Реферат: Народніцкія і сацыал-дэмакратычныя арганізацыі на Беларусі
Да 1905 г. сацыял-дэмакратычныя групы дзейнічалі ў большасці гарадоў і мястэчак краіны. Адной з буйных была Мінская група. Яна аб'яднала да 150 членаў і звыш 200 прыхільнікаў і дзейнічала на ўсіх значных прадпрыемствах горада. Для аб'яднання і каардынацыі дзейнасці груп ЦК РСДРП стварыў у студзені 1904 г. Палескі, а ў сакавіку 1904 г. — Паўночна-Заходні камітэты.
У шэрагу месцаў Беларусі дзейнічалі эсэраўскія арганізацыі, аб'яднаныя створанай у красавіку 1904 г. Паўночна-Заходняй абласной арганізацыяй. Эсэры разам з бальшавікамі выступалі супраць самадзяржаўя, аднак стаўку рабілі галоўным чынам на індывідуальны тэрор. Яны працавалі ў асноўным сярод сялянства, прычым разглядалі яго як аднародную масу.
У пачатку XX ст. мела свой уплыў на Беларусі Польская сацыялістычная партыя (ППС). Частка яе дзеячаў выступала за саюз польскіх і рускіх рэвалюцыянераў супраць самадзяржаўя, астатнія адмовіліся ад сацыяльнай барацьбы з царызмам і прапагандавалі ідэю паўстання разам з беларусамі, літоўцамі і ўкраінцамі з мэтай уста-наўлення незалежных нацыянальных рэспублік.
Нёразвітыя капіталістычныя адносіны, палітыка сацыяльнага і нацыянальнага прыгнёту вялі да ўзмацнення нацыянальна-вызва-ленчага руху, актывізацыі дзейнасці нацыянальных аб'яднанняў.
Актыўна дзейнічаў Бунд. Яго рэвалюцыйнае крыло змыкалася з пралетарыятам іншых нацыянальнасцей у барацьбе супраць самадзяр-жаўя, правыя ж стаялі на нацыяналістычных пазіцыях, працуючы толькі сярод яўрэйскага насельніцтва і выступаючы за буржуазна-дэмак-ратычную рэспубліку. На базе правага крыла Бунда ў 1905 г. была сфарміравана "сіянісцка-сацыялістычная рабочая партыя", якая мела на мэце стварыць "асобнае яўрэйскае сацыялістычнае грамадства", але неабавязкова ў Палесціне. Паралельна ішоў працэс фарміравання партыі артадаксальных сіяністаў "Паалей-Цыён". Яны жадалі стварэння сама-стойнай яўрэйскай дзяржавы толькі ў Палесціне.
На мяжы XIX - XX стст. пачаўся новы перыяд беларускага нацы-янальна-вызваленчага руху. Ен звязаны з тым, што з канца 80-х гадоў актывізавалася грамадска-палітычнае жыццё. Дзейнасць народнікаў, развіццё беларускай літаратуры, завяршэнне фарміравання беларус-кай нацыі і звязаны з ім рост нацыянальнай самасвядомасці — усё гэта садзейнічала з'яўленню новага пакалення беларускай інтэлігенцыі. Яе імкненне да ўсведамлення гістарычнага мінулага і тагачаснага стану Беларусі рэалізавалася перш-наперш праз арты-кулы, прысвечаныя гісторыі, этнаграфіі, культуры беларускага народа. Гэта інтэлігенцыя і стала рухаючай сілай беларускага нацыянальнага адраджэння, яго культурна-асветніцкага напрамку.
Дзейнічалі пецярбургскі "Гурток моладзі польскай, літоўскай і беларускай" (90-я гады), які ўзначальваў Адам Гурыновіч, іншыя студэнцкія аб'яднанні ў Пецярбургу, Маскве, Кракаве. У 1902 г. браты Іван і Антон Луцкевічы, якія вучыліся ў Пецярбургу, заснавалі там легальны студэнцкі "Гурток беларускай народнай асветы". Названыя гурткі, якія аб'ядноўвалі пераважна моладзь, мелі на мэце адраджэн-не беларускага народа ў эканамічных, і - галоўным чынам - у нацы-янальна-культурных адносінах. Паступова дзейнасць гурткоў набывала палітычныя рысы. Рабіліся спробы выдаць нелегальную палітычную газету. У 1902 г. група аднадумцаў (В.Іваноўскі, А.Пашкевіч, І.Луцкевіч і інш.) спрабавала наладзіць выданне на гек-тографе газеты "Свабода". У гэтых жа колах выспявала думка аб дзяржаўнай незалежнасці, суверэнітэце Беларусі, аб неабходнасці партыйна-палітычнай самаарганізацыі беларускага руху.
