Реферат: Стиль СМС
U popa jila suka, a on ee herovo kormil. Vot ona i sperla ego jrachku. Svyatoj, mat' ego, otec koknul zveryugu, zatoptal v der'mo i shildik govnyanyj povesil.
6. І, нарэшце, апошняе СМС-паведамленне пра гаротную сям'ю:
Priest 8-) @. @ ;-)-:P fast fud. Priest :eek) @ +, :( ^^^@&:0) &% message.
Гэты стыль і ёсць прадмет аналізу дадзенай курсавой працы - СМС-стыль.І гэта лёгка даказаць:
* Выкарыстана значна менш сімвалаў, чым ва ўсіх астатніз СМС-ках (усяго 74)
* Ужыты ангельскія словы
* Розныя спецсімвалы займаюць асноўную частку тэксту
* Наяўнасць смайлікаў і спалучэнняў піктаграм
* Амаль нічога не зразумела простаму чалавеку, які прызвычаіўся да мастацкага стылю.
Па ўсіх гэтых прыметах можна вызначыць, што напісанае пад нумарам 6 паведамленне (ці месага, як кажуць самі карыстальнікі мабільных тэлефонаў) належыць да так званага СМС-стылю, які, у сваю чаргу, разам з іншымі стылямі можна далучыць да пісьмовага маўлення. Сапраўды, каб перасказаць гэты тэкст у вуснай гаворцы, трэба будзе яго на хаду перакласці. Бо не скажаш жа: "Пріст восем мінус правая дужка сабачка. Сабачка кропка з коскай правая дужка мінус двукроп'е літара "Р" фаст фуд..." і гэтак далей.
ЦІ ДЭГРАДУЕ МОВА АД ВЫКАРЫСТАННЯ СМС?
СМС І ТВОРЧАСЦЬ
Прагледзеўшы гэтую шыфроўку, ці можна сказаць, што ў выніку абмену мільёнамі і мільярдамі такіх пасланняў мова краіны дэградуе? Я лічу, што не, таму што звычайная гутарковая мова застаецца амаль без змяненняў (час ад часу у яе трапляюць розныя неалагізмы, прычым карыстальнікамі мабільных тэлефонаў таксама: разлочка, сімка, АпСоС - аператар сотавай сувязі і інш). Затое пісьмовая мова, канешне, змяняеца больш. Але наўрад ці можна з упэўненасцю сказаць, што праз нейкі час яна зусім ператварыцца ў набор сімвалаў накшталт кітайскага алфавіту, бо эмацыянальная экспрэсія дасягаецца тут не вобразнымі сродкамі (яна проста не адчуваецца), а з дапамогай ужывання спалучэнняў сімвалаў (як рэмаркі ў сцэнары: "апладысменты", "рагоча", "убок", "уходзіць" і г.д.). А такія вось простыя сухія "тэлеграфныя" тэксты не могуць поўнасцю замяніць мастацкія творы з іх сродкамі моўнай выразнасці.
Дарэчы, мова СМС не заўсёды сухая і невыразная. Даўно ўжо ўсталявалася традыцыя праводзіць усялякія конкурсы на самае прыгожае СМС-паведамленне, самы прыгожы СМС-верш, казку; спаборніцтвы па складанню бурымэ і каманднае напісанне твораў па заданнай тэме. Напрыклад, у сувязі з 25-годдзем пантыфіката Яна Паўла другога ў Польшчы прайшла акцыя "віншаванні Папе - стыпендыя для маладых". Арганізатары, віншуючы папу Рымскага, правялі конкурс на самае лепшае літаратурнае СМС-віншаванне. Яно павінна было быць напісана на прыгожай мове, з выкарыстаннем агульнапрынятых слоў і выразаў і не ўтрымліваць скарачэнняў і смайлікаў. Нягледзячы на тое, што адпраўка такога СМС-паведамлення каштавала палову долара ЗША (звычайны кошт не перавышае дзесяці амерыканскіх цэнтаў), на конкурс было даслана каля 40 тысяч такіх тэлефонных віншаванняў. Усе здабыткі ад акцыі пойдуць на выплаты спецыяльных стыпендый таленавітай моладзі з сельскай мясцовасці і невялікіх гарадоў. Пераможцам жа было прызнана паведамленне Эдыты Гжыб з гарадку Радом. Яно гучыць так: "Каб мы ўмелі любіць, як Ты, маліцца, як Ты і дараваць, як Ты. Будзь для нас заўсёды промнем надзеі". Як бачна, нічога дэградуючага тут няма, а такія конкурсы, наадварот, прымушаюць людзей выдумляць новыя цікавыя звароты і выразы. Бывае так, што ўмовай падобнага конкурсу з'яўляецца напісанне вершаў "на грані фола", г.зн. пры знешнім падабенстве на вельмі інтымную лірыку і нават плюхкасць (пошласць), яны павінны расказваць аб нечым звычайным; пасля прачытання такога верша не павінна застацца пачуцця брыдкасці, а, наадварот, чытач мусіць атрымаць задавальненне ад незвычайнай рыфмы, ад нечаканай канцоўкі і, ўвогуле, ад мастацкіх асаблівасцей верша. Вось, напрыклад, якія сачыненні былі прадстаўлены на адзін з такіх конкурсаў у Інтэрнэт-форуме:
Hochu ya lish tebya obnyat'
I telom vsem k tebe prijat'sa
I do utra ne podnimat'sa
S tebya...
lyubimaya krovat'!
* * *
Ya plat'e snimau rukou nesmeloj.
Skorej by uvidet' beloe telo,
Gubami kosnut'sa edinstvennoj v mire
Sochnoj, uprugoj...
kartoshki v mundire!
* * *
Ona gluboka i temna slovno bezdna,
Pril'nu k nej gubami i v nej ya ischeznu.
Yazyk moj slivaetsa s vlagoj hmel'nou,
Kogda my celuemsa...
s krujkoy pivnou!