Реферат: Полацкая зямля ў Х-ХІ ст.
Сапрауды, горад-дзяржава, альбо дзяржава-горад — універсальная гістарычная з’ява і абсалютна непадзельная. Самы стара-жытны на сённяшні дзень гістрычнн горад — Урук, быу дзяржаваю часоу Шумера / 4 тыс.г.да н.э./. Ен праіснавау у розных формах 4 тыс. гадоу. Менавіта тут былі прыдуманы ганчарае кола і першае у гісторыі чалавецтва піктаграфічнае пісьмо. Таксама і бабілонскі Аккад /2370 г. да н.э./ быу заснаваны царом Саргонам як сталіца дзяржавы. 3 горада-дзяржавы ён перарос у семіцкую дзяржаву. Аналагічнымі былі у Шумеры: Ур, Лагаш, Апшур, Кіш і інш.
I на далей у сусветнай гісторыі гарады пачаткова узнікаюць тады, калі узнікаюць дзяржавы. Хеты, стварыушы дзяржаву /1750-ій 1450 гг. да н.э./ будуюнь дзве сталіцы: спачатку Куссару, пасля — Багазкею. У дзяржаве Урарту /9-6 стст. да н.э./ былі пабудаваны сталіцы Ван, пасля — Тайшэбаіні. Царом Дарыям I у 518 г. да н,э. была пабудавана сталіца Ахеменідау — Персеполь. Скіфы, калі стварылі зваю першую дзяржаву пры цары Аттэі, пабудавалі і горад-сталіцу /4 ст.да н.э./, вядомы зараз як гарадзішча Каменскае, бо старадауняя назва не захавалася. Пад час Другой скіфскай дзяржавы сталіцаю быу Неапаліс непадалёк ад сучаснага Сімферопаля /дарэчы, "неаполіс" — новы гоад. Варта прыгадаць італьянскі Неапаль, баугарскі Неапаліс-ад-Іструм, Ноугарад і беларускі Навагародак/. Падобнае было нават у Японіі: прынц Наканоэ аб’яднаушы землі і стварыўшы такім чынам дзяржаву, пабудаваў у 710 г. н.э. першую сталіцу і першы японскі горад — Нару. Тое ж адбывалася і ў Кітаі, Індыі, і нават Цэнтральнай Амерыцы. Тенатчытлан — заснаваны як сталіца і першы горад ацтэкаў у 1345 г.
У блізкай і больш зразумелай нам Еўропе таксама, дзе узні-кала дзяржава — там і ўзнікаў горад-сталіца; ці наадварот, дзе ўзнікау горад — там закладаўся пачатак для дзяржавы. Пачыналі этрускі ў 1 тыс.да н.э., якія стварылі ў Цэнтральнай Італіі вольную канфедэрацыю гарадоў: Папулонія, Ветулонія, Тарквінія і інш. А скончылі славяне: Вялікая Крэслава /УШ-ІХ стст./ — сталіца першага Баугарскага царства, Бранібор /X ст./ — сталіца гаволян, Рэтра — сталіца люцічау, Мікелін — абадрытаў, Прага — чэхау, Познань, Гнёзна і Кракаў — палякау, Елінга — датчанау, Упсала -- шведау.
Скандыыаускія сагі фіксуюць у пауночнай частцы Усходняй Еуропы — на тэрыторыі "Гардарыкі" — 11 гарадоў /12-ты Кіеу/. 3 іх традыцыйна 7 звязваюцца з Ноўтарадам, Ладагай, Полацкам, Смаленскам, Суздалем, Мурамам і Растовам /Джаксон Т.Н. Исланд-ские королевские саги как источник по истории Древней Руси и её соседей././ Древнейшие государства на территории СССР. М., 1991. С.154/. Лёгка зауважыць, наколькі гэты пералік блізкі з усходнеславянскім летапісным спісам 862 г.: Ладага, Полацк, Му-рам, Растоу, Белавозева, Ізборск. Ноугарад і Кіеу згаданы крыніцамі раней. Усе гарады належаць да трох буйных этна-культурных і геаграфічных арэалау: фіна-вугорска-славенская Поўнач, скіфа-сармацка-палянскае Падняпроўе і балта-крывіцка-дрыгавіцкае Днепра-Дзвінне.
