ў Маскве быў разбураны храм Хрыста-Выратавальніка. Паўсюдна пачалося масавае закрыццё цэркваў. Пасля рэалізацыі пастановы бюро ЦК КП(б)Б ад 18 жніўня 1937 г. «Аб захадах па закрыцці польскіх касцёлаў" у БССР да канца года заставаліся дзеючымі 11 каталіцкіх храмаў са 113. Потым зачынілі ўсе культавыя ўстановы. У 1938 г. засталіся толькі два праваслаўныя храмы – у Мазыры і Оршы. Усяго было закрыта 1 445 цэркваў, 704 сінагогі, 113 касцёлаў.
Нягледзячы на велізарныя фізічныя, эканамічныя і маральныя ахвяры, якія панеслі свяшчэннаслужыцелі і простыя вернікі, І. Сталіну і яго паплечнікам не ўдалося вынішчыць рэлігію. Аб тым, у прыватнасці, сведчыў перапіс насельніцтва, які адбыўся ў 1937 г. Так, з 30 мільёнаў непісьменных грамадзян СССР старэй за 16 год 25 млн назвалі сябе веруючымі, а з 68, 5 млн пісьменных – больш за 30 млн.
Такім чынам, палітыка РКП(б)-УКП(б) у дачыненні да рэлігіі і царквы вызначалася бескампраміснасцю, непрымірымасцю і накіраванасцю на поўнае знішчэнне свяшчэннаслужыцеляў, храмаў і культаў. Яны была выклікана ідэалагічнымі, палітычнымі, эканамічнымі і культурнымі прычынамі. Для дасягнення сваіх мэтаў улада выкарыстоўвала самыя разнастайныя, але галоўным чынам, гвалтоўныя метады, вынікам якіх сталі шматтысячныя людскія ахвяры, матэрыяльныя і духоўныя страты народаў СССР.
5. Вынікі «культурнай рэвалюцыі» у БССР у 30-гг. ХХ ст. Дасягненні і супярэчнасці
Сталінская мадэрнізацыя эканомікі (індустрыялізацыя прамысловасці і калектывізацыя сельскай гаспадаркі) суправаджалася карэннымі пераўтварэннямі ў галіне культуры, якія набылі назву культурнай рэвалюцыі. У ходзе яе прадугледжвалася поўная ліквідацыя непісьменнасці, укараненне новай сістэмы адукацыі, развіццё навукі, станаўленне літаратуры і мастацтва, фарміраванне інтэлігенцыі.
Кіраўніцтва БССР надавала важнае значэнне павышэнню адукацыйнага ўзроўню насельніцтва. На пачатак 1932-1933 навучальнага года 6 988 школ наведвала 856, 5 тыс. дзяцей. У 1930-я гг. у БССР аформілася сістэма школьнай адукацыі: пачатковая школа (1-4 класы), няпоўная сярэдняя (1-7 класы) і сярэдняя (1-10 класы). У школах уводзілася ўніфікаваныя навучальныя праграмы, урочная форма, пяцібальная сістэма ацэнкі ведаў вучняў.
У другой палове 1930-х гг. поспехі гаспадарчага развіцця дазволілі павялічыць асігнаванні на асвету. Так, у 1937-1938 навучальным годзе ў 7 132 школах БССР за партамі сядзела ўжо 1 015,8 тыс. дзяцей. Амаль 249 тыс. чал. ліквідавалі сваю непісьменнасць.
Павелічэнне сеткі сярэдніх школ стымулявала імкненне моладзі да далейшай адукацыі. Патрэба ў рабфаках паступова знікала і ў 1939 г. яны былі скасаваны. У 1937-1938 навучальным годзе ў 96 тэхнікумах навучалася 33, 2 тыс. студэнтаў. З 1927 па 1932 гг. колькасць ВНУ павялічылася з 4 да 31, а студэнтаў у іх – з 4, 6 тыс. да 10, 5 тыс. У ліку вядучых прызнаваліся БДУ, Інстытут народнай гаспадаркі, Політэхнічны, Сельскагаспадарчы (Горкі), медыцынскія (Мінск, Віцебск) і педагагічныя (Мінск, Віцебск) інстытуты. Праз 5 год было вырашана шляхам узбуйнення ВНУ скараціць іх колькасць да 21. Гэта, аднак, не зменшыла магчымасці моладзі атрымаць адукацыю. У 1937-1938 на-вучальным годзе колькасць студэнтаў узрасла да 15 255 чал., і набыла тэндэнцыю да павелічэння, паколькі ў шэрагу ВНУ (БДУ, БПІ і інш.) узнікла завочная форма навучання.
