Реферат: Стиль СМС

Для павелічэння тэмпаў канспектавання людзі звяртаюцца да розных хітрыкаў. У кожнага ёсць свае метады. Найбольш распаўсюджаныя і агульнапрызнаныя з іх - простае скарачэнне слоў, якому навучаюць яшчэ ў пачатковай школе. Адна з яго разнавіднасцяў - гэта і ёсць стыль СМС-паведамлення. Асноўны прынцып скарачэння пісьма - гэта памяньшэнне часу на канспектаванне інфармацыі. Тут ёсць два шляхі. Першы: хутчэй вадзіць асадкай па паперы (што часта прыводзіць да неакуратнасці нататкаў, хуткаму стамленню і з'яўлення нервовасці). Другі: паменьшыць "шлях" асадкі. Гэты спосаб падзяляецца яшчэ на некалькі.

1. Выкіданне з слоў галосных літар, пакідаючы іх толькі ў канчатках. Гэта патрабуе трэніроўкі, пасля становіцца цяжка адзвычаіцца мінаць літары, іншыя людзі з цяжкасцю чытаюць такі канспект. Прыклады: кнспкт, клвтра, влспд.

2. Ужыванне агульнапрынятых скарачэнняў. Лёгка навучыцца, лёгка чытаць, тэкст зразумелы іншым людзям, хоць і трошкі непрыгожа выглядае. Прыклады: фіз-ра, зам., арг., алг.

3. Замена часта ўжываемых спалучэнняў літар ці слоў спецыяльнымі значкамі. Самая вялікая складанасць – гэта навучыцца вылучаць у патоку інфармацыі такія элементыі не забывацца на свае сімвалы-скарачэнні. Да таго ж такі тэкст не чытаецца іншымі людзьмі. Прыклады: усё (allпа-ангельску) - перавёрнутая літара "А", "людзі " - "Л", “перавага - "+" у кружочку і гэтак далей.

4. Выкарыстанне піктаграм і дыяграм. Не заўсёды падыходзіць, акрамя таго цяжка прывучыць сябе не пытацца запісаць кожнае слова, а аналізаваць паток інфармацыі і запісваць толькі канцэпцыю, асноўныя тэрміны, ключавыя словы, назвы блокаў і сувязей. Затое канспект атрымліваецца больш наглядным, канспектаванне вядзецца лягчэй і матэрыял запамінаецца лепш дзякуючы правядзенню яго аналізу.

Канешне, гэтыя спосабы можна і трэба камбінаваць. Напрыклад, людзі, даўно займаючыяся напісаннем паведамленняў СМС, знакамітае Гамлетаўскае выказванне "To be or not to be? " ("Быць ці не быць"?) запісаў бы такім чынам: "2В|!2В? " (не забывайцеся на слоўнік).

Да чаго прыводзяць падобныя скарачэнні, можна мяркаваць па наступнаму прыкладу. На пачатку восені 2003 года ў прэсе з'явіліся артыкулы пра адно цікавае сачыненне.

Выкладчыца адной з шатландскіх школ была вельмі здзіўлена, калі ўзялася правяраць сшыткі сваіх вучняў - сачыненні пра тое, як яны правялі свае летнія вакацыі. Трынаццацігадовая дзяўчынка добрасумленна выканала заданне, але ў вельмі нязвыклай форме. Яе сачыненне пачыналася так: "My smmr hols wr CWOT. B4, we usd 2go2 NY 2C my bro&his GF&thr 3 :-o kds FTF. ILNY, it's a gr8 plc". Калі настаўніца пабачыла такі тэкст, яна вельмі абурылася. Пазней яна заявіла: "Сачыненне было напісана нейкімі неразборлівымі ерогліфамі, шмат з іх я проста не здолела перакласці." Аўтарка незвычайнага сачынення была здзіўлена рэакцыяй настаўніцы. "Такі спосаб напісання значна лягчэй, чым звычайная ангельская мова" - сказала яна ў сваё апраўданне. Дарэчы, расшыфроўваюцца напісаныя дзяўчынкай радкі так: "My summer holidays were a complete waste of time. Before, we used to go to New York to see my brother, his girlfriend and their three screaming kids face to face. I love New York, it's a great place ." ГэтадаволібанальнаесачыненнепранеабходнасцьбачыцьуНью-Ёркубратазягосяброўкай, іхдзетак, якіяўвесьчасравуць, іякгэтанудна, нягледзячынатое, штоНью-Ёрк - вельміпрыгожаемесца. Ну, а тое, што пабачыла ў сшытку настаініца - зусім не ерогліфы, а тэкст, напісаны СМС-стылем, які можна стрэць у кожнай другой СМС-цы. Гэта вельмі спрошчаная мова, прыдуманая дзеля скарачэння месца і часу напісання. Менавіта таму ён і быў выкарыстаны ў сачыненні.