Самым старажытным горадам Полацкай Зямлі быу, безумоўна, Полацк. Аднак, у X ст. ужо згадваюцца Віцебск і Заслауе, а у Ц ет. —-Усвяты, Лукамль, Друцк, Браслаў, Мінск, Лагойск, Капысь, Ворша, Галацічаск. Каневые, прыгадванне ў летапісе — толькі ўмоў-ная дата узнікнення горада. Разам з тым, як паказваюць археала-гічныя доследы, большасць беларускіх гарадоў у гэтай сваёй якасці паустала менавіта ў XІ ст. /Штыхов Г.В. Города Полоцкой Земли. Мн., 1978. С.13/.
Шляхі паўставання гарадоў былі рознымі: этнічныя, гандлёвыя, вайсковыя і г.д. Але у межах адной дзяржаўнай прасторы яны захоу-валі строгае іерархічнае падпарадкаванне. Былі "старэйшыя" і "малодшыя" гарады. Паколькі старэйшым горадам заусёды была сталіца ' дзяржаўнага утварэння, то па тым, як яна абрастала "малодшымі" гарадамі ў пэунай ступені можна меркаваць пра складванне тэрыта-рыяльна-адміністрацыйнай сістэмы. 3 гэтага выцякае, што пачаткова межы Полацкай зямлі ў IX ст. ахоплівалі толькі землі непасрэдна вакол горада. У X ст. у сферу уплыва Полацка ўваходзяць Віцебск і Заслауе, што на наш погляд звязана не з каланізацыйнымі працэсамі, але гандлёва-палітычнымі. Віцебск — вузлавы горад да днепра-дзвінскіх волакау шляху "з варагау у грэкі", Заслауе, як і безумоуна існаваушы на той час Мінск — дрыгавіцкія гарады на крывіцкім памежжы. У ХІ ст. шляхам пабудовы новых гарадоў ідзе працэс умацавання дзяржаўнай тэрыторыі ва ужо вызначаных межах, адначасова з паступовым пашырэннем дзяржауных граніц.
Сярод іншых гарадоу, якія узніклі на Полаччыне ў ХІ ст. найбольшую цікавасць з пункту гледжання тэрытарыяльнага размяшчэння маюць Браслау, Копысь, Ворша, Усвяты. Усе яны былі памежнымі. Браслау — на памажжы з літоускімі пляменамі, Ворша,Копысь, Усвяты — з Смаленскай зямлёю, прыгаданае раней Заслауе і Мінск – памежжа з той жа Літвою і Тураускай зямлёй.
Калі мы звернемся да палітычнай гісторыі, то заўважым, што згадкі крывічоў пад 882 і 907 гг. звязаны з паходамі князя Алега на Кіеу і Канстантынопаль, у 944 г. — паходам Ігара на Візантыю. У ранніх летапісных паведамленнях крывічы выступаюць як-бы пасіўна: ідуць у паходы з чужымі князямі, атрымліваюць кантрыбуцыю, плацяць даніну. Выключэннем з"яўляецца толькі 862 г., калі крывічы разам з іншымі плямёнамі запрашаюць варагаў. Але, прыгледзецца ўважліва, то відаць, што вектар усходнееўрапейскай палітыкі ІХ-Х стст. цалкам праходзіў па пауночна-пауднёваму мерыдыяну. Ад запрашэння варагаў, іх заваёвы земляу аж да Кіева і падначалення іх сабе, да паходаў на Канстантыянопаль — усё гэта нішто іншае, як паступовае палітычнае пранікненне па гандлёва-геаграфічнаму шляху " з_Варагау у Грэкі". Полацкая зямля на гэтым шляху займала адно з цэнтральных месцаў. А калі улічыць, што Дзівінскі шлях быу карацейшым да Готланда і таму прыарытэтным, то становіцца відавочным, што ранняя палітыка Полацкай дзяржавы была падначалена менавіта здабычы-большага прыбытку, карысці са свайго геапалітычнага становішча. Удзелы у паходах на Канстантынопаль — правядзенне той жа палітыкі у яе пауднёвым накірунку. Менавіта у такім кантэксце трэба разглядаць палітычную актыунасць палачанаў Х-ХІ стст.
