Реферат: Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у парэформенны перыяд і на рубяжы ХІХ–ХХ ст.
У пачатку XX ст. у прамысловасці Беларусі пачалі ўзнікаць манапалістычныя аб’яднанні. Так у 1905г. у Мінску быў створаны камітэт запалкавых фабрыкантаў Заходняга края, які ўстанаўліваў адзіныя манапольныя цэны на рынку, рэгуляваў вытворчасць і продаж запалак. У Віцебску дзейнічаў сіндыкат гаспадароў цагельных заводаў, у Оршы - піваварных заводчыкаў Паўночна-Заходняга края.
Больш таго, беларускія запалкавыя фабрыканты ініцыіравалі аганізацыю ўерасійскага запалкавага сіндыката.
У пачатку XXст. на Беларусі нарастаў працэс акцыяніравання прадпрыемстваў. У 1914 было налічана 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Яны атрымлівалі перавагу ў тэмпах павелічэння вытворчасці ў параўнанні з індывідуальнымі капіталістамі. У Мінску ўзнікла шпалерная фабрыка, якая ў 1912г. вырабляла 14,5% ўсіх шпалераў Расіі. Эканамічны ўздым стварыў спрыяльныя ўмовы для замежных інвестыцый. Іншаземны капітал стаў актыўна пранікаць у лесаапрацоўку і іншыя галіны прамысловасці. Буйная нямецкая фірма “Фрыц Шульц" у чатырох маёнтках Бабруйскага павета. У маёнтку Вярхуціна яна пабудавала буйны лесапільна-фанерны завод. Таварыства руска-амерыканскай вытворчасці абутку пабудавала ў Мінску абуткавую фабрыку “Арол". Руска-бельгійскае акцыянернае таварыства пабудавала льнопрадзільную фабрыку “Дзвіна”, аўстрыйскія капіталісты - Высачанскую льнопрадзільную фабрыку, а французскае “Акцыянернае таварыства Баньфуа, Жорж і К" наыло дзве шоўкакруцільныя фабрыкі.
Такім чынам, 1900 - 1913 гг. сталі важным этапам у далейшым прамысловым развіцці Беларусі. Калі ў 1900 г. праысловасць давала толькі 15% ад усяго нацыянальнага даходу, то ў 1913 г. яе доля ўзрасла на 5,4% і ўдзел у даходзе Беларусі стаў набліжацца да памеру ўдзелу ўсёй прамысловасці Расійскай імперыі - 24% у яе нацыянальным даходзе.
Спіс літаратуры
1. Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам. -Мн., 2001.
2. Эканамічная гісторыя Беларусі. -Мн., 1999.
3. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т.
4. История Беларуси: с древнейших времен до нашего времени. 2002.
5. Гісторыя Беларусі: вучэбны дапаможнік 1994.
6. Эканамічная гістрыя Беларусі.