Реферат: Пратэнстанцтва в Беларусі

Зараз кальвінісцкія цэрквы ў кантынентальнай Еўропе называюць рэфармацкімі, а ў Велікабрытаніі, ЗША і некаторых былых англійскіх калоніях – прэсвітэрыянскімі. Існуе Сусветны альянс рэфармацкіх цэркваў, які аб'ядноўвае каля 40 мільёнаў чалавек з больш чым 81 тыс. кангрэгацый.

Зараз у свеце налічваееца звыш 50 мільёнаў кальвіністаў. Найбольш моцныя кальвінісцкія цэрквы дзейнічаюць у Нідэрландах, ЗША, Германіі, Францыі, Шатландыі і ПаўднёваАфрыканскай рэспубліцы. На Беларусі ёсць адна кальвінісцкая суполка ў Мінску.

4. Пратэстанцкія секты

Мы ўжо казалі, што для пратэстанцтва характэрна высокая ступень раздробленасці. Абумоўлена гэта тым, што з самага пачатку, каб абгрунтаваць свой разрыў з каталіцтвам, дзеячы Рэфармацыі адмовілі боскі аўтарытэт Свяшчэннага Падання і абвясцілі права і абавязак кожнага веруючага самастойна тлумачыць Біблію. А паколькі пунктаў погляду можа быць шмат, то пачаўся працэс узнікнення новых пратэстанцкіх арганізацый, кожная з якіх прапанавала сваё разуменне Свяшчэннага Пісання, якое яна лічыла адзіна аўтэнтычным.

Зараз налічваецца каля 200 самастойных пратэстанцкіх накірункаў, але толькі тры з іх – лютэранства, кальвінізм і англіканства – з'яўляюцца цэрквамі. Усе астатнія – гэта секты.

У першай лекцыі мы адзначалі, што слова "секта" у штодзённым словаўжыванні часта мае абразлівае адценне, у навуцы ж – гэта тэрмін для абазначэння рэлігійнай арганізацыі, якая ўзнікла ў выніку аддзялення ад іншай рэлігійнай арганізацыі (царквы альбо секты) па прычыне нязгоды з некаторымі палажэннямі яе веравучэння. Само слова "секта" у перакладзе з лацінскай мовы азначае "правіла", "метад", "вобраз мыслі і жыцця", "вучэнне", "школа". У антычнасці гэтым словам абазначалі часцей за ўсе філасофскую школу, якая прытрымлівалася нетрадыцыйнага для тых часоў вучэння, альбо палітычную партыю меншасці. У гэтым сэнсе буйнейшы рымскі гісторык Тацыт гаварыў аб сектах стоікаў і кінікаў, маючы на ўвазе сучасныя яму філасофскія школы. У ІІ ст. н.э. рымскі правіцель Пліній Малодшы пісаў імператару Траяну аб "секце хрысціян", маючы на ўвазе рэлігійны накірунак са своеасаблівымі поглядамі.

Пасля таго, як хрысціянства зрабілася дзяржаўнай рэлігіяй Рымскай Імперыі, слова ''секта'' набыло адмоўны сэнс і мі сталі абазначаць тыя рэлігійныя суполкі, вераванні якіх адрозніваліся ад агульнацаркоўных.

Многія даследчыкі не ўжываюць тэрмін "секта", каб не абразіць прыхільнікаў гэтых рэлігійных арганізацый. Так лютэранства, кальвінізм і англіканства называюць "раннімі пратэстанцкімі цэрквамі", а баптызм, адвентызм, пяцідзясятніцтва – "познімі пратэстанцкімі цэрквамі". Мы будзем ужываць тэрмін "секта", але, ні ў якім разе, не для таго, каб выказаць непавагу да гэтых арганізацый, а з мэтай падкрэсліць іх спецыфіку, якая праяўляецца ў наступных асноўных рысах:

1.Арганізацыйная замкнутасць. Сектанты аддзяляюць сябе ад астатняга грамадства. У секце падкрэсліваецца, што яна складаецца з людзей богаабраных, якія адрозніваюцца ад іншых. Паўнапраўным членам арганізацыі чалавек робіцца толькі пасля таго, як праявіцца ягоная богаабранасць.