СТЫЛІСТЫКА І АБ'ЕКТЫ ЯЕ ВЫВУЧЭННЯ.

ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ МОВЫ

А зараз самы час звярнуцца непасрэдна да стылістыкі СМС-паведамленняў. М.Я.Цікоцкі вызначае стылістыку як "лінгвістычную навуку, што вывучае сродкі моўнай выразнасці і заканамернасці их функцыянавання, абумоўленыя найбольш мэтазгодным і мэтанакіраваным выкарыстаннем у залежнасці ад зместу выказвання, мэтаў, сітуацыі і сацыяльнай сферы зносін" (М.Я.Цікоцкі. "Стылістыка беларускай мовы". Мінск, "Універсітэцкае", 1995, с.15-16). Прадметам вывучэння стылістыкі як навукі з'яўляюцца у большай ступені тыя якасці, што звязаны не з дакладным і правільным ужываннем думкі, а з як мага больш яркім, асаблівым выражэннем яе ў тых выпадках, калі з шэрагу магчымых па-рознаму стылістычна афарбаваных варыянтаў (сінонімаў) выбіраецца адзін. Адсюль і вынікае настойлівае патрабаванне разглядаць усе моўныя з'явы з фнкцыянальна-стылістычнага і эмацыянальна-экспрэсіўнага бакоў. Функцыянальна-стылістына афарбоўка розных сродкаў мовы паказвае іх прыналежнасць да пэўнай маўленчай сферы - стылю, формы маўлення або яго тыпу. Звычайна выдзяляюць моўныя адзінкі агульнаўжывальныя (рахунак) і адзінкі мовы, выкарыстанне якіх функцыянальна абмежавана (акаунт). Зразумела, што першыя з іх выкарыстоўваюцца неабмежавана, ва ўсіх стылях, а другіх - пераважна ў афіцыйна-дзелавым і навуковым стылі, ды яшчэ час ад часу ў размоўным ("На маім акаунце пуста, таму МТС адключылі зыходзячыя званкі"). У залежнасці ад таго, у якой са сфер маўлення выкарыстоўваюцца моўныя сродкі функцыянальна абмежаванага ўжывання, яны падзяляюцца на розныя групы (афіцыйна-дзелавы, тэхнічны, публіцыстычны, спецыяльны, паэтычны і інш.). Бывае так, што гэтая функцыянальна-стылістычная афарбоўка якога-небудзь моўнага элемента ў звычайным для яго асяроддзі калі-некалі і не адчуваецца. Але трэба сказаць, што яна (афарбоўка) не залежыць ад кантэксту, а ўваходзіць у сэнсавую структуру моўных адзінак і з'яўляецца пастаяннай якасцю слоў, таксама як і іх значэнне. Пагэтаму стылістычная афарбоўка рэгіструецца ў слоўніках стылістычнымі паметамі (разм., кніжн., біял., праст.. абл. і інш.). Яны характарызуюць менавіта пастаянныя, трывалыя функцыі моўных адзінак, выкарыстанне якіх па тых ці іншых прычынах абмежавана. Часам бывае не адна, а некалькі памет пры адным слове.

