Реферат: Тадеуш Костюшка
Па загаду Кацярыны Касцюшку павёзлі ў Пецярбург; баючыся нападу паўстанцаў, маршрут абралі кружны—цераз Украіну, потым праз Гомель, Магілёў, Шклоў, Оршу, Віцебск, Ноўгарад. У Пецярбургу начальнік паўстання апынуўся ў Петрапаўлаўскай крэпасці, дзе пад пільным наглядам правёў два гады, У снежні 1795 года яго суседам па астрогу стаўся Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, кароль Рэчы Паспалітай, які мусіў адмовіцца ад кароны пасля трэцяга падзелу дзяржавы, і былая каханка імператрыца Кацярына не знайшла яму лепшага прытулку, як турма.
Апошні падзел Польшчы, Беларусі і Літвы адбыўся ў кастрычніку 1795 года. Картографы ўсёй Еўропы перароблівалі палітычныя карты, пасоўваючы граніцы Расіі, Прусіі і Аўстрыі. Сяляне, якія з нецярпеннем ча-калі абяцанай ім за пакору зямлі ад секвестраваных маёнткаў, засталіся, вядома, у сваіх наіўных надзеях падманутыя. Маёнткамі і зямлёй надзялялі, але не іх. Сялян жа аддавалі разам з землямі новым панам. Вось як сведчаць аб гэтым «Росписи канцелярии генерал-прокурора о пожалованных крестьянах и нмениях в вечное и потомственное владение»:
...«генерал-фельдмаршалу гр. Петру Александровичу Румянцеву-Задунайскому, в разных поветах — 17750 душ;
генерал-фельдмаршалу гр. Александру Васильевичу Суворову-Рымникскому, волость Кобринская и др.— 13279 душ;
генерал-майору Николаю Ланскому — 1760 душ;
генерал-майору Александру Тормасову — 1600 душ;
генерал-поручику Николаю Татищеву — 2325 душ;
статс-даме гр. Скавронской — 3823 души;
генерал-поручику гр. Ферзену — 1364 души;
бывшему королевской французской службы генерал-директору почт Дюку де Полиньяку — 1933 души;
генерал-аншефу гр. Н. Салтыкову из секвестрованных у подскарбия литовского Михаилы Огинского в Минской губ. местечко Раков и двор Пологовщизну, фольварок Левков с деревнями... — 964 души, ему же местечко Илия с фольварками, село Цецержин с деревнями Могилевской губ.— 3735 душ;
вице-канцлеру гр. Остерману — 4067 душ;
генерал-майору Беннигсену — 1087 душ;
вдове и детям убитого полковника Деева в Минской губернии из секвестрованных у Фадея Городенского фольварок Вержнюс—511 душ;
бригадиру Бордакову из секвестрованных у Яна Горана в Минской губернии местечко Костеневичи с деревнями — 403 души...»
Спіс гэты, зразумела, далёка не поўны, бо за заслугі ў падзелах Рэчы Паспалітай і задушэнні паўстання раздалі сотні тысяч беларускіх сялян. Дзіўна чытаць даследаванні некато-рых нашых гісторыкаў, якія даводзяць, што змена мясцовых шляхцічаў рускамоўнымі генерал-аншэфамі і брыгадзірамі была прагрэсіўнай з'явай, спаўненнем «спрадвечных жаданняў» беларускага прыгоннага ся-лянства. Раздорвала вёскі з людзьмі Кацярына II, не менш шчодра распараджаўся імі і наступны імператар — Павел І. Але паколькі ён ненавідзеў сваю маці, то як толькі апынуўся на троне, адмяніў некаторыя пастановы Кацярыны: вярнуў з ссылкі паўстанцаў 1794 года, забараніў перавод з уніі ў праваслаўе, адрадзіў дзеянне Статута Літоўскага, вызваліў з Петрапаўлаўскай крэпасці Станіслава Панятоўскага, Тадэвуша Касцюшку і іншыў вязняў. Панятоўскі паехаў на Брэстчыну, дзе праз два гады памёр, Касцюшка накіраваўся у Амерыку, адкуль двума гадамі пазней вярнуўся ў Парыж.
У той час, калі генерал Касцюшка сядзеў у казематах закладзенай Пятром крэпасці, яго калега па кадэц-каму корпусу і таксама вядомы ўдзельнік паўстання генерал Ян Хенрык Дамброўскі ствараў у Мілане легіёны з польскіх, літоўскіх і беларускіх эмігрантаў. Іх падтрымліваў Напалеон, бо Францыя змагалася з Аўстрыяй; апошняя была адной з трох дзяржаў, якія знішчылі Рэч Паспалітую; легіянеры жадалі адрадзіць Айчыну і змагаліся супраць аўстрыйцаў. Потым яны зразумелі, што Напалеона іхнія жаданні не клапоцяць ніяк, а яны патрэбны яму толькі ў якасці пушачнага мяса. Але пакуль гэтае разуменне ўсвядомілася, вымушаныя ўцекачы з Польшчы, Беларусі, Літвы палівалі сваёй крывёй зямлю Італіі, прабіваючы Напалеону шлях да консульства. Аркестры легіёнаў ігралі створаны Агіньскім «Марш паўстанцаў 1794 года», які потым палякі зрабілі сваім нацыянальным гімнам. Змагаліся нашы землякі і ў тых легіёнах, што Напалеон выкарыстоўваў для задушэння іспанскай рэвалюцыі. Хацеў ён займець выгаду і з аўтарытэту Касцюшкі, каб імя апошняга прычынілася да ўтварэння новых легіёнаў. Контррэвалюцыйны пераварот, праведзены Банапартам, адштурхнуў ад яго Касцюшку. Генерал рэвалюцыйнай арміі ператвараўся ў ваяўнічага імператара. Касцюшка адмовіўся дапамагаць Напалеону. Ен пазнаёміўся і пасябраваў з братамі Цэльтнерамі — Петэрам і Францам, і на загараднай віле Петэра, які быў упаўнаважаным прадстаўніком Швейцарыі, жыў як прыватная асоба. По-тым пераехаў у Салюр, дзе асталяваўся ў Франца Цэльтнера. Прапанову ўдзельнічаць у паходзе 1812 года адхіліў, і не толькі таму, што меў паважаны век — 66 гадоў; ён лічыў вайну, распачатую Напалеонам, авантурай.
У 1814 годзе, пасля Ватэрлоо, Касцюшка звярнуўся з просьбай да імператара Аляксандра І зрабіць тры дабрадзейныя ўчынкі: каранавацца на польскага караля, гэта значыць адрадзіць праз асабістую унію Рэч Паспалітую, вызваліць на працягу дзесяці гадоў сялян ад прыгнёту, аб-вясціць амністыю палякам, якія ўдзельнічалі ў вайне супраць Расіі на баку Напалеона. Імператар не ад-рэагаваў. Сам, не маючы маёмасці, Касцюшка спачуваў тым тысячам сваіх землякоў з Літвы, Беларусі, Польшчы, што цярпелі галечу і паміралі на парыжскіх паддаш?