Реферат: Наратыўная структура рамана Івана Шамякша "Снежныя зімы"
Даўні дыялог не проста ўзнаўляецца ў свядомасці героя ў такім выглядзе, у якім ён гучаў калісьці, ёы каменціруецца, ацэньваецца з пазіцый цяперашняй сітуацыі, атрымоўвае наратыўную аформленасць, адпаведную пункту погляду героя. Выкарыстанне асабовых займеннікаў у своеасаблівым аўтакаментарыі былой размовы падкрэслівае яе напружанасць: «Я адказаў жорстка <...> Ты здзекліва хмыкнуў... ». Гэты зварот “на ты” як бы яшчэ больш набліжае падзеі мінулага да сучаснага моманту, садзейнічае трансфармаванню ўспомненай размовы з загінуўшым братам у своеасаблівую споведзь. Размова, што адбывалася ў далёкім ваенным годзе, быццам працягваецца і зараз, набываючы аналітычна-падагулышочую завершанасць у свядомасці Антанюка.
Знешні і ўнутраны дыялагізм наратыўнай структуры рамана дапамагае раскрыццю драматычнай напружанасці, дыялектычнай складанасці духоўнага свету галоўнага героя, шматстайнасці яго сувязяў з рэчаіснасцю. Аналізуючы свой жыццёвы шлях, Іван Васільевіч Антанюк пераконваецца ў патрэбе менавіта такога, з розных пунктаў погляду, успрымання: «той Антанюк застаўся там, за мяжой, і ўсё засталося з імі.Не, лухта. Ніхто не хаваў аднаго Антанюка і не нараджаў другога. Якая мяжа? Калі і што дзяліла? Ніколі я не дваіўся, здаецца. Ды не, дваіўся ўсё-такі. Інакш пражыць нельга». Пры гэтым, як паказвае ход развіцця падзей у рамане, Іван Васільевіч заўсёды застаецца самім сабой, верным сутнаснаму ў сабе як чалавеку.
Вывады
У выніку ажыццёўленага аналізу наратыўнай структуры рамана Івана Шамякіна «Снежныя зімы» выяўлены наступныя заканамернасці. Твор I. Шамякіна ў наратыўным плане ўяўляе сабой складаную і разгорнутую структуру, з дапамогай якой раскрываецца дыялектыка ўзаемаадносінаў асобы і фамадства, багацце ўнутранага свету чалавека. Глыбокаму пранікненню ў псіхалогію галоўнага героя рамана Івана Васільевіча Антанюка садзейнічае выкарыстанне разнастайных прыёмаў кампазіцыйнага і моўна-стылявога выяўлення. Істотнае значэнне для развіцця аўтарскай канцэпцыі мае суаднясенне ў аповедзе розных часавых пластоў, спалучэнне сюжэтна-падзейнага апісання з самараскрыццём героя праз асацыятыўную разгорнутасць яго роздумаў і ўспамінаў. Адной з самых адметных характарыстык духоўнага жыцця Антанюка з'яўляецца яго пастаянная скіраванасць на дыялог з людзьмі, з якімі яго зводзіў і зводзіць лёс. Дыялог гэты ва ўмоўнай медытатыўнай форме можа весціся героем праз часавую і прасторавую дыстанцыю. Важную ролю адыгрывае таксама дыялагічны характар самарэфлексіі героя, які сведчыць пра яго напружаныя духоўныя пошукі.
Канцэптуальная значнасць і змястоўная напоўненасць структурных адносінаў на розных узроўнях тэксту, сумяшчэнне форм аповеду ад трэцяй і першай асобы, збліжэнне мінулага і цянерашняга часу, адкрытая фамадзянская пазіцыя галоўнага героя і яго рэфлексіўнасць вылучаюць раман Івана Шамякіна «Снежныя зімы» як адну з адметнейшых з'яў беларускай прозы.
Літаратура
1. Стэнафама размовы з народным пісьменнікам Беларусі Іванам Шамякіным / рэд. апраа. Т. Шамякінай II Бедарускае літаратуразпаўства: навук.-метад. зб. - Мінск : Выд. цэнтр БДУ, 2007. -Вып. 5.-С. 217-232.
2. Локун, В. Іван Шамякін / В. Локун II Псторыя бсларускай літараггуры XX стагоддзн : у 4 т. - Мінск : Беларус. навука, 2002.--Т. 3 : 1941-1965.-С. 597-639.
3. Каваленка, В. Іван Шамякін: Нарыс жышм і творчасці / В. Каваленка. - Мінск : Нар. асвета, 1980.-207 с.
4. Шамякін, I. Збор твораў : у 6 т. / Іван Шамякін. - Мінск : Маст. літ., 1979. - Т. 5. - 608 с.