У "Аповесці мінулых часоу" пад 980 г., Цвярскім г Густынскім летапісах пад 988 г., Лаўрэнцьеускім спісе пад 1128 г. апавядаецца пра сватанне да полацкай князёуны Рагнеды кіеўскага Яраполка Святаславіча і ноугарадскага Уладзіміра Святаславіча. Уладзімір паслау да полацкага князя Рагвалода свайго дзядзьку Дабрыню прасіць рукі Рагнеды. Рагвалод пытаецца у Рагнеды? "Ці хочаш за Уладзіміра?" Яна адказвае: "Не хачу разуць сына рабыні, бо за Яраполка хачу". Абражаны адказам Уладзімір збірае войска з варагау, славен, чудзі і ізборскіх крывічоў і ідзе паходам на
Полацк. Яго войска трапляе да Полацка ў час, калі Рагнеду збіраецца везці у Кіеў. Пасля аблогі горад быў узяты. Рагвалод, яго жонка і два сыны былі забітыя, а Рагнеда прымусам стала жонкаю пераможцы. Адпаведна М.Ермаловіча гэтая падзея адбывалася каля 977 г., з чым можна пагадзіцца /Ермаловіч М.і. Старажытная Беларусь. Полацкі і Навагародскі перыяды. Мн., 19Э0.С.70/.
У дадзеным аповедзе ёсць вельмі важкія для разумення полац-кай гісторыі рэмарка — характарыстыка самога князя Рагвалода: "Рагвалод жа прыйшоў з-за мора і меу уладу сваю ў Полацку. А Тур у Тураве; ад яго і турауцы празваліся". У Лаўрэнцьеўскім летапісе характарыстыка князя дапауняецца яшчэ і наступнымі словамі: "Раг-валод трымау, валадарыў і княжыў Полацкую Зямлю, а Уладзімір быў у Ноўгарадзе".
Гэтыя радкі летапісау характарызуюць не толькі асобу першага вядомага полацкага князя які, на наш погляд, бясспрэчна быу скан-дынавам — хутчэй за ўсё выхадцам з Пауночной Нарвегіі /Тарасау С.В. Чарадзей сёмага веку Траяна. М., 1991. С.9/, але і характар зешняй палітыкі Полацкай дзяржавы. Калі улічыць, што па звестках Іаакімаускага летапіса нападу на Полацк папярэднічау напад самога Рагвалода на ноўгарадскія воласці /Татишев В. История Российская. М., 1774 .Т.2. С.12/, то становіцца зразумелым, што спрэчка наміж Полацкам і Ноўгарадам ішла за кантроль пауночных земляў Усходняй Еуропы, а дакладней — пауночнага адрэзку гандлёвага шляху "з вараг у грэкі".