1930- я гады – час далейшага развіцця беларускай навукі, флагманам якой заставалася Акадэмія навук у складзе 12 інстытутаў. Найбольшых поспехаў дасягнулі даследаванні ў галіне арганічнай хіміі (М. Прыляжаеў, М. Казлоў, У. Шкатэлаў) хіміі, батанікі (Ц. Годнеў), геалогіі (М. Бліядуха), насенневодства (П. Альсмік), жывёлагадоўлі (М. Найдзёнаў). Высокія вынікі ў вывучэнні фізіялогіі галавека і метадаў лячэння хвароб прыносілі працы Д. Маркава, М. Кроля, Ф. Гаўс-мана, Л. Разанава і інш.
Грунтоўныя навуковыя даследаванні ажыццяўляліся ў Балотным, Лесапрамысловым, Свінагадоўчым інстытутах, на Цэнтральнай бульбяной станцыі, на кафедрах БДУ, БПІ і іншых ВНУ. Да канца 1930-х гг. у БССР навуковымі праблемамі займаліся 2 227 спецыялістаў 51 навуковай установы.
1930-я гады з’яўляліся прыкметным этапам у развіцці беларускай літаратуры. Найважнейшымі тэмамі празаікаў з’яўляліся падзеі грамадзянскай вайны (Я. Колас «Дрыгва», Б. Мікуліч "Дужасць", П. Галавач "Носьбіты нянавісці"), калектывізацыі (М. Зарэцкі "Вязьмо", С. Бара-навых "Межы", П. Галавач "Сполах на загонах", Я. Колас "Адшчапе-нец", К. Крапіва «Мядзведзічы»), пачуцці і жыццё савецкага чалавека (К. Чорны «Бацькаўшчына», Э. Самуйлёнак "Будучыня").
Узнёслай творчасцю сваю адданасць сацыялістычнай Айчыне выявілі Я. Купала (паэма «Над ракой Арэсай», вершы «Алеся», «Хлоп-чык і лётчык»), М. Лужанін (паэма «Галасы гарадоў"), А. Куляшоў (паэма "Хлопцы апошняй вайны") і інш.
У 1930-я гг. пачалася творчасць паэтаў новага пакалення – М. Аў-рамчыка, А. Вялюгіна, А. Зарыцкага, М. Калачынскага, П. Панчанкі.
Новым крокам у драматургіі стала п’еса Я. Коласа "Вайна вайне". К. Чорны перапрацаваў для сцэны свой раман "Бацькаўшчына», З. Бя-дуля – аднаіменную п’есу «Салавей». Беларускія тэатры паставілі п’есы Э. Самуйлёнка "Сяржант Дроб" і "Пагібель воўка", П. Глебкі "Над Бярозай-ракой", В. Вольскага "Цудоўная дудка". К. Крапівы "Канец дружбы", "Партызаны" і "Хто смяецца апошнім".
У 1930-я гг. беларускія тэатры далучалі грамадзян да лепшых узораў рускай і замежнай класікі – А. Астроўскага («Беспасажніца», «Ваўкі і авечкі»), I. Шылера («Каварства і каханне») і інш. Калектыў БДТ-1 ставіў п’есы К. Чорнага "Бацькаўшчына", А. Карнейчука "Платон Крэчат", З. Бядулі "Салавей", К. Крапівы "Партызаны" і інш, якія карысталіся вялікім поспехам у гледачоў, дзякуючы ўдзелу ў спектаклях У. Крыловіча, У. Уладамірскага, Г. Глебава, І. Ждановіча, Б. Платонава, Л. Рахленкі, Л. Ржэцкай. Асаблівай папулярнасцю карысталася камедыя К. Крапівы "Хто смяецца апошнім".
Мастацкі кіраўнік БДТ-2 М. Міцкевіч рабіў акцэнт на партыйна класавых падыходах пры раскрыцці вобразаў герояў. Прызначаны ў 1934 г. рэжысёр В. Дарвішаў здолеў выклікасць цікавасць гледачоў пастаноўкаю спектакляў Б. Рамашова "Байцы", А. Карнейчука "Пагі-бель эскадры», М. Горкага "Мяшчане". Беларускі рэпертуар быў прадстаўлены п’есамі Я. Купалы "Паўлінка" і "Прымакі", Я. Коласа "У пу-шчах Палесся". Зоркамі БДТ-2 з’яўляліся А. Ільінскі і П. Малчанаў.
Пасля адхілення Ў. Галубка ад кіраўніцтва БДТ-3 рэжысёр К. Саннікаў за пяць год сваёй працы паспеў зрабіць шмат для таго, каб творчасць калектыва была па вартасці ацэнена гомельскай публікай. ?