Реферат: Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін

“Движенья нет, ” – сказал мудрец брадатый ,

Другой смолчал и стал ходить.

Сильнее бы не мог он возразить.

Хвалили все ответ замысловатый.

Факты могуць дапускаць рознабаковую інтэрпрэтацыю, з іх улікам будуюцца несупадальныя ці нават супрацьлеглыя тэорыі, канцэпцыі. У такіх выпадках найбольш доказнай выглядае пазіцыя, дзе выкарыстоўваецца большая колькасць канкрэтных дадзеных, для чаго яны апрацоўваюцца з дапамогай квантытатыўных метадаў. Сярод апошніх выдзяляюцца звычайна колькасныя падлікі (ужываюцца, напрыклад, як вырашальны аргумент пры сацыялагічных апытаннях, галасаваннях, выбарах, рэферэндумах і інш.) і статыстычныя разлікі (прымяняюцца пры апрацоўцы вялікіх масівах дадзеных з дапамогай матэматычных формул для вывядзення правіл, тэндэнцый, заканамернасцяў, што дзейнічаюць у прыродзе, грамадстве і адрозніваюцца па сваёй сутнасці ад лагічных, дэтэрміністычных правіл, заканамернасцяў. Пры лагічным разглядзе праблемы дзейнічае прынцып так / не, пры статыстычным, імавернасным – прынцып больш / менш, дзе першыя члены прыведзеных пар (так, больш) служаць дадатным аргументам на карысць прапанаванага падыходу да вырашэння таго ці іншага пытання.

Самую вялікую колькасць інфармацыі чалавек атрымлівае зрокавым шляхам (каля 80%), а праз усе астатнія органы пачуццяў паступае ў пяць разоў менш атрыманых звестак, ведаў, таму неаыпадкова народная мудрасць цвердзіць, што лепш адзін раз убачыць, чым сто разоў пачуць. Дарэчы, нервы, што вядуць ад вока да мозга ў 25 разоў таўсцей, чым тыя нервы, што вядуць ад вуха да мозга. У сувязі з гэтым эфектыўным сродкам аргументацыі як у вусным выступленні, так і ў пісьмовым тэксце выступаюць разнастайныя наглядныя ілюстрацыі (фотаздымкі, малюнкі, схемы, чарцяжы, графікі, дыяграмы, табліцы, формулы і інш.), якія не толькі дапамагаюць аптымальна выразіць інфармацыю праз осноўны орган (вока) яе ўспрымання чалавекам, але і прадставіць яе адначасова і раскладзенай на часткі (прааналізаванай), сінтэтычна, структурна арганізаванай, у выглядзе аднаго цэлага, дзе выдзяляюцца асноўныя і дапаможныя часткі (дэталі, кампаненты, элементы – малюнкі, схемы; уласцівасці, функцыі – графік, дыяграма; абстрактная сутнасць у выглядзе закона – формула, некаторыя табліцы, напрыклад, Перыядычная табліца хімічных элементаў Дз. Мендзялеева і інш.). Наглядны матэрыял шырока выкарыстоўваец-ца і як дыдактычны сродак, і як аргумент, сродак доказу, здатны істотна паўплываць на адрасата (слухача, чытача, успрымальніка інфармацыі), пераканаць яго ў ісціннасці ці, прынамсі, правамернасці таго, аб чым гаворыць адрасант (аўтар, прамоўца).

Пры адсутнасці прамога доступа да структуры, будовы таго ці іншага аб‘екта вывучэння, напрыклад, мозг чалавека, унутраны, ці семантычны бок мовы, дзейная сістэма пэўнага біялагічнага арганізма і г.д., прымяняецца прынцып доказу яго аптымальнай унутранай будовы шляхам мадэлявання, праз улік знешніх праяў дзейнасці дадзенага аб‘екта. Такі прынцып доказу атрымаў у навуцы найменне чорная скрыня, а уяўленні аб унутранай структуры апошняй залежаць не толькі ад стану, рэгістрацыі, дастасаванасці знешніх праяў у адзінай тэарэтычнай канцэпцыі, у межах якой вызначаецца, прапануецца канструкцыя аб‘екта на пэўны перыяд, але і дакладны ці імавернасны прагноз дзейнасці гэтага аб‘екта пры змене тых ці іншых варункаў яго функцыянавання. У гісторыі чалавецтва, напрыклад, вядомы розныя мадэлі сусвету (у прыватнасці, геацэнтрычная Пталамея і геліацэнтрычная Каперніка), розныя мадэлі атама і г.д. Найбольш доказныя дадзеныя пры гэтым атрымліваюцца або шляхам непасрэднага назірання за функцыянаваннем, дзейнасцю, паводзінамі аб‘екта (арганізма) у натуральных умовах, або шляхам правядзення спецыяльных эксперыментаў, дзе такія ўмовы ствараюцца штучна для больш паскоранага атрымання вынікаў з мэтай распаўсюдзіць іх на натуральныя ўмовы або на іншыя аб‘екты (параўн.: у медыцыне доследы над жывёламі і магчымасць прымянення вынікаў на карысць людзей і інш.)