Мы не можам пагадзіцца з тым, што мэтай спрэчкі быу выхад Полацка да Дняпра /Ермаловіч М. Старажытная Баларусь Мн., 1990. С.73/. У адваротным выпадку гэта прымушала бы ісці паходамі і на Смаленск,і на Кіеў, і на іншыя дняпроускія гарады. Так яно здарыцца сапрауды у ХУ от. Але пакуль была толькі барацьба за прыарытэт у транзітным гандлі, кантролі над днепра-дзвінскімі волакамі. У палітычнмм трохкутніку, які стварылі Полацк, Ноўгарад і Кіеў безумоўны аутарытэт быу у Кіева, як аношняй і адзінай кропкі на Дняпры непасрэдна перад "грэкамі". У той жа час Полацк і Ноугарад стваралі два амаль роўнавартасныя пачаткі гэтага шляху. Паміж сабою ім даводзілася спрачацца за прыарытэт.
Няснрауджаны саюз Полацка з Кіевам праз шлюб Рагнеды і Яраполка, далейшая смерць Яраполка і пачатак княжэння ў Кіеве Уладзіміра, нанеслі моцны ўдар па самастойнасці Полацкай дзяржа-вы, але не здолелі знішчыць яе цалкам. Пасля захопа Уладзімірам Кіева, у полацкай знешняй палітыцы Кіеу і надначаленыя яму Ноугарад, сталі галоўнымі ворагамі Полацкай дзяржавы. XI ст. прайшло пад сцягамі барацьбы Полацка з Кіевам.
Рагнеда, нарадзіла ад Уладзіміра: Ізяслава, Яраслава, Усевалада і Мсціслава, таксама дзьвух дачок. Першы з сыноу, пасля замаху Рагнеды на жыццё Уладзіміза разам з маці быу высланы на Полаччыну і пасяліуся у горадзе Ізяславе /сучаснае Заслауе/. Ад Ізяслава і пачала развівацца надалей дынастыя полацкіх князёў. Факт аднаулення полацкай дзяржаўнасці, заснавання новага горада /магчыма у супрацьвагу сталіцы — Полацку/ сведчыць аб тым, што на Полаччыне працягвалася палітычная актыунасць. Яна не спынілася нават у часы панавання "імперыі Уладзіміра". Верагодна, што зацікауленасць Кіева у захаванні апанента Ноўгараду прымусіла не толькі не забіць Рагнеду з сынам, але і аднавіць, самастойнасць іх родавай вотчыны.
Па смерці у 1000 г. Рагнеды, якая прыняла манашаскі пастрыг пад імем Анастасія, а у 1001 г, і Ізяслава, на полацкім стале пачау княжыць Брачыслау Ізяслававіч.
Брачыслау Ізяслававіч полацкі быу у пэуным сэнсе прадау- жальнікам і адраджэнцам былой моцы Полацкай зямлі. Пасля.смерці Уладзімір Святаслававіч у 1015 г. уся "шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічау" была надзелена паміж яго нашчадкамі /Маркс К. Энгельс Ф. Выбраныя працы М., 1986. Т.15 с.77/. Сярод іх найбольш магутнымі былі Яраслау ноўгарадскі, Мсціслау тмутараканскі і Брачыслаў полацкі. Есць падставы меркаваць, што гэты трыўмвірат, а пасля смерці Мсціслава -- дуумвірат, праз сваіх намеснікаў кіраваў і у Кіеве.
