Реферат: Культурнае развіцце Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст

У першай палове XIX ст. на Беларусі ўзніклі школы 1 прыватныя пансіёны для дзяўчынак. Яны знаходзіліся на ступені пачатковых вучылішч. Дзейнічаў шэраг гімназій: Гродзенская, Мінская, Слуцкая, Пінская, Навагрудская, Віцебская, Магілёўская, Мазырская, 2 прагімназіі - Свіслацкая і Маладзечанская, 5 аднакласных і 9 трох-класных дваранскіх вучылішч.

Напярэдадні школьнай рэформы 60-х гадоў Беларусь налічвала 576 навучальных устаноў усіх тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. Ва ўсіх школах навучалася каля 17 тыс. чалавек.

Узнікалі прафесійныя навучальныя ўстановы. 3 канца 30-х гадоў пры гімназіях адкрываліся агранамічныя і агратэхнічныя курсы, зем-лямерна-таксатарскія класы, а ў 1840 г. пачало дзейнічаць Горы-Горацкае земляробчае вучылішча. У 1848 г. на базе яго быў створаны Горы-Горацкі земляробчы інстытут — першая не толькі на Беларусі, але і ў Расіі вышэйшая агранамічная навучальная ўстанова, важны навуковы і культурны цэнтр Беларускага краю. Вышэйшую адукацыю юнакі Беларусі маглі атрымаць у Віленскім універсітэце, а пасля яго закрыцця — у Маскоўскім, Пецярбургскім, Кіеўскім універсітэтах. Тут светапогляд беларускіх юнакоў фарміраваўся пад уздзеяннем рус-кай філасофіі, літаратуры, рускага вызваленчага руху, кантактаў з рэвалюцыйнымі дэмакратамі. Студэнтам Пецярбургскага універсітэта быў Кастусь Каліноўскі.

Пераўтварэнні ў галіне адукацыі, нягледзячы на іх саслоўна-класавы характар, усё ж садзейнічалі адкрыццю на Беларусі новых навучальных устаноў, павелічэнню колькасці вучняў, развіццю асветы сярод моладзі, павышэнню яе культурнага ўзроўню. Аднак гэта даты-чылася ў асноўным ніжэйшай і сярэдняй ступені адукацыі. Пасля падаўлення паўстанняў 1830 - 1831 гг. і 1863 — 1864 гг., закрыцця Віленскага універсітэта, а пазней і Горы-Горацкага земляробчага інстытута Беларусь не мела сваіх вышэйшых навучальных устаноў.

Вывучэнне гісторыі, этнаграфіі, фальклору беларусаў. Белару-сазнаўства — частка славістыкі. Першая палова XIX ст. — час узнікнення навуковага беларусазнаўства. Вывучэнне Беларусі ажыццяўлялі Расійская акадэмія навук, Рускае геаграфічнае тава-рыства, Віленскі універсітэт, Маскоўскае таварыства аматараў стара-жытнасцей расійскіх, створаныя па ініцыятыве Я.Тышкевіча Віленскі музей старажытнасцей і Віленская археалагічная камісія.

Гісторыю, этнаграфію, фальклор беларусаў яшчэ ў 1780 г. пачала вывучаць экспедыцыя рускага акадэміка І.І.Ляпёхіна. Гэта было знаёмства рускіх вучоных з Беларуссю пасля далучэння яе да Расійскай імперыі. Праца рускага вучонага К.Ф.Калайдовіча "Пра беларускую гаворку" (1822) уяўляла сабой першую спробу навуковага даследа-вання мовы беларусаў.

Вялікі інтарэс да Беларусі праявілі польскія вучоныя. Лінгвіст С.Ліндэ і гісторык Т.Чацкі першымі загаварылі пра самабытнасць беларускай мовы і неабходнасць яе вывучэння.

У першай палове XIX ст. убачылі свет шматлікія дакументы і ма-тэрыялы па гісторыі Беларусі: "Беларускі архіў" І.І.Грыгаровіча, "Летапісец Літвы і руская хроніка" І.Даніловіча, "Акты Заходняй Расіі", "Кнігі пасольскія Метрыкі Вялікага княства Літоўскага" і інш.

Выдадзены "Помнікі гісторыі Літвы" Т.Нарбута, выйшлі ў рускім друку Статуты Вялікага княства Літоўскага.

Значны ўклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі ўраджэнцы Беларусі: гісторыкі Іван Грыгаровіч, Ігнат Даніловіч, аўтар дзевяцітомнай "Гісторыі літоўскага народа" Тэадор Нарбут, Міхаіл Без-Карніловіч, які ў 1855 г. выдаў у Пецярбургу "Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі", лінгвісты Іван Насовіч і Станіслаў Мікуцкі. Пісьменнік-этнограф Павел Шпілеўскі з'яўляўся аўтарам навукова-пазнавальных твораў "Падарожжа па Палессі і беларускім краі" і "Беларусь у характарыстычных апісаннях і фан-тастычных яе казках". На карысць беларускай гісторыі, археалогіі, этнаграфіі і краязнаўства працавалі браты Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы, вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор, публіцыст і адзін з першых даследчыкаў беларускай літаратуры Рамуальд Падбярэзскі.

У першых творах па беларусазнаўству раскрываліся багацці матэ-рыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа: апісаны побыт, жыллё, прылады працы селяніна, каляндарна-земляробчыя (ка-лядныя, валачобныя, купальскія, дажынкі, зажынкі) і сямейна-бытавыя (вяселле, хрэсьбіны, пахаванне) абрады і звычаі. Знайшла адлюстраванне таксама народная творчасць (фальклор, музыка, харэаграфія і прыкладное мастацтва), асабліва такія жанры фальк-лору, як песні, казкі, загадкі, прыказкі, прымаўкі, легенды і паданні.

Развіццё беларусазнаўства, павышэнне інтарэсу да гісторыі і этнаграфіі беларусаў садзейнічалі ўсведамленню прадстаўнікамі шляхты і разначынных слаёў сваёй прыналежнасці да народа, пошуку імі сваіх каранёў. Мацнела этнічная самасвядомасць, ішоў працэс пераўтварэння народнасці ў беларускую нацыю.


СПІС ЛІТАРАТУРЫ

1. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка - Вільня: "Наша будучыня", 2002;

2. Арлоў У., Сагановіч Г. Дзесяць вякоў беларускай гісторыі. - Вільня: "Наша будучыня", 1999;

3. Запавет Мураўёва, графа Віленскага. Записка о некоторыхъ вопросахъ по устройству Северо-западнаго края // Новы Час №11(16), 2003;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. - Мінск: "Універсітэцкае", 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. - Мінск: "Беларусь", 1992;

6. Иллюстрированная хронология истории Беларуси. - Минск: "БелЭн", 1998;

7. История Беларуси в документах и материалах / Авт.-сост. И. Н. Кузнецов, В.Г. Мазец - Минск: "Амалфея", 2000;

8. Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя / У. Арлоў, З. Герасімовіч. - Martin: "Neografia", 2003;

9. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. - Мінск: "Беларусь", 1994;

10. Таляронак С. Генерал Міхаіл Мураўёў 7-"Вешальнік" // Беларускі гістарычны часопіс №3, 1997.

К-во Просмотров: 115
Бесплатно скачать Реферат: Культурнае развіцце Беларусі канца XVIII-першай паловы XIX ст