У некаторых сацыяльных сітуацыях, відах чалавечай дзейнасці адсутнічаюць магчымасці правядзення эксперыментаў, асабліва калі апошнія закранаюць бяспечнасць ці інтарэсы людзей. Напрыклад, чалавека заўсёды цікавіла пытанне паходжання мовы, якая з наяўных ці існаваўшых раней моў з‘яўляецца самай старажытнай, першаснай. Згодна з захаванымі паданнямі індыйскі валадар Акбар праводзіў жудасныя эксперыменты з немаўлятамі, што прадстаўлялі бацькоў з рознымі мовамі для таго, каб даведацца пра зыходную мову людзей. З гэтай мэтай Акбар ізаляваў нованароджаных ад бацькоў, слугам, якія кармілі дзяцей і даглядалі за імі, павыдзіраў языкі, каб не маглі гаварыць і тым самым навучыць дзяцей маўленню, і праз некалькі гадоў зайшоў да падвыпрабавальных даведацца , што яны будуць гаварыць і на якой мове. Зразумела валадар нічога канкрэтнага не пачуў, акрамя нечленападзельных гукаў, што нагадвалі звярыныя.

Эксперыменты згаданага кшталту грамадства ніколі не дазволіць праводзіць ніякім даследчыкам, вучоным, тым не менш пастаўленае пытанне застаецца. У такіх выпадках праводзяцца так званыя разумовыя эксперыменты, калі навукоўцы ўяўляюць сабе тую ці іншую сітуацыю і на аснове свайго досведу, здаровага сэнсу робяць адпаведныя высновы. У прыведзеным выпадку з эксперыментам Акбара можна і без падобнага доследу прамадэліраваць сітуацыю ўяўна, пасля чаго адназначна заключыць, што ізаляванае дзіця не загаворыць ні на якой мове, або загаворыць на той мове, у асяроддзі якой будзе выхоўвацца, г. зн. не абавязкова на мове сваіх бацькоў. Адсюль можна зрабіць выснову, што мова служыць не біялагічным, а грамадскім здабыткам людзей, уяўляе сабой сацыяльную з‘яву.

Даволі шырока выкарыстоўваюцца ў якасці аргумента пры выкладанні тых ці іншых палажэнняў спасылка на прэцэдэнты, тыпу Вось у ЗША, Японіі, краінах Заходняй Еўропы няма калгасаў , і жыхары гэтых рэгіёнаў цалкам забяспечаны сельскагаспадарчай сыравінай, прадуктамі харчавання, таму і нам трэба адмаўляцца ад калгаснага спосабу вядзення сельскай гаспадаркі, якая не задавальняе цалкам нашы патрэбы. Пры падобнай аргументацыі, аднак, неабходна ўлічваць не толькі канечныя вынікі назіранняў, параўнанняў і г.д., але і цэлы комплекс спадарожных фактараў, якія ў дадзеным выпадку ўключаюць ментальныя звычкі людзей, гісторыю, культуру, традыцыі пэўнай краіны, эканамічны і сацыяльны ўклад, што існуе на сённяшні дзень і г.д. Таму прапанова імгненна распусціць калгасы на аснове прыведзенага прэцэдэнта можа прывесці да яшчэ горшага стану сельскай гаспадаркі: праблемы трэба вырашаць з улікам цэлага мноства наяўных чыннікаў і мець на мэце пры гэтым істотнае паляпшэнне спраў у сельскай гаспадарцы.