Садзейнічалі працэсу нацыянальнага адраджэння развіццё навуковага беларусазнаўства (публікацыі П.Бяссонава, І.Насовіча,М.Доўнар-Запольскага, А.Багдановіча, Я.Карскага і інш., дзейнасць Б.Эпімах-Шыпілы), рускі дэмакратычны рух на Беларусі (газета "Мнн-скнй лнсток", "Северо-Западный край", выпускі "Северо-Западного календаря").
На аснове нацыянальна-культурных гурткоў беларускай моладзі Мінска, Вільні і Пецярбурга зімой 1902 — 1903 гг. была ўтворана Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ), якая пазней атрымала на-зву Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ). Яе стварылі Іван і Антон Луцкевічы, Алаіза Пашкевіч (Цётка), Казімір Кастравіцкі, Алесь Бурбіс, Вацлаў Іваноўскі, Фелікс Умястоўскі і інш.
У 1903 г. на 1 з'ездзе БСГ прыняла праграму. У ёй партыя абвясціла сябе сацыяльна-палітычнай арганізацыяй працоўнага народа, сваёй канчатковай мэтай - знішчэнне капіталістычнага ладу, пераход зямлі і сродкаў вытворчасці ў грамадскую ўласнасць, а найбліжэйшай за-дачай — звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі ва ўзаемадзеянні з пралетарыятам усіх народаў Расійскай імперыі.
Асноўныя праграмныя палажэнні БСГ: абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці беларусаў, барацьба за дэмакратыю ў Расіі, прызнанне правоў усіх народаў Расіі на аўтаномію, выкарыстанне беларускай мовы і стварэнне беларускай школы, звяржэнне самадзяржаўя і ўстанаўленне дэмакратычнага ладу ў Расіі, перадача зямлі сялянам, заводаў і фабрык — рабочым. Партыя імкнулася працаваць і ў горадзе і ў вёсцы, яна лічыла, што толькі пры дружным, скаардынаваным націску рэвалюцыйнага горада і рэвалюцыйнай вёскі будзе звергнута ненавісная ўлада расійскага царызму. Сацыяльнай базай партыі з'яўляліся беззямельная і малазямельная шляхта, сялянства, і - перш за ўсё — інтэлігенцыя, звязаная з гэтымі сацыяльнымі групамі.
Існуюць розныя вызначэнні характару БСГ як палітычнай партыі — сацыял-дэмакратычная, народніцкая, нацыянальна-дэмакратычная. Відавочна, што, паводле сваёй тэарэтычнай платформы і практычнай дзейнасці, яна была бліжэй да леванародніцкага напрамку, а ў нацыянальным руху, безумоўна, прадстаўляла яго дэмакратычныя сілы.
На гэтым этапе беларускі нацыянальны рух знаходзіўся пад знач-ным уплывам польскага і расійскага вызваленчага руху. БСГ мела цесныя сувязі з Польскай сацыялістычнай партыяй. У 1904 — 1905 гг. існавала Сацыялістычная партыя Белай Русі, якая таксама была звя-зана з ППС. Звестак аб ёй мала. Вядома, што яе заснавальнікамі былі студэнты М.Фальскі, А.Жаба і інш. БСГ вяла перагаворы аб аб'яднанні з гэтай арганізацыяй, але яно не адбылося. БСГ узаемадзейнічала з расійскай партыяй сацыялістаў-рэвалюцыянераў, літоўскай і латышскай сацыял-дэмакратыяй.
Які ўплыў мелі названыя партыі на развіццё эканамічнай і палітычнай барацьбы працоўных?
Як ужо падкрэслівалася, пачатак XX ст. вызначаўся ўздымам за-бастовачнага руху. У 1900 - 1903 гг. пераважалі эканамічныя стачкі. Яны былі выкліканы як паг^іршэннем становішча насельніцтва, асабліва ў сувязі з эканамічным крызісам, так і прапагандай "эканамістаў", бундаўцаў, што заклікалі рабочых да эканамічных форм барацьбы. У гэты перыяд, у выніку неразвітасці сацыял-дэмакратычнага руху на Беларусі, пераважаў уплыў бундаўскіх арганізацый. Аднак пашырэнне рэвалюцыйнага руху, разгул шавінізму ў час руска-японскай вайны падштурхнулі дзеянні кіруючых урадавых колаў і правых памешчыцка-клерыкальных партый і арганізацый, накіраваныя на распальванне нацыяналь-най варожасці, што ў сваю чаргу ўзмацніла нацыяналістычныя тэндэнцыі ў рабоце нацыянальных аб'яднанняў. Гэта было характэрна для БСГ і асабліва Бунда: яўрэйская ліберальна-дэмак-ратычная буржуазія ў новых умовах абмяжоўвалася сваімі нацыянальнымі праблемамі.
