Реферат: Тадеуш Костюшка
Паходзіў Тадэвуш Касцюшка са старога беларускага роду. Далёкі яго прапрадзед Фёдар атрымаў Сяхновічы, што паблізу Жабінкі, на Брэстчыне, ад князя Казіміра IV у 1458 годзе. Сын Фёдара Канстанцін служыў пісарам у вялікакняжацкай канцылярыі, яго паважаў і любіў Жыгімонт Стары і пяшчотна называў Кастусь, Касцюша — адгэтуль і прозвішча сям'і. Гербам Касцюшкі мелі «Рох трэці», большасць з іх вылучалася на сярэдніх пасадах вайсковай службы. Маёнтак Сяхновічы быў невялікі, Канстанцін Фёдаравіч выстаўляў з яго ў войска «тры коні». Жонкай Кастуся стала Ганна Галыпанская, з княжацкага роду, параднёнага з польскімі каралямі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам. Да сярэдзіны XVII стагоддзя Касцюшкі, якіх ужо стала багата, трымаліся праваслаўя, але ў часы «патопу», як і многія з брэсцкай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры — адны ў каталіцтва, другія — да уніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі каталікамі. Людвік, бацька Тадэвуша, вызначаўся энергіяй, дамогся ў 1731 годзе тытула мечніка ваяводства Брэсцкага, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчына, што знаходзіўся за вярсты дзве ад Косава, на тым менавіта месцы, дзе зараз разбураецца дажджамі прыгожы будынак Косаўскага палаца.
У Мерачоўчшыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. Палаца тады яшчэ не было, сям'я жыла ў звычайнай, драўлянай, на некалькі пакояў, пад саламяным дахам хаце — выгляд яе захаваўся на старажытных малюнках. У Тадэвуша меліся дзве сястры — Ганна і Катарына — і брат Юзаф. Маці паходзіла з Ратомскіх, звалася Тэкля. Лічыцца, што яна трымалася праваслаўнага веравызнання і па нараджэнні чацвёртага дзіцяці — сына хрысціла яго ў царкве, дзе і надалі яму імя Андрэй, а ўжо бацька перахрышчваў яго ў Косаўскім касцёле. Можа два гэтыя хрышчэнні і прадвызначалі Тадэвушу доўгі век, бо смерць часта круцілася вакол яго, ды і ён сам неаднойчы шукаў з ёй су стрэчы. Юзаф і Катарына памерлі яшчэ да паўстання, Ганна сканала ў 1814 годзе. Бацькі не стала, калі Тадэвушу было дзесяць гадоў.
Жылі Касцюшкі са 115 валок. Дзяліць іх не прыходзілася. Тадэвуш забяспечваў сябе (за выключэннем не-калькіх гадоў) толькі ўласным заробкам. Маёнткам карысталіся брат, які меў невялікія гаспадарскія здольнасці, потым сястра Ганна, затым яе дзеці, хоць лічыліся Сяхновічы за малодшым Касцюшкам.
Вучыцца Тадэвуша аддалі не ў Брэсцкую езуіцкую калегію, а ў калегію піяраў у Любашаве за Пінскам. У гэтым рашэнні адчувалася не столькі апазіцыя езуітам, колькі прызнан-не таго факта, што піяры даюць лепшую адукацыю. Манаскі ордэн апошніх займаўся выключна выхаваннем моладзі. Калі некаторыя даследчыкі звычна пішуць, што і школы піяраў былі «зброяй польска-каталіцкай феадальнай экспансіі на беларускіх землях, сродкам прымусовай асіміляцыі і акаталічвання беларускага народа», дык у гэтым мала праўды. І акаталічванне і паланізацыя ўяўлялі сабой ужо завершаны працэс, калі ў 20-ых гадах XVIII стагоддзя піяры з'явіліся на Беларусі. Базыльяне вучылі на беларускай мове, піяры выкладалі на польскай, бо шляхта хацела, каб яе дзеці вучыліся па-польску. Праваслаўныя школы «аправаслаўлівалі» дзяцей, каталіцкія «акаталічвалі» — гэта нармальная з'ява, асабліва для Беларусі, дзе гэтыя два веравызнанні існавалі здаўна. Іншая справа, што «веру» выкарыстоўвалі ў сваіх мэтах палітыкі, але тут ніводная дзяржава не была лепшая за іншыя. Піяры давалі адукацыю на еўрапейскім узроўні, гэтаму паспрыяла і рэфарматарская дзейнасць вядомага прагрэсіўнага педагога XVIII стагоддзя Станіслава Канарскага. У школу прымаліся дзеці розных саслоўяў, вучыліся яны шэсць гадоў. У лік дысцыплін уваходзілі лацінская мова, рыторыка, матэматыка, фізіка, гісторыя, палітыка, выкладалася і мясцовае права. Шмат увагі ўдзялялася эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню, культуры паводзін.