Эфектыўным можа быць аргумент, пабудаваны на аналогіі. Напрыклад, у старажытнаўсходнеславянскіх пісьмовых тэкстах, што захаваліся да нашага часу , сустракаюцца слова рога, оустатъ ‘губастый‘ , брадатъ ‘барадаты‘ , оуста ‘губы‘ , брада ‘барада‘, але адсутнічае слова, якое ў сучаснай беларускай мове сустракаеццца ў выглядзе барадаты. Для рэканструкцыі, узнаўлення такога слова можна ўжыць метад аналогіі, для чаго будуем элементарную формулу рога: рогатъ = оуста: оустатъ = брада: х, дзе х па аналогіі са словамі рогатъ, оустатъ і выводзіцца як *брадатъ. Узноўленая словаформа пазначаецца зорачкай, і безумоўна існавала ў старажытнаўсходнеславянскай мове, але з-за таго, што да нас дайшла толькі абмежаваная колькасць старажытных рукапісаў (друкаваных, шматтыражных на той час не існавала, а рукапісы здольны гарэць, знішчацца, выкрадацца і да т.п.), аказалася не зафіксаванай у іх.

За сваю шматвекавую гісторыю народ назапасіў многа досведу, мудрасці, трапных назіранняў, якія выкрышталізаваліся моўнымі сродкамі ў выглядзе фразеалагізмаў, крылатых слоў, афарызмаў, прыказак і прымавак, выслоўяў, што з’яўляюцца не толькі своеасаблівымі самацветамі мовы, яе аздобай, але і згусткам каштоўнага вопыту, выпрабаванага часам. Дарэчнае ўжыванне як у вусных выступленнях, так і ў некаторых пісьмовых тэкстах разнастайных устойлівых выразаў тыпу У чужое проса не сунь носа; Які пан, такі і жупан; Бачыць вока, ды ляжыць далёка; У крыніцу не носяць вадзіцу; Як не стала хлеба, дык і нож не трэба; Нап’ецца, дык з царамі б’ецца, а як праспіцца, дык і курыцы баіцца; Як не грэе дух, дык не сагрэе і кажух і інш. надае звычайна маўленню пэўную доказнасць, прывабнасць, пераканальнасць.

Здатны схіліць на бок прамоўцы, выклікаць сімпатыі слухачоў дасціпныя жарты, лаканічныя і змястоўныя анекдоты, гумарыстычныя асвятленні некаторых ”сур‘ёзных” довадаў, палажэнняў апанента ці праблемы, што разглядаецца ў выступленні, дакладзе, артыкуле. Аргументацыя згаданымі моўнымі сродкамі і жанрамі ўздзейнічае найперш на пачуцці адрасатаў, на іх эстэтычны густ, на іх настрой, што ў цэлым істотна ўплывае на канечную станоўчую ацэнку той ці іншай прамовы , а пры роўным інтэлектуальным змесце, дапусцім, двух выступленняў перавага будзе аддадзена таму з іх, дзе выкарыстана больш аргументаў падобнага псіхалагічнага кшталту.

Спецыфічнай аргументацыяй служыць і характар мэтазгоднасці тых ці іншых палажэнняў, тэзісаў, прапаноў выступлення, наколькі яны ўяўляюць інтарэс менавіта для дадзенай аўдыторыі, для пэўнай групы адрасатаў; якая асабістая выгада, карысць для іх прафесіянальных ведаў, для практычнай дзейнасці прадстаўляюць пэўная думка, меркаванне, выснова канкрэтнага выступлення. У пэўных сітуацыях нават аксіяматычныя палажэнні, якія не адпавядаюць інтарэсам, агульнаму настрою, жаданням слухачоў, могуць успрымацца неадэкватна, а ў асобных выпадках і варожа, адмоўна.

Такім чынам, згаданае прымяненне разнастайных інтэлектуальных і псіхалагічных аргументаў у выступленні аўтара патрабуе ад апошняга не толькі фундаментальных ведаў, але і чуйнага арганічнага кантакту са слухачамі, тонкага адчування настрою аўдыторыі, бо пры яе крытычным стаўленні да тэмы выступлення ці да самога прамоўцы ўсе магчымыя доказы, сцвярджэнні, аргументы стануцца незапатрабаванымі і не ўспрынятымі адрасатам.

Спіс выкарыстаных крыніц

1. Вечер Л. С. Секреты делового общения. Мн., Вышэйшая школа, 1996. 367 с.

2. Антанюк Л.А. Беларуская мовапрафесiйная лексіка: Курс лекцый/ Антанюк Л.А., Плотнiкаў Б.А. – 3-е выданне. – Мн., 2005. –240 с.

3. Асновы культуры маўлення і стылістыкі. Мн., Універсітэцкае, 1992, 255 с.

К-во Просмотров: 164
Бесплатно скачать Реферат: Пісьмовыя дакументы ў сферы дзелавых зносін