Реферат: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры

Падобныя кампазіцыю, дэкор і фартыфікацыйныя элементы мелі абарончыя царквы канца XV - пачатку XVI стст. у Полацку, Супраслі, Сынковічах і Мураванцы. Заснавальнікам гэтага тыпу культавых будынкаў з’явіўся, верагодна, Сафійскі сабор ў Полацку, які ў 1495 - 1501 гг. быў перабудованы і набыў абарончыя абрысы. Самабытная архітэктура цэркваў - крэпасцей склалася на аснове знітавання структуры руска - візантыйскага крыжова - купальнага храма і традыцыйных прыёмаў мясцовага дойлідства. Найбольш выдатнымі помнікамі цэрквей - крэпасцей лічацца цэрквы ў Сынковічах і Мураванцы.

Акрамя чатырохвежавых храмаў - крэпасцей да беларускай готыкі належаць яшчэ некалькі старадаўніх культавых будынкаў, якія не маюць выяўленых абарончых прыстасаванняў. Гэта найбольш раннія на беларускай зямлі мураваныя касцёлы XV - XVI стст. у вёсках Ішкалдзь, Уселюб, Гнезна, а таксама Барысаглебская царква ў Навагрудку. Ім уласцівыя гатычная канструкція і мысцовы характар дэкору: нярвюрныя скляпенні, контрфорсы, стральчастыя прыёмы, тоўстыя сцены, аздобленыя ўзорам з атынкаваных арачных нішаў і цёмнай перапаленай цеглы.

Менавіта два помнікі беларускага абарончага дойлідства: замак у Міры і царква - крэпасць у Сынковічах уключаныя ў каталог шэдэўраў сусветнай архітэктуры.

Літаратура :

1. «Народная асвета» № 5, 6, 7 / 1994 г.

2. «Роднае слова» № 8, 9 / 1993 г.

К-во Просмотров: 123
Бесплатно скачать Реферат: Нацыяцальная мадэль свету беларуса i адлюстраванне яе у розных пластах беларускай культуры