У 1765 годзе Касцюшка паступіў у новаствораны Варшаўскі кадэцкі корпус — тагачаснае вышэйшае афіцэрскае вучылішча, дзе спецыялізаваўся па ваеннай інжынерыі. Тут ён атрымаў ад сваіх калегаў мянушку «Швед з-пад Брэста», бо, падобна Карлу XII, падымаўся а чацвёртай гадзіне і, каб прагнаць сон, апускаў ногі ў балею з ледзяной вадой, якую з ночы ставіў пры ложку. Засведчана сябрамі па корпусу, што быў Тадэвуш забіяка, не ўхіляўся ад дуэляў і меў некалькі адзнак мужнасці на целе; пры гэтым яго вызначалі лагоднасць і таварыскасць. Вучыўся ён старанна, стаў вядомы з поспехаў у картаграфіі і малюнку — пры іншых умовах, пэўна, з яго выйшаў бы неблагі мастак.
Сімпатыя і клопат начальніка корпуса князя Чартарыйскага ўмагчылі Касцюшку паездку ў Парыж, дзе ён працягваў ваенную навуку, што, аднак, прыкрывалася наведваннямі Акадэміі жывапісу і мастацтваў. Грошай Тадэвуш меў небагата, і часцяком шклянка кавы і булка служылі выдатным снеданнем і вячэрай. Затое жыў у сталіцы свету, знайшоў сяброў, хадзіў па салонах, чытаў Вальтэра і Русо, і тая атмасфера пярэдадня Вялікай французскай рэвалюцыі выхоўвала ягоную свядомасць.
Вясной 1775 года Касцюшка вярнуўся на радзіму. Вакантнага месца ў войску не было, і Тадэвуш, чакаючы патэнта, застаўся ў Сяхновічах. Недалёка адтуль знаходзіліся Сасновіцы, дзе жыў заможны і ўплывовы тытулярны ваявода смаленскі Сасноўскі. Тытулярны ў дадзеным выпадку азначае тое, што тытул Сасноўскі насіў, а ваяводства не меў, бо яно даўно было адваявана Расіяй. Аднак тытул захоўваўся для тых, хто прагнуў паганарыцца. Сасноўскі належаў да фанабэрыстых паноў. Праўда, ён мог выказаць беднаму брату-шляхцічу сваю прыязнасць і ласку. 3 гэтае прычыны Касцюшка як ча-лавек адукаваны, пабачыўшы Еўропу, а да таго ж і здольны мастак, атрымаў запрашэнне пана ваяводы ў свой маёнтак даваць урокі малявання яго дачцы Людвісі. Зразумела, не ў якасці настаўніка, якому плацяць, што закранала б годнасць і гонар Касцюшкі, а ў якасці асвечанага госця. Людвіка мела 19 гадоў, капітан Касцюшка — 27. Маладыя людзі пазнаёміліся ў маі, і не дзіўна, што вясенні росквіт прыроды, стары парк з утульнымі альтанкамі, майскія зоркі, салаўіныя песні паспрыялі Тадэвушу і Людвісі закахацца. Каханне цягнулася па кастрычнік; злая бацькоўская воля яго абарвала. Адной з падстаў стала тое, што Сасноўскі вырашыў парадніцца з князямі Любамірскімі. Гуляючы ў карты, ён прайграў Станіславу Любамірскаму адзін са сваіх маёнткаў. Трэба было развітвацца з багаццем, а гэта, вядома, адбівалася болем. І Сасноўскі дамовіўся з князем аддаць за ягонага сына Людвісю. 13 верасня ён атрымаў ад Станіслава Панятоўскага прывілей на пасаду гетмана польнага літоўскага. Гэта ўжо быў сапраўдны ўрад. І вось жонка паведамляе яму: па яе назіраннях сэрцы Тадэвуша і Людвікі працяу стрэламі Амур. Пан гетман адразу ж сустрэўся з Касцюшкам і прама мовіў яму, што як сінягорліца не для шэрага вярбеля, так дачка панская не для дробнага шляхціча. Касцюшку прыйшлося сесці на каня і ад'ехаць. Але страціць каханую ён не меўся, таму склаў план выкрасці Людвісю і абвянчацца з ёй без згоды пыхлівага пана гетмана. На сваю бяду Тадэвуш абмовіўся пра задуму каралю. Панятоўскі, прыязны да Касцюшкі, гэты яго рыцарскі намер ухваліў, аднак паслаў людзей папярэдзіць Сасноўскага. Тадэвуш сабраў прыяцеляў, Людвіка ў дамоўленую ноч выйшла ў парк, і коні паімчалі іх па дарозе шчасця. Аршак сябрукоў ляцеў за імі, як вясельная дружына. Але Сасноўскі ў пару спахапіўся, харугва гайдукоў пайшла наўздагон маладым, і Людвіку адбілі. Касцюшку прыйшлося хавацца, бегчы за мяжу, бо за наезд, выкраданне дачкі гетман лёгка мог дамагчыся для яго смяротнага выраку.