Уласна знешнепалітычным падзеям на Полаччыне першай паловы XI ст. прысвечаны адзін артыкул "Аповесці мінулых часоу" і "Эймундава сага". "Прыйшоў Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра на Ноўгарад і захапіу Ноугарад, і узяушы у палон ноўгарадцау, і дабро іх, пайшоу да Полацка зноу. І прыйшоў ён да Судоміры ракі, і Яраслау з Кіева здагнау яго тут у 7-мы дзень. і перамог Яраслау Брачыслава, і ноугародцау вярнуу Ноугараду. Брачыслау жа збег да Полацка. Сафійскі летапіс і Уваскрасенскі дадаюць, што Яраслау "паклікау да сябе Брачыслава і аддаушы яму два гарады Усьвят і Віцебск сказау:"Будзь са мною эа адзін". і не ваявау Брачыслау з Яраславам усе дні да канца сваЛго жыцця". /ПВЛ. Т.1. С.99; ПСРЛ, Т.5.С.134; ПСРЛ.Т.7.С.328./
Эйдмундава сага дапауняе гэтыя падзеі актыуным удзелам у гэтай варажнечы скандынавау: канунга Эйдмунда і княгіні Інгігерд — жонкі Яраслава. Эйдмунд выступае спачатку на баку Яраслава, потым Брачыслава. У выніку менавіта Інгігерд прапануе валадарам падзяліць землі: Яраславу — Ноугарад /Хольмград/, Брачыславу – Кіеу /Кенугард/, Эймунду — Полацк /Палтэскью/ /Рыдзевская Е.А. Древняя Русь и Скандинавия ІХ-ХІУ вв. :1., 1978. С. 96-104/. Пры усёй няпэунасні і некаторай фантастычнасці "Сагі" варта адзначыць, што з"яуленне Брачыслава у Кіеве у якасці вялікага князя магло мець месца. 3 гэтым пагаджаюцца М.Ермалавіч і Ю.Заяц /Ермаловіч М. Старажытная Беларусь М., 1990 г.,0.94; Заяц Ю.А. Полоцкие события " Сага аб Эйдмунде"// Полоцкий летописец. Полоцк, 1993.№ 1. С. 15/. 3 гэтым часам звязваецца и заснаванне у Кіеве "Брачыславава двара", які згадваецца летапісам пад час падзей 1068 г.
Прычыны полацка-кіеускага канфлікту маглі быць рознымі: аб’яднанне усіх крывіцкіх земляу пад зверхнасцю Полацка, захоп палону і засяленне вольных полацкіх земляу, імкненне Кіева падначалтпь сабе Полацк, нарэшце пачуццё крыуды першых Рагвалодавічаў-Ізяславічау з прычыны выключэння іх з кіеускай дынастыі і крыўда за даунюю абразу Рагнеды. На наш погляд, найбоьш блізкі да ісціны погляд, які не выключае папярэдніх, але асноуным бычыць барацьбу за кантроль над шляхам "з варагау у грэкі" /Ермаловіч М. I. Старажытная Беларусь М., 1990 . С. 95./ Менавіта уступка Полацку Усьвятау і Віцебска падцвярджае гэтую думку. Полацк атрымаў не толькі пашырэнне /ці аднауланне сваіх тэрыторый/, але непасрэдны выхад праз волакі ад Віцебска на Дняпро. Сюды трэба Дадаць, што менавіта у гэтыя часы па сярэдняму рэчышчу Дзвіны паустаюць гарады Кукейнас і Герцыка — цэнтры невялікіх васальных княствау.(Праз іх не толькі умацоуваецца кантроль за гандлёвым шляхам на поунач ад Полацка — да Варажскага мора, але і пашыраецца сфера уплыва на прыдзвінскае балцкае насельніцтва. Гэтым жа мэтам, трэба меркаваць, была падпаракавана ідэя заснавання у Паазер’і горада Брачыслауля — сучаснага Браслава.
Усё гэта не магло не спрыяць узвышэнню эканамічнай магут-насці Полацкай зямлі. Сталіца дзяржавы — Полацк у першай пало-ве ХІ ст. ужо у тры разы перавышау па памерах і колькасці на-сельніцтва горад часоу Рагвалода / Тарасов П.В. Историко-топографическая структура Полоцка ІХ-ХУП зв. Автореферат. Мн., 1991. С.4/.
Але абсалютнай палітычнай стабільнасці у часы Брачыслава не было. Паходы Яраслава кіеускага на яцьвягау у 1038 г. і літву 1040 г. сведчаць пра імкненне Кіева і надалей пашыраць свой уплыу нават у далёкіх ад Кіева замлях. Яцьвягі і Літва — непасрэдныя суседзі, перспектыуныя саюзнікі, ворагі і даннікі Полац-кай дзяржавы. Паходы Яраслава неслі вельмі канкрэтную небяспеку для самой Полаччыны.
