Реферат: Пошук і аналіз гістарычных крыніц. Праблемы вывучэння непісьмовых крыніц
Даследчык павінен таксама адрозніваць інфармацыю з першых рук і інфармацыю, атрыманую са слоў iншых сведкаў і іх абагульненняў. Пры гэтым трэба з пэўным недаверам ставiцца да складальніка крыніцы. Свядома ці несвядома некаторыя аўтары перадаюць прачытанае ці перажытае іншымі людзьмі як эпізоды свайго жыцця. Вывучаючы такую інфармацыю, гісторык найперш імкнецца вызначыць крыніцы, з якіх яна атрымана.
І ўрэшце, завяршае крыніцазнаўчую крытыку сінтэз гістарычнай інфармацыі. На гэтым этапе даследчык параўноўвае звесткі розных крыніц аб тым ці іншым факце і вызначае ступень рэпрэзентатыўнасці, каштоўнасці гістарычнай крыніцы. Пры гэтым часта ствараецца пэўны генетычны рад. Так, пры вывучэнні пісьмовых крыніц вызначаюць пратограф, спісы, рэдакцыі; чарнавікі і белавікі, копіі. Вывучэнне дакументаў заканадаўства прадугледжвае вызначэнне пісьмовага ўвасаблення заканадаўчай ініцыятывы, законапраекта, дакументаў яго абмеркавання і публікацыі.
Спынімся далей на канкрэтных аспектах вывучэння асобных родаў і відаў пісьмовых крыніц.
ЛIТАРАТУРА
1. Клейн Л.С. Археологические источники. Спб., 2008.
2. Спосаб напісання, нягледзячы на блізкасць моў, у перыяд XIV – XVIII ст. істотна адрозніваўся. Гл.: Куль-Сяльверстава С.Я. Беларуская палеаграфія. Гродна, 2006;
3. Гл.: Мова беларускай пісьменнасці XIV – XVIII ст. Мн., 2000.
4. Загорульский Э.М. Генеалогия полоцких князей Изяславовичей. Мн., 2004.
5. Гл. Ходзін С.М. Летапісанне на Беларусі // Беларускі гістарычны часопіс. 1997. № 2