Уцячы ад гайдукоў Сасноўскага было няцяжка, а вось ад безграшоўя на кані яшчэ нікому на белым свеце ўцячы не ўдалося. Касцюшка апынуўся ў Францыі, але бедных там хапала і без яго. У той час Амерыканскія штаты ваявалі з Англіяй за незалеж-насць, рэспубліканцы — супраць каралеўскіх войскаў. Манархічная Францыя, як адвечны вораг Англіі, падтрымлівала амерыканскіх рэспубліканцаў. Апошнім патрабаваліся дасведчаныя афіцэры, і шмат французаў служыла там. Сябры падказалі Тадэвушу, што паездка за акіян — найлепшы для яго сродак перамагчы тугу разлукі з каханай і засцерагчыся ад галечы. На акіянскіх абсягах дзейнічалі бязлітасныя англійскія карсары, і гэта рабіла плаванне небяспечным, але іншага выйсця не было. У 1776 годзе Тадэвуш сышоў на амерыканскую зямлю.
Тут Касцюшка ўбачыў тое, што не магло прысніцца на радзіме і што няхутка яшчэ з'явілася ў Еўропе,— вольных людзей, якія вырашылі дамагчыся роўнасці грамадзянскіх правоў і ўпершыню ў гісторыі стварыць дзяржаву без саслоўяў, незалежную, самастойную, з павагай да працы, таленту, асабістай свабоды. Амерыканская армія была рэвалюцыйнай, яе валанцёры не хацелі цярпець над сабой англійскай кароны, замест каралеўскай Новай Англіі яны сваёй крывёй здабывалі дэмакратычную Амерыканскую рэспубліку. Касцюшка аддаў гэтай арміі дзевяць гадоў жыцця. Разам з палкамі рэспубліканцаў ён прайшоў усе Амерыканскія штаты, удзельнічаў ва ўсіх галоўных бітвах, рызыкаваў жыццём, спаў на зямлі, месяцамі гайдаўся ў сядле, распрацоўваў інжынернае забеспячэнне наступаў і абароны. Гэта яму належыць праект тыповага форта, прыстасаванага да ўмоў Амерыкі і магчымасцей галоднай, неапранутай, неабутай, вымушанай натхненнем замяняць порах, а ўпартасцю падвойваць шэрагі сваіх рот, рэспубліканскай арміі. Рэспубліка дала Касцюшку чын генерала, ён стаў ганаровым грамадзянінам Амерыканскіх штатаў, але ад'язджаў з Новага Свету такім жа, бадай, бедным, як і нрыехаў.
Пакуль Касцюшка адсутнічаў, Людвіка Сасноўская па волі бацькі сталася княгіняй Любамірскай.