У 1044 г. памёр Брачыслау і яго месца на княжым стале заняу сын Усяслау Брачыславіч. Па звестках В.Тацішчава адразу пасля смерці Брачыслава Яраслау кіеўскі робіць свой другі паход на літву, у выніку якога засноувае Навагародак. Канечне, гэта быу прамы выклік Полацку, уважаючы тое, што малады князь Усяслау, якому было 16-17 гадоу не мог рэагаваць на такі выпад /Тарасау С.В. Чарадзея сёмага. веку Траяна. Мн., 1991. С.15-17/.
Пасля смерці Яраслава Мудрага у 1054 г. яго сыны: Ізяслау, Святаслау і Усевалад усталявалі поунуу уладу і кантроль над Кіеускімі землямі. Адносны спакой сярэдзіны XI ст. быу падманлівым.
Пасля смерці смаленскага князя Вячаслава Яраславіча і уладзімірскага Ігара Яраславіча у 1060 г. трыумвіры: Ізяслау, Святаслау і Усевалад падзялілі іх удзелы паміж сабою. У тым ліку і Смаленск. Але згодна з запаветам Яраслава Мудрага — іх агульнага бацькі — рабіць гэтага не мелі права. Пасля смерці Вячаслава смаленскага застауся яго сын Барыс. Але ён не атрымау законнай бацькавай вотчыны, якую заняу адзін з сыноу Яраслава Мудрага – Ігар. Дасля смерці Ігара і ягоныя два нашчадкі — Давыд і Усевалад — таксама засталіся без удзелау.
Тым часам у трыумвірау таксама раслі дзеці, якім трэба было даваць удзелы. Зрабіць гэта яны вырашылі за кошт пляменнікау-сіротау. Гэтым тлумачыцца падзел Смаленска і тое, што у 1064 г. мусіу бегчы з Ноугарада князь Расціслау. Усе незадаволеныя Кіевам князі збіраліся у Тмутаракані.
Усяслау Брачыславіч Полацкі быу блізкі сваяк памянёных князёу-сіротау. Па мерках таго часу ён стаяў у адным шэрагу з усімі сынамі Яраслава, адпаведна меу роўнае права на валадарства і развязванне пытаянняу-спрэчак у межах былой дзяржавы Уладзіміра Святаславіча. I калі Яраславічы пакрыудзілі сваіх пляменнікау, то акрамя Усяслава полацкага, ім не было да каго звярнуцца.
Вось чаму, калі у 1064 г. Яраславічы прымусілі бегчы з Ноугарада Расціслава, на наступны год Усяслаў полацкі "поча рать держаті".
Першы паход полацкага князя быу скіраваны на Пскоу. На рацэ Чарэсе ён разбівае войска Мсціслава —- сына кіеускага Ізяслава, які выйшау супраць яго з Ноугарада. Пасля бітвы Мсціслау збег у Кіеу. Ноугарад быў адкрыты для полацкага князя, а дакладней — гатовы назад прыняць свайго законнага уладальніка – Расціслава, які хавауся у Тмутаракані. I раптам у 1066 г. падчас балю катапан — намеснік візантыйскага імператара – падсыпае у кубак Расціславу атруту. Можна не сумнявацца, што гэта адбылося не без дапамогі Яраславічау-дзядзьёу. Тым больш, што тут жа Свгтаслау-трыумвір пасадзіу у Тмутаракань свайго сына Глеба. Відаць, тое самае збірауся зрабіць для свайго сына і другі трыумвір Ізяслау — пасадзіць сынаі Мсціслава у Яоугарадзе. Апярэджваючы ворагау Усяслау Полацкі рушыу на Ноугарад. Але Мсціслау там ужо паснеу атабарыцца. Тым не менш, у 1067 г. Ноугарад пау пад ударамі палачанау.