Реферат: Літаратура перыяду контррэфармацыi

Да аналізуемага перыяду адносяцца таксама дзве інтэрмедыі да драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў». Іх аўтарам з’яўляецца Я. Пылінскі. Адна з гэтых інтэрмедый вершаваная, другая напісана прозай. Пэўная тэматычная адметнасць першай — у прывядзенні ў ёй легенды аб тым, як чорт стварыў казу. У цэнтры другой інтэрмедыі знаходзіцца спрэчка стоража-уніята і праваслаўнага селяніна Івана наконт веры. Дарэчы, яна распачынаецца яшчэ ў першай інтэрмедыі. Уніят прымусова схіляе Івана да сваёй веры, падставіўшы руку селяніна пад агонь. Гэтая сцэна — адно з яскравых пацверджанняў гвалтоўнага далучэння праваслаўных сялян-беларусаў да уніяцтва.

Тэматычна да інтэрмедый з драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў» прымыкае сцэна «Дышкурс жыдовіна са скамарохам», якая датуецца першай паловай ХVІІ ст. У ёй паказаны дыспут іудзеяў і праваслаўных наконт пытання, чыя вера лепшая. Затым у творы ідзе шырока вядомая спрэчка адносна паходжання курыцы і яйка, а таксама рэлігійных свят.

Да першай паловы XVII ст. адносіцца інтэрмедыя «Чорт і яго хлопцы, селянін, яўрэй», больш вядомая пад умоўнай назвай «Чорт Асмалейка». Кпіны тут скіраваны супраць міфічнай істоты, якую хрысціянская царква лічыць увасабленнем зла. Камічны эфект у інтэрмедыі ствараецца тым, што ўсемагутны чорт, які, паводле народных вераванняў, валодае цудадзейнымі сродкамі, сам цяжка захварэў і, каб не памерці, звяртаецца за дапамогай да знахароў і варажбітоў. Вылечыць Асмалейку бярэцца селянін, які карыстаецца абсурднымі сродкамі. Каб выпусціць “цвыркуноў” з галавы чорта, лекар вырашыў чорту «свердлам лоб пракруціці»; ратуючы ад уяўных мух, «устрэльвае» яму нос. Ас?

К-во Просмотров: 181
Бесплатно скачать Реферат: Літаратура перыяду контррэфармацыi