У гэты ж час на Беларусі каталікі і уніяты будавалі касцёлы і цэрквы. Адукацыйная камісія стварыла тут 200 пачатковых школ, піяры ад-чынілі дзверы 20 школ сярэдніх. Выдатны вучоны, ураджэнец Гродзеншчыны, Марцін Пачобут-Адляніцкі адкрыў пры Віленскім універсітэце астранамічную абсерваторыю. Але ў сацыяльным і палітычным жыцці Рэчы Паспалітай нічога не змянілася — панаваў той жа моцны прыгнёт, і тая ж самая магнацкая анархія штурхала краіну ў процьму. 3 рэспублікі, дзе перамагла дэмакратыя, Касцюшка трапіў у шляхецкую рэспубліку, з будучага ў даўніну, дзе сялянства лічылася быдлам, а палова «народа» (шляхты) была наёмнай і мусіла прыслужваць сваім заможным «братам». Тагачасны публіцыст А. Паплаўскі пісаў пра стан сялянства: «Нічога ў краіне яны не маюць уласнага, нават уласнай асобы, якую мы звыкліся ацэньваць на грошы. Ніякай абароны з боку закона; адзінае для іх выратаванне ва ўцёках, галечы і міласэрнасці. У нас хлоп усё роўна што быдла, якое мы прадаем, купляем, ганяем на працу, як нам уздумаецца... Ніводнае чалавечае грамадства не мелася б стаць шчаслівым, калі б было заснавана на падобнай няроўнасці ці, барзджэй, несправядлівасці, бо яму давялося б тады захоўваць і пагаджаць паміж сабой такія незлучальныя з'явы, як гвалт і бяспека, вайна і хатні спакой, прыстойная свабода і грамадзянская няволя».
Нядаўні рэспубліканскі генерал, галоўны інжынер амерыканскай арміі, Касцюшка глыбока адчуваў ганебнасць такога ладу жыцця, ды і сам быў немаёмным. Апошняя акалічнасць, дарэчы, адбілася на другім яго каханні, якое ён памятаў да канца дзён. Закахаўся Касцюшка ў Тэклю Журоўскую, дачку брэсцкага харунжага. Апошні хоць і не вылучаўся заможнасцю, але быў не меней фа набэрысты і пыхлівы, чым ваявода Сасноўскі. На бацькоў каханак Касцюшку сапраўды не шанцавала. Ён пасватаўся, але пан Журоўскі наравіўся, як бык. «Валацуга! — даводзіў ён суседзям.— Гойсаў па Амерыцы, як татарын па стэпе, нічога не прыдбаў. І да таго ж злодзей — хацеў пана ваяводы Сасноўскага дачку ўкрасці! Хаты не мае, дзе жонку трымаць!» Тэклюся рыдала і ўсё жыццё потым трымала ў медальёнчыку выяву свайго любага і кудзярок яго валасоў. Касцюшка таксама пакутаваў і да апошняга дня лічыў найкаштоўным скарбам лісты Тэклюсі. Аднак наезд на пана харунжага не зрабіў і дачку ў бязлітаснага бацькі сілай не ўзяў. Можа, у старэчыя бяссонныя ночы ён і шкадаваў аб гэтым, бо яго пазнейшыя пісьмы да пані Тэклі працятыя старасвецкай сентыментальнасцю і замілаваннем перад памяццю аб днях вялікага шчасця.
Неўзабаве Касцюшка атрымаў патэнт генерал-маёра, а потым — генерал-лейтэнанта. Францыя ўжо святкавала другія ўгодкі рэвалюцыі.
У Варшаве трэці год працягваўся вальны сейм. Нарэшце, пад уплывам французскіх падзей сейм прыняў шэраг рэформаў, а 3 мая 1791 года зацвердзіў Канстытуцыю, якую склалі Сапега, Малахоўскі, Калантай і Патоцкі. Звод законаў абвяшчаў спадчыннасць праўлення і свабоду веравызнання, знішчаў «ліберум вета», уроўніваў перад законам усе саслоўі, у тым ліку і сялян, шляхце дазваляў гандляваць, мяшчанству — займаць ваенныя і свецкія пасады, у склад сейма ўводзіў прадстаўнікоў гарадоў. Але на шляху ўвасаблення Канстытуцыі 3 мая ў жыццё паўсталі магутныя перашкоды. Вось што пісаў пра гэта Фрыдрых Энгельс: «Французская рэвалюцыя 1789 года адразу ж знайшла свой водгук у Польшчы. Канстытуцыя 1791 года, якая абвясціла правы чалавека і грамадзяніна, сталася сцягам рэвалюцыі на берагах Віслы, зрабіўшы Польшчу авангардам рэвалюцыйнай Францыі, і як раз у той момант, калі тры дзяржавы, аднойчы ўжо абрабаваўшыя Рэч Паспалітую, аб'ядналіся, каб пайсці на Парыж і задушыць рэвалюцыю. Хіба маглі яны дазволіць, каб у цэнтры кааліцыі моцна звіла сабе гняздо рэвалюцыя? — Ні ў якім выпадку. Зноў накінуліся яны на Полыычу, на гэты раз з намерам канчаткова пазбавіць яе нацыянальнага існавання».