Стварэнне ў 1903 г. самастойных сацыял-дэмакратычных арганізацый на Беларусі на аснове іскраўскіх груп, узмацненне іх палітычнай агітацыі прывялі да росту ў краі ўплыву сацыял-дэмакратыі. Актывізавалі дзейнасць і іншыя партыі рэвалюцыйна-дэмакратычнага напрамку. Пачынаючы з 1903 г. назіраўся пасту-повы пераход да палітычных форм барацьбы. Толькі ў гэтым годзе на Беларусі адбылося 20 палітычных стачак супраць 6 за папярэднія два гады, а колькасць іх удзельнікаў упершыню болып чым удвая пераважыла колькасць удзельнікаў эканамічных забастовак.
У 1904 г. удзельная вага палітычных стачак значна павялічылася. У 1901 - 1904 гг. на Беларусі адбылося 467 розных выступленняў, у якіх удзельнічалі каля 74 360 чалавек. Асабліва частымі і арганізаванымі былі выступленні ў Мінску, Смаргоні, Бабруйску, Шклове і іншых буйных гарадах і мястэчках.
Узмацнілася палітычная агітацыя на вёсцы, аднак да 1904 г. уп-лыў сярод сялян як сацыял-дэмакратаў, так і эсэраў, бундаўцаў быў яшчэ невялікім. Сялянскія выступленні праходзілі ў большасці выпадкаў стыхійна, хаця на іх, безумоўна, аказвалі ўплыў палітычная атмасфера і ўзмацненне агітацыйнай работы партый. Якія ж сілы дзейнічалі на палітычнай арэне Расіі? Да пачатку рэвалюцыі 1905 — 1907 гг. сфарміраваліся тры палітычныя лагеры: кансерватыўны, урадавы — царызм (двор, вышэйшая знаць, вышэйшыя слаі чыноўніцтва і арміі), дваранства, манархічная буржуазія - усе тыя, хто імкнуўся захаваць самадзяржаўе ў Расіі нязменным; ліберальна-буржуазны - асноўная частка буржуазіі, буржуазная інтэлігенцыя, памешчыкі, якія імкнуліся да пераўтварэнняў у краіне, да канстытуцыйнай манархіі, жадалі атрымаць неабходныя палітычныя і эканамічныя рэформы мірным шляхам; рэвалюцыйна-дэмакратычны — пралетарыят, сялянства, дэмакратычная інтэлігенцыя, шырокія непралетарскія дэмакратычныя пласты горада і вёскі, якія змагаліся за дэмакратычныя пераўтварэнні, за дэмакратычную рэспубліку.
Самадзяржаўе лічыла магчымым і ў XX ст. абыходзіцца без палітычных партый, без свабод, без незалежнага друку і парламента. Ва ўмовах палітычнага крызісу яно праводзіла палітыку "попечення о народных нуждах", а для падаўлення вызваленчага руху выкарыстоўвала паліцыю, жандармерыю, армію. Да рэвалюцыі ні кансерватыўны, ні ліберальны лагер не стварылі сваіх партый.
3 сярэдзіны 1905 г. пачалі афармляцца партыі кансерватыўнага, манархічнага накірунку: "Партыя рускага сходу", "Партыя народнага цэнтра" і самая ўплывовая з іх — "Саюз рускага народа". Яны стваралі свае праграмы на трыядзе афіцыйнай ідэалогіі: самадзяржаўе, пра-васлаўе, народнасць. Гэтыя праграмы прадугледжвалі непарушнасць самадзяржаўя, правоў дваран і становішча праваслаўнай царквы , памешчыцкага землеўладання, прапаведвалі вялікадзяржаўны шавінізм. Аграрнае пытанне яны збіраліся вырашаць шляхам павелічэння сялянскага землекарыстання, для рабочых прадугледж-валася магчымасць скарачэння рабочага дня, паляпшэння ўмоў працы, дзяржаўнага страхавання. Тактыка партый кансерватыўнага лагера зводзілася да агітацыйна-прапагандысцкай работы, барацьбы з лібераламі і асабліва з рэвалюцыйным рухам, у тым ліку і з дапамогай "чорнай сотні" (арганізацыя пагромаў і забойстваў).
На Беларусі мясцовыя памешчыкі не змаглі стварыць сур'ёзных палітычных арганізацый, таму што арыентаваліся ў асноўным на рускую ці польскую дзяржаўнасць. Тут існавалі аддзяленні агульнарасійскіх манархічных партый.
Партыі ліберальна-буржуазнага напрамку таксама пачалі афармляцца ў другой палове 1905 г. Найбольш значныя з іх — "Кан-стытуцыйна-дэмакратычная партыя" (кадэты) і "Саюз 17 кастрычніка" (акцябрысты).
