Реферат: Лiтаратура ў эпоху Асветніцтва

Помнім добра, што рабілі,

Як кас дзёрлі, як нас білі.

Дакуль будзем так маўчаці,

Годзі нам сядзець у хаці.

Каней нам пазаезджалі,

Што хацелі, то і бралі...

Нашто землю нам забралі?

Нашто ў путы закавалі?

Дачкі, жонкі нам гвалцілі?

Трэ, каб мы ім заплацілі.

Аўтар апелюе да пачуцця ўласнай годнасці беларускага народа, заклікае яго ў імя перамогі ахвяраваць сваёй маёмасцю. Імёны, прыведзеныя ў вершы, сведчаць, што ён звернуты менавіта да беларускага сялянства:

Ці ўжо мы ўсі сабакі?

Гаспадары — не бурлакі.

Зашто маем крыўду знаці?

Зашто церпіць наша маці?

Прадаваймо аўцы, волы,

Жыта з свірна ды ўсе долы.

Нехай ксёндз нас пасвенцае,

Нехай Бог нам памагае!

Бывай здрова, Грыпіна!

Параска! Мая дзяўчына!

Ад вас цяпер ад'езджаем,

Да Касцюшкі ўсі прыстаем.

беларускай літаратура

«Песня беларускіх жаўнераў 1794 года» напісана ў цэлым з пазіцый шляхецкай рэвалюцыйнасці. Гэта першы ў беларускай літаратуры непасрэдны заклік да народных мас узяць у рукі зброю, «косы ды янчаркі», каб самім вырашыць лёс радзімы, «гордыя гнуць каркі» знешніх ворагаў і ўнутраных здраднікаў. У вершы адчуваюцца і слабыя бакі асветніцкай ідэалогіі: надзея на сацыяльнае вызваленне зверху, на добрага і адукаванага пана, які дасць вольнасць і прызнае сялян за людзей, анеляцыя да Бога, які нібыта паўстанцам «у помац стаець». Па сваіх ідэйна-эстэтычных вартасцях і гутарковай мове «Песня беларускіх жаўнераў 1794 года» адносіцца, як і парадыйныя творы, цалкам да новай традыцыі.

1.3 Драматургія

Пад уплывам ідэй Асветніцтва, класіцысцкай эстэтыкі значныя змены адбыліся ў развіцці тэатра Беларусі. Перш за ўсё змяніліся адносіны да самога відовішча. Калі ў часы барока ад яго патрабавалася, каб яно здзіўляла гледача, уздзейнічала на яго эмоцыі, то ў эпоху Асветніцтва тэатру адводзілася роля выхавальніка грамадства.

У другой палове XVIII ст. побач са школьным і народным тэатрам з'явіліся прыдворныя і прафесіянальныя тэатры. Па-рознаму яны былі звязаны з шматмоўнай літаратурай Беларусі. Рэпертуар прыезджых прафесіянальных труп цалкам складаўся з польскіх і заходнееўрапейскіх п'ес. Больш апіраўся на мясцовых аўтараў прыдворны тэатр (камедыі Ф. Радзівіл у Нясвіжы, оперы А. Агінскага ў Слоніме). Рабіліся спробы ўвесці ў яго пастаноўкі і беларускую мову (пераробка У. Радзівіл «Эзопавай камедыі» Э. Бурселя).

Пышныя відовішчы па-ранейшаму наладжваліся на сцэнах езуіцкіх калегій (Навагрудак, Нясвіж, Слонім, Гродна і інш.). Аднак езуіты згубілі ранейшую манаполію на тэатральныя прадстаўленні — іх сталі наладжваць таксама піяры, дамініканцы, базыльяне. Ідэі Асветніцтва наклалі выразны адбітак на змест тагачаснай школьнай драмы. Яна станавілася больш свецкай і рацыяналістычнай, выводзіла на сцэну грамадзяніна і патрыёта («Артахар», пастаўлены ў 1765 г. у Віцебску). Езуіцкі і піярскі школьны тэатр адчуваў усё большае ўздзеянне класіцысцкай эстэтыкі: захоўвалася фармальнае адзінства часу, месца і дзеяння, у характарах герояў пераважала нейкая адна рыса, ідэя ўвасаблялася прамалінейна, з падкрэсленым дыдактызмам.

К-во Просмотров: 626
Бесплатно скачать Реферат: Лiтаратура ў эпоху Асветніцтва