Але каб накінуцца, патрабаваліся фармальныя зачэпкі. За імі справа не стала, бо заўжды на гэтым свеце добрыя перамены сустракаюць зацятых ворагаў і здраднікаў. Рэакцыйная групоўка магнатаў, у якой тры-малі вяршэнства Ксаверы Браніцкі, Шчэнсны Патоцкі і Севярын Ржэвускі, стварыла ўзброеную канфедэрацыю і звярнулася за дапамогай да Кацярыны II. Акт канфедэрацыі, напісаны пад пільным назіраннем расійскай імператрыцы і абвешчаны ў мястэчку Таргавіца Кіеўскай губерні, заклікаў змагацца супраць Канстытуцыі 3 мая за абарону вольна-сцяў шляхты і каталіцкай царквы. У маі 1792 года рускае войска ў 32 тысячы салдат на чале з генерал-майорам Крачэтнікавым уступіла на Беларусь. Другая руская армія, якую вёў генералмаёр Кахоўскі, рухалася на Польшчу з Украіны. За імі пасоўваліся таргавіцкія канфедэраты. Адпор гэтым сілам узначалілі Панятоўскі і Касцюшка. Але вельмі хутка арміі Крачэтнікава і Кахоўскага захапілі Падолле і Валынь, большую частку Беларусі, Гродна і Вільню. Пасля няўдачных бітваў пад Мірам і Брэстам войскі Вялікага княства перайшлі Буг. Гэта адбылося 23 ліпеня, а назаўтра кароль зразумеў, што вайна прайграна і далучыўся да таргавіцкай канфедэрацыі. Супраціўляцца тым болып было немагчыма, бо адначасна з рускімі арміямі супраць Польшчы выступіла прускае войска Фрыдрыха II.
У верасні таргавіцкія канфедэрацыі Кароны і Княства аб'ядналіся ў «Найсвятлейшую канфедэрацыю абодвух народаў». Рэформы, прынятыя Чатырохгадовым сеймам, і Канстытуцыя 3 мая страцілі сілу. Скасаванне Канстытуцыі Карл Маркс пазней тлумачыў так: «У 1793 годзе, калі Расія, Аўстрыя, Прусія дзялілі паміж сабой Полыпчу, гэтыя тры дзяржавы спасылаліся на Канстытуцыю 1791 года, якая была аднадушна асуджана за яе нібыта якабінскія прынцыпы. Што ж яна абвяшчала, гэтая польская Канстытуцыя 1791 года? Усяго толькі канстытуцыйную манархію: перадачу заканадаўчых функцый у рукі народных прадстаў нікоў, свабоду друку, свабоду сумлення, галоснасць судаводства, адмену прыгнёту і г. д. І ўсё гэта менавалася чысцейшым якабінствам». А паколькі менавалася, дык і не меліся «Найсвятлейшая канфедэрацыя» і царскі ўрад такі грэх дараваць. Сотні прагрэсіўных дзеячаў, тысячы сумленных патрыётаў мусілі пакінуць краіну. У 1793 годзе адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Прусія ат-рымала Торн і Гданьск з землямі. Да Расіі адышлі Валынь, Падолле, Менскае ваяводства агульнай плошчай 4550 квадратных міль і з насельніцтвам у тры мільёны чалавек. 27 сакавіка ва ўсіх цэрквах і касцёлах прылучаных зямель абвясцілі Маніфест генерал-аншэфа Крачэтнікава, які тлумачыў гэтым тром мільёнам, што з імі здарылася:
«Участне ее величества императрицы всероссийской, прнемлемое в делах польских, основывалось всегда на ближайших, коренных н взаимных пользах обоих государств. Что не только тщетны были, но и обратились в бесплодную тягость и в такое же понесение бесчисленных убытков все ее старания о сохранности в сей соседней ей области покоя, тишины и вольности, то неоспоримо и ощути-тельно доказывается 30-летнею испытанностью. Между неустройствами и насилиями, происшедшими из раз-доров н несогласий, непрестанно республику Польскую терзающих, с особливым соболезнованием ее императорское величество всегда взирало на те притесненни, которым земля и грады, к Российской империи прилеглые, некогда сущим ее достоянием бывшие н единоплеменниками ее населенные, созданные и православною христианскою верою просвещенные и по сие время оную исповедующие, подвержены были, ныне же некоторые недостойные поляки, враги отечества своего, не стыдятся возбуждать правление безбожных бунтовщиков в королевстве французском и просить их пособий, дабы обще с ними вовлещи Польшу в кровавое междоусобие. Тем вящая от наглости их предстоит опасность как спасительной христиан-ской веры, так н самому благоденствию обитателей помянутых земель от введения нового пагубного учения, стремящегося к расторжению всех связей гражданских и политических, совесть, безопасность и собственность каждого обеспечивающих, что помянутые враги и ненавнстники общего покоя, подражая безбожному, неистовому и развращенному скопищу бунтовщиков французских, стараются рассеять и распространить оное по всей Польше и тем самым навеки истребить, как собственное ее, так и соседей ее спокрйствие...