2.ІІрынцыповая роўнасць усіх членаў. Абвяшчэнне роўнасці паміж свяшчэннаслужыцелямі і міранамі – агульнапратэстанцкае палажэнне. Аднак у цэрквах захоўваецца некаторая іерархічнасць, у большасці сект яна прынцыпова адмаўляецца: усе члены роўныя, называюць адзін аднаго "брат", "сястра", звяртаюцца незалежна ад узросту на "ты", кіраўніцтва нічым не адрозніваеца ад іншых, яно проста выконвае сваё служэнне, усе праблемы вырашаюцца разам. Хаця, трэба адзначыць, што нярэдка ў сектах назіраюцца даволі аўтарытарныя ўзаемаадносіны.

3.Упэўненасць у тым, што толькі іх вучэнне з'яўляецца правільным непрыманне магчымасці іншых поглядаў. Гэта можа праяўляцца парознаму: ад нястрыманага жадання павярнуць іншадумца на "сапраўдны шлях" да прамога абвінавачвання яго ў служэнні сілам зла. Як правіла, пратэстанцкія секты даволі палемічна ставяцца адна да адной.

Мы разгледзім толькі некаторыя з тых пратэстанцкіх сект, якія дзейнічаюць зараз на тэрыторыі Беларусі.

Баптысты. Секта ўзнікла ў пачатку ХVІІ ст. у Англіі. Незалежна адзін ад аднаго з'явіліся два накірункі: агульныя і партыкулярныя баптысты. Першыя лічаць, што смерць Хрыста выкупіла грахі ўсіх людзей, а не толькі прадвызначаных да выратавання, і лёс чалавека залежыць ад яго свабоднай волі. Першая суполка агульных баптыстаў была створана ў 1609 г. у Амстэрдаме англійскімі кальвіністамі, якія ў 1611 г. вярнуліся на радзіму і прынеслі туды новае вучэнне. Партыкулярныя баптысты падзяляюць вучэнне Кальвіна аб пачатковым прадвызначэнні Богам кожнага чалавека да выратавання альбо да асуджэння. Першая суполка партыкулярных баптыстаў узнікла ў Англіі ў 1638 г. У далейшым дамінуючае палажэнне атрымалі партыкулярныя баптысты, а агульныя зараз налічваюць толькі некалькі соцен тысяч прыхільнікаў. У Англіі баптысты належалі да ліку дысідэнтаў (ад лац. dissidens – разнагалоссе, разыходжанне ў поглядах), знаходзіліся ў апазіцыі да дзяржаўнай англіканскай царквы і праследаваліся. Гэта прымушала іх эміграваць у Амерыку, якая ў тыя часы была прытулкам для ўсіх уцекачоў з Еўропы. Менавіта ў Амерыцы баптызм атрымаў развіццё, асабліва сярод неграў. Колькасць прыхільнікаў баптызму інтэнсіўна расла, і ў далейшым ён пачынае распаўсюджвацца ў іншыя краіны свету.

Само слова "баптызм" паходзіць ад грэчаскага дзеяслова ''baptizo'' – "акунаць", ''хрысціць у вадзе". 3 хрысціянскіх таінстваў баптысты прызнаюць хрышчэнне і прычашчэнне, але лічаць іх простымі абрадамі, якія сведчаць аб веры. Верыць жа можа толькі той, каго Бог прадвызначыў да выратавання. Баптысты не прызнаюць хрышчэння ў дзіцячым узросце і хрысцяць дарослых. Таму, калі ў іх суполку жадае ўступіць чалавек, які быў хрышчаны ў маленстве, яго перахрышчваюць. Баптысты лічаць, што хрышчэнне павінна быць свядомым актам, таму яму папярэднічае перыяд падрыхтоўкі, які доўжыцца не менш года. Чалавек ходзіць на малітоўныя сходы, вывучае Біблію, выконвае асобныя даручэнні. Потым з ім размаўляюць больш вопытныя члены супол?

К-во Просмотров: 158
Бесплатно скачать Реферат: Пратэнстанцтва в Беларусі