Праграма кадэтаў была арыентавана на стварэнне прававой дзяржавы ў форме канстытуцыйнай манархіі. Кадэты выступалі за адмену ўсіх саслоўных прывілеяў, увядзенне поўнага раўнапраўя, палітычных свабод, за свабоду веравызнання, права нацый на куль-турнае самавызначэнне. У аграрным пытанні яны прадугледжвалі захаванне памешчыцкага землеўладання, аднак лічылі неабходным ачысціць існуючы ў Расіі лад ад найбольш грубых форм паўпрыгонніцкай эксплуатацыі і накіраваць эвалюцыю краіны па "прускім шляху". Для гэтага прапаноўвалася стварыць прымусовым шляхам зямельны фонд з дзяржаўных, удзельных, манастырскіх і кабінецкіх земляў, а таксама часткі прыватнаўласніцкіх (адчужаных у памешчыка за выкуп на выгадных для памешчыка ўмовах) і надзяліць сялян па т. зв. спажывецкай норме, якая вызначалася для кожнай мясцовасці. Рабочым партыя кадэтаў абяцала свабоды саю-заў, сходаў, права на стачкі, увядзенне 8-гадзіннага працоўнага дня. Тактыка партыі прадугледжвала актыўныя формы дзейнасці, таму яна вяла вялікую агітацыйна-прапагандысцкую работу па прыцягненні шырокіх мас насельніцтва на свой бок.
Акцябрысты па сваёй палітычнай пазіцыі былі болып правымі за кадэтаў і займалі прамежкавае месца паміж кансерватыўным і ліберальным лагерамі да лютага 1917 г.
Арганізацыі агульнарасійскіх партый ліберальна-буржуазнага накірунку дзейнічалі і на Беларусі. Беларуская буржуазія была цесна звязана з рускім прамысловым капіталам і расійскім рынкам,.яна знаходзілася яшчэ на стадыі палітычнай кансалідацыі. Гэта стрымлівала фарміраванне яе нацыянальных палітычных арганізацый, якія да лютага 1917 г. існавалі на ўзроўні клубаў ліберальна-дэмак-ратычнага накірунку.
Рэвалюцыйна-дэмакратычны лагер прадстаўлялі партыі сацыялістычнай арыентацыі, сацыял-дэмакратычнага і народніцкага напрамкаў. Пры гэтым трэба падкрэсліць, вдто яны ўзніклі яшчэ да рэвалюцыі як нелегальныя арганізацыі. Сярод сацыял-дэмакратычных вызначалася РСДРП, якая ўключала дзве плыні: бальшавікоў і меншавікоў, сярод народніцкіх — партыя сацыялістаў-рэвалюцыяне-раў (эсэры). Абодва напрамкі былі шырока прадстаўлены нацыянальнымі партыямі. У сацыял-дэмакратычным крыле найболып значным быў Бунд, а таксама Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы. Сярод народніцкіх трэба назваць Польскую сацыялістычную партыю, якая дзейнічала на тэрыторыі Літвы і За-ходняй Беларусі. Да гэтага напрамку можна аднесці і Беларускую сацыялістычную грамаду. Такім чынам, правае крыло беларускага нацыянальнага руху арганізацыйна аформілася значна пазней за рэвалюцыйна-дэмакратычнае.
Партыі дэмакратычнага лагера на гэтым этапе імкнуліся да ўста-наўлення дэмакратычнай рэспублікі ў Расіі, хоць саму рэвалюцыю, яе характар, рухаючыя сілы і перспектывы развіцця краіны ацэньвалі па-рознаму. Так, упэўненыя, што вырашаць аграрнае пытанне можна толькі шляхам знішчэння памешчыцкага землеўладання, яны мелі розныя меркаванні аб тым, што з зямлёй рабіць далей: бальшавікі лічылі неабходным правесці нацыяналізацыю зямлі, г. зн. перадаць яе ва ўласнасць будучай рэспублікі; меншавікі настойвалі на муніцыпалізацыі, у выніку якой будучыя ўласнікі зямлі -муніцыпалітэты (органы мясцовага самакіравання) — перадавалі б яе ў арэнднае карыстанне сялянам; эсэры прапаноўвалі шляхам "сацыялізацыі" зямлі праз дэмакратычна выбраныя цэнтральныя і мясцовыя органы самакіравання ўстанавіць і даць селяніну т. зв. працоўную норму (плошчу, якую ён мог апрацаваць сваімі сіламі).
Не было адзінства ў лагеры левых сіл і па пытаннях тактыкі — эсэры шырока выкарыстоўвалі індывідуальны тэрор як сродак актывізацыі мас і дэзарганізацыі ўлады. Бальшавікі выступалі за правядзенне ў момант уздыму рэвалюцыі добра падрыхтаванага паўстання, а меншавікі не лічылі паўстанне непазбежным і схіляліся да мірных форм барацьбы.
Такой была расстаноўка палітычных сіл напярэдадні і ў час першай расійскай рэвалюцыі.