И потому имеет все и каждый, начиная от знатнейшего дворянства, чиновников и до последнего, кому надлежит, учинить в течение одного месяца торжественную присягу в верности при свидетельстве определен-ных от меня к тому нарочных людей. Если же кто из дворянства и нз дру-гого сословия, владеющий недвижимым имением, небрежа о собственном своем благополучии, не захочет присягать, тому дозволяется на продажу недвижимого своего имения и добровольный выезд вне границ 3-месячный срок, по прошестви которого все остающееся инмение его секвестровано и в казну взято быть имеет.
Духовенство высшее и нижнее долженствует подать собою, яко пастыри душевные, первый во учении присягн пример и в повседневном господу богу публичном принесении теплых молитв о здравии ее императорского величества всемилостивейшей государыни и дражайшего ее сына и наследника цесаревича вели-кого князя Павла Петровича и всего высочайшего императорского дому по тем формам, которые им для сего употребления дадут». Каб прылучэнне зямель і ўрачыстыя прысягі, і «теплые молитвы о здравни императрицы, цесаревича и всего высочайшего дома» набылі фантастычны характар добраахвотнасці, па загаду Кацярыны сабраўся Гродзенскі сейм, які атрымаў назву «нямога». Дэпутаты павінны былі ўхваліць другі падзел сваёй радзімы. Тры дні яны маўчалі, ніхто не вымавіў ані слова. Нарэшце хтосьці з адказных назіральнікаў сказаў: «Молчание — знак согласия». Падзел палічылі ўхваленым. У наступныя два гады з уніі ў праваслаўе перавялі 463 прыходы, 330 тысяч чалавек, по-тым 100 тысяч і затым яшчэ 100 тысяч. Да таго ж з 28 мая 1772 года на беларускіх землях пачала здзяйсняцца русіфікацыя. Пачатак ёй паклаў «Наказ» Кацярыны II генерал-губернатарам на прылучаных землях, дзе 31-шы пункт абвяшчаў: «Дела вы имеете производить на российском языке, т. е. все издаваемые от вас какого бы звания ни были приговоры, решения или повеления, присовокупляя к тому переводы, где оные нужны будут, и припечатывая их губернской печатью». Паланізацыя праз школу пачала замяняцца русіфікацыяй праз школьнае навучанне. Галоўнымі дысцыплінамі ў 4- і 2-класных народных вучылішчах сталі руская мова, руская гісторыя і геаграфія, «закон божы» праваслаўнай традыцыі. Старыя выкладчыкі саступалі месца выпускнікам Пецярбургскай настаўніцкай семінарыі. Зразумела, гэта недастатковыя падставы для сур'ёзнага незадаволення. Больш значнымі прычынамі былі секвестраванне маёнткаў, раздача зямель і сялян рускаму дваранству, вялізная страта тэрыторый і насельніцтва, скасаваная чужынцамі Канстытуцыя, адсутнасць перспектывы палепшання народнага жыцця. Натуральна, што перадавыя колы Рэчы Паспалітай, патрыятычныя пачуцці, гістарычная свядомасць большасці жыхарства не маглі змірыцца са здзекамі над краінай, якія ўчынілі манархі Прусіі, Расіі і Аўстрыі, гэтыя, па словах У. I. Леніна, «каранаваныя разбойнікі». «Найвялікшым злачынствам,— удакладняў Ленін,— было тое, што Польшча была падзелена паміж нямецкім, аўстрыйскім і рускім капіталам...»