Яшчэ трэба сказаць пра эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Гэта - такія дадатковыя якасці адзінак мовы, якія накладваюцца на іх лагічна-прадметнае значэнне. Разнавіднасцяў такіх афарбовак звычайна вылучаюць тры. Да першай з іх адносяцца словы і выразы, само значэнне якіх утрымлівае ацэначны элемент. Напрыклад, такія шырокаўжывальныя ў СМС-паведамленнях словы як лох, ламер, гуру ўжо ў самой семантыцы нясуць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Звычайна словы гэтай падгрупы адназначныя, і іх ярка выражаная станоўчасць альбо адмоўнасць не дае магчымасці ўжываць іх у іншых значэннях. Другую групу складаюць словы, якія самі па сабе абазначаюць нейтральную з'яву або прадмет і з'яўляюцца стылістычна нейтральнымі, а пры выкарыстанні ў іншым стылі набываюць эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку (тормаз і інш.). І, нарэшце, трэцяя група - гэта словы, ў якіх стылістычная канатацыя дасягаецца афіксацыяй (як правіла, суфіксамі): чалавек - чалавеча - чалавечык. Калі падсумаваць усё вышэйсказанае, атрымаецца, што функцыянальна-стылістычныя моўныя сродкі супрацьпастаўляюцца агульнаўжывальным, а эмацыянальна-экспрэсіўныя - нейтральным. З-за таго, што размяжоўваюцца паняцці "эмацыянальна-экспрэсіўны" і "функцыянальна-стылістычны", трэба не блытаць і тэрміны "нейтральны" з "агульнаўжывальным" ці "міжстылявым". Але ж гэтыя два паняцці нельга адрываць непасрэдна адно ад другога: чым эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова ярчэй, тым вузей кола яго ўжывання, і наадварот: менш эмацыянальнай экспрэсіі - больш шырокая сфера ўжывання. Найбольш часта ўжываюцца тыя словы, якія складаюць лексічнае ядро мовы. Звычайна з эмацыянальна-экспрэсіўнага пункту гледжання гэтыя словы нейтральныя, а з функыянальна-стылістычнага, адпаведна, агульнаўжывальныя. Для некаторай часткі слоў уласцівая або толькі эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка, або толькі адпаведнасць пэўнаму тыпу, стылю і форме маўлення (функцыянальна-стылістычная афарбоўка. Так, словы "каханне" і "брыдкі" - гэта эмацыянальна-экспрэсіўныя словы, але ж функцыянальна-стылістычная афарбоўка для іх не характэрна. І, наадварот, усе тэрміны - гэта словы з уласцівымі ім функцыянальна-стылістычнымі асаблівасцямі, але ж яны нейтральныя ў адносінах да эмацыянальнай экспрэсіі).

Вось нарэшце мы і падыйшлі да вывучэння СМС-стылю. Усё ж такі, што гэта за стыль? Усе функцыянальныя стылі мовы вызначаюцца камунікатыўнымі функцыянальнымі фактарамі. Гэта змест маўлення, форма зносін, мэты і задачы выказвання, сацыяльная сфера зносін, умовы і акалічнасці зносін. Адпаведна, функцыянальны стыль мовы - гэта ўсвядомленая грамадскасцю і ўнутрана аб'яднаная спецыфічная сістэма моўных сродкаў, якая абумоўлена мэтамі і прынцыпамі адбору гэтых сродкаў у той ці іншай сферы грамадскай дзейнасці і найлепшым чынам абслугоўвае у ёй зносіны.Усе моўныя стылі не адасоблены адзін ад аднаго, а знаходзяцца ў шчыльных узаемаадносінах, узаемадзейнічаючы і ўзаемапранікаючы. Хоць і змяняецца функцыянальная роля моўных сродкаў, яны (нягледзячы на спецыфічную прынадлежнасць да якога-небудзь аднаго стылю) могуць ужывацца і ў іншых. Усе функцыянальныя стылі мовы вылучаюцца на аснове розных прынцыпаў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх.

1. Сацыяльны (размяжоўванне правозіцца па тым, хто з'яўляецца носьбітам таго ці іншанга стылю).

2. Жанравы (тут маўленчыя стылі вылучаюцца па разнавіднасцях літаратуры, у якіх яны знаходзілі ўжытак).

3. Эмацыянальна-экспрэсіўны (стылі адрозніваюцца, як можна здагадацца, па іх эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўцы. Адзін з яго мінусаў у тым, што ў такім выпадку стыляў атрымліваецца вельмі вялікая колькасць).

4. Функцыянальны прынцып (найбольш пашыраны і навукова абгрунтаваны прынцып вылучэння стыляў, згодна з якім стыль з'яўляецца функцыянальнай разнавіднасцю мовы, формай яе грамадскага выкарыстаня).

Калі суадносіць формы і стылі маўлення, то атрымліваецца такое размежаванне: вуснай форме маўлення адпавядае размоўна-функцыянальны стыль маўлення, а пісьмовай мове - кніжныя функцыянальныя стылі, такія як афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Яно (пісьмовае маўленне) разлічана на зрокавае ўспрыманне шырокага кола чытачоў.

Пісьмовае маўленне - гэта менавіта той стыль маўлення, які знаходзіць усў большую папулярнасць сярод карыстальнікаў СМС-сервісаў. Для гэтага тыпу характэрна адсутнасць агульнай жыццёвай абстаноўкі для ўдзельнікаў зносін "па той бок экрана", адсутнасць жэстаў, мімікі і інтанацыі (хоць і бывае, што яна прысутнічае, напрыклад, у рэмарках накшталт "пагрозліва", "закахана" і інш.); значны слоўнікавы запас (можна сказаць, ён амаль удвая больш за слоўнікавы запас звычайнага чалавека, бо "мабільны" карыстальнік вымушаны ведаць яшчэ і вялікую колькасць скарачэнняў ды абрэвіятур). Яшчэ звычайнаму пісьмоваму маўленню ўласцівы максімальна ўскладнены сінтаксіс, але пра СМС-паведамленні гэта казаць цяжка, бо, як ужо вядома, карыстальнікі сотавых тэлефонаў і, у прыватнасці, СМС-ак цягнуцца да павялічэння хуткасці набора пасланняў і, як следства, спрошчванню сінтаксіса і пунктуацыі. Пісьмовай форме маўлення адпавядаюць такія кніжныя стылі: афіцыйна-дзелавы, навуковы, публіцыстычны і мастацкі. Што датычыцца вуснага маўлення, то яно, як правіла, рэалізуе сябе падчас непасрэднага кантакту субяседнікаў і разлічана як на слыхавое, так і на зрокавае ўспрыманне. Менавіта з-за гэтага вялікае значэнне набывае інтанацыя. А пры перадачы вуснага маўлення у графічнай форме патрабуюццаспецыяльныя моўныя і графічныя сродкі. У СМС-паведамленнях для гэтага выкарыстоўваюцца вялікія літары замест малых (так паслане становіцца "гучней"), а таксама выражаючыя інтанацыю і эмоцыі смайлікі ды простыя графічныя малюнкі. Наконт таго, што неабходна слыхавое ўспрыманне інфармацыі, можна сказаць, што з некаторых часоў для ўладальнікаў "сотавых" гэта стала магчымым. Зараз абаненты расійскай кампаніі "Мегафон" могуць напісаць любое сваё паведамленне і адаслаць праз службу аператара да адрасату. Адпраўляльнік СМС-кі можа нават выбраць з пэўнай колькасці мужчынскіх і жаночых галасоў рознага тэмбру. А паведамленне могуць слухаць усе ўладальнікі тэлефонных апаратаў - не абавязкова сотавых. У размоўным стылі пашыраны эмацыянальна-экспрэсіўныя сродкі зніжанага плану (фамільярныя, лаянкавыя, вульгарныя і да т.п.). вуснае маўленне адбываецца без папярэдняй падрыхтоўкі, загадзя не абдумваецца, а ствараецца экспромтам. З-за гэтага ў ім назіраюцца адхіленні ад літаратурных норм ужывання слоў і граматыкі (часцей за ўсё жарганізмы). У вуснае маўленне цалкам уключаны размоўны (ці размоўна-гутарковы) стыль. Гэтаму стылю, акрамя вышэйпералічанага, уласцівыя простыя, няпоўныя і элептычныя сказы. У размоўным стылі можна назіраць тэндэнцыю да апрошчаных, сціслых сінтаксічных канструкцый, якія здольны ў лапідарнай форме перадаваць нават вельмі аб'ёмістую інфармацыю і адначасова перадаваць адносіны аўтара (а ў нашым выпадку адпраўшчыка СМС-паведамлення) да рэчаіснасці.

ВЫКАРЫСТОЎВАННЕ РОЗНЫХ СТЫЛЯЎ

ПРЫ НАПІСАННІ СМС

А зараз возьмем усім вядомы выраз і запішам яго ў выглядзе СМС. Правілы вядомыя: памер - не больш за 160 сімвалаў, зразумелыя прычынна-выніковыя сувязі і адпаведнасць заяўленаму стылю. Спачатку возьмем стылі пісьмовага маўлення.

1. U popa byla sobaka, on ee lyubil. Ona s'ela kusok myasa, on ee ubil, v zemlyu zakopal і nadpis' napisal...

Тут мы бачым самы звычайны публіцыстычны стыль: з лексічных сродкаў не назіраюцца (хоць гэта і дазволена) вузкаспецыяльныя словы і выразы, дыялектызмы, варварызмы, аргатызмы, аўтарскія неалагізмы, рэдкія запазычаныя словы і інш. Такім чынам, праяўляецца адзін з прызнакаў гэтага стылю - камунікатыўная агульназначымасць, агульнадаступнасць моўных адзінак і нават адносная стандартызаванасць.

2. Slujitel kulta soderjal psa, soversivsego hischenie produktov pitania hozaina. Svyaschennik ubil jivotnoe i zahoronil trup, otmetiv mesto pogrebenia nadpis'u.

Гэта, зразумела, афіцыйна-дзелавы стыль. Тут не знойдзеш двухсэнсоўных і расплывістых фармуліровак, назіраецца паслядоўнасць і дакладнасць выказу фактаў і няма эмацыянальна афарбаванай лексікі, слоў з суфіксамі суб'ектыўнай ацэнкі, выклічнікаў, экспрэсіўнай фразеалгіі і г.д. шырока выкарыстана тэрміналагічная і спецыяльная лексіка, словы ўжываюцца толькі ў прамым значэнні.

3. Nastoyatel cerkvi ekspluatiroval doga. On poglotil myasnuyu vyrezku, i shef usypil ego. Nad zahoronenim byl ostavlen tehnicheskij pasport na izdelie "sobaka".

Лёгка заўважыць, што тут пераважае навуковы стыль, хоць і з некаторым адценнем стылю афіцыйна-дзелавога. Тут таксама назіраем лагічнасць, аб'етыўнасць і дакладнасць выкладу. У апошнім сказе найбольш выразна бачна лексіка твораў навуковага стылю (тэхнічны паспарт на выраб "сабака").

4. Jila-byla u batyushki sobachonka, i on v nej dushi ne chayal. Otkushala ona kak-to myasca, pop ee i pristuknul so zlosti. Vo zemelku polojil i nadpis nachertal.

Паколькіакрамятыповайдляўсіхстыляўкамунікатыўнай, "паведамленчай" функцыікожнытутможазаўважыцьяшчэадну - эстэтычную, тоадразужадносімгэтытэкстдамастацкагастылю. Тутёсцьэлементырозныхстыляў (pristuknul ды nachertal), якія, трапляючыўмастацкістыль, знаходзяццаўімусістэмепэўныхадносін. Тэкстэмацыянальны, экспрэсіўныівобразны, асловыстановяццадвухпланавымі, набываючысімвалічныхарактар: заднагобоку, янысуадносяццазагульнаймоўнайлексічнайсістэмай, аздругога (паўнутраныхпаэтычныхформахіэстэтычнамусэнсу) - змастацкайструктурайпаэтычнагатвору. Такімчынамраскрываеццаэстэтычнаяаўтарскаязадума. Апавяданневядзеццаадтрэцяйасобы - адімяаўтара, якіневыстаўляесябеіневыказваесваеадновіныдатаго, праштовядзегутарку (такзванае "аб'ектыўнае" апавяданне).

5. Pop-admin uzal sobachku i lubil utilitoj po versii 5.0. Кak-to ona priattachila pitalovo, i sis-ad kilnul ee v tresh. Zadaunlodil v level 0 і banner povesil.

Агэтасамызвычайныразмоўны, абогутарковыстыль. Якужоказалася, утакімстылішырокавыкарыстоўваюццапрастамоўныя, дыялектныя, лаянкавыяіжаргонныясловы. У дадзеным выпадку - камп'ютэрны жаргон, а не спецыялізаваныя камп'ютэрныя тэрміны. З-за гэтага часцей за ўсё размоўны стыль абслугоўвае вузкае кола ўдзельнікаў зносін. Паколькі размоўнаму стылю ўласцівыя жаргонныя словы, то гэты самы тэкст пра папа і сабаку можа быць запісаны яшчэ некалькімі спосабамі. Напрыклад, так:

Tipa, derjal batyan na haze psinu, taschilsya ot nee, a ta skommunizdila u nego havchik; nu, pop i zamochil skotinu. Zaryl padal vo dvore da malyavu ostavil.

К-во Просмотров: 679
Бесплатно скачать Реферат: Стиль СМС