Супраць «найвялікшага злачынства» ў красавіку 1794 года выбух-нула паўстанне ў Польшчы, на Беларусі і Літве. Начальнікам яго абралі Тадэвуша Касцюшку; на Літве і Беларусі выступленне ўзначаліў Якуб Ясінскі, інжынерны палкоўнік. Апоўначы 22 красавіка загучалі касцёльныя і царкоўныя званы ў Вільні. Гэта быў сігнал падрыхтаваным атра-дам і насельніцтву: «Да зброі!» А трэцяй гадзіне паўстанцы перамаглі супраціўленне царскага гарнізона. Намесніка генерала Арсеньева арыштавалі. Гетмана Шымана Касакоўскага, стаўленіка Кацярыны II, пасля непрацяглага бою схапілі ў ягоным палацы. Нянавісць, якую ён выклікаў сваімі бруднымі справамі, вылілася ў суровы прыгавор рэвалюцыйнага суда: адправіць здрадніка на шыбеніцу. Назаўтра на рыначнай плошчы апошні гетман Вялікага княства Літоўскага завіснуў у пяньковай пятлі. Побач з ім аказаўся другі таргавічанін, маршалак віленскай канфедэрацыі Швыкоўскі.
Трэба адзначыць, што паўстанне на Літве і Беларусі выбухнула пасля ўдачнага яго пачатку ў Польшчы, дзе 24 сакавіка ў Кракаве Касцюшка абвясціў «Акт паўстання», а 4 красавіка разбіў пад Рацлавіцамі войска генерала Тармасава. У тым баі асаблівай мужнасцю і самаахвярнасцю вызначыліся атрады касінераў. Праз два тыдні гарадскімі нізамі была вызвалена Варшава. 7 мая Тадэвуш Касцюшка выдаў «Маніфест», так званы «Паланецкі універсал», які надзяляў сялян асабістай воляй пры ўмове, што яны разлічацца з панамі і дзяржавай, прызнаваў за імі права на зямлю, якую яны апрацоўвалі, абмяжоўваў паншчыну. Гэта схіліла сялян да паўстання, у ім удзельнічала больш за 150 тысяч чалавек. Пры Касцюшку стварылася Найвышэйшая нацыянальная рада.
Якуб Ясінскі (падчас паўстання меў трыццаць тры гады, узначальваў тайную арганізацыю віленскіх якабінцаў) як левы радыкал быў прыхільнікам самых рашучых рэвалюцыйных дзеянняў, адмены прыгоннага права, звяржэння тыраніі па прыкладу Французскай рэвалюцыі. Добра ведаючы беларускую мову, пісаў вершаваныя пракламацыі для сялян па-беларуску. Для кіраўніцтва выступленнем і грамадскім жыццём Ясінскі стварыў Найвышэйшую літоўскую раду. Яшчэ 24 красавіка ён падпісаў Акт аб закліку народаў Беларусі і Літвы да паспалітага рушэння. Праз чатыры дні паўстанцы перамаглі ў Гродне, потым — у Брэсце, Слоніме, Ваўкавыску, Пінску, Наваградку, Кобрыне, Ашмянах, Лідзе, Браславе. На прапаганду віленскіх якабінцаў аб скасаванні пры-гнёту адгукнулася вёска. Да Ясінскага пад час бою з рускімі войскамі каля Палянаў далучыліся 700 сялянкасінераў. Шматлікія атрады ўзначалілі генерал гвардыі Стэфан Грабоўскі, князь Сапега, генерал Зайёнчак, вялікі падскарбі літоўскі, кампазітар Міхал Клеафас Агінскі, якому на-лежыць «Марш пастанцаў 1794 года». Атрадам у 4 тысячы чалавек камандаваў Якуб Ясінскі.
Беларускія і літоўскія паўстанцы выказалі шырокую актыўнасць. Вось што дакладаў аб іх дзеяннях на пачатку мая менскі генерал-губернатар:«Г-н бригадир Беннигсен подтверждает, что при удалении его к стороне Вишнева мятежники другою колонною, в числе 3 тысячи из Вильно прибывших, пошли к стороне Постав, дабы соединяся с браславскою конфедерациею, войти там в пределы империи. Сие заставит г-на Беннигсена обратиться опять к Сморгони и далее в тот край, а посему и нужно, чтоб авангард корпуса соединился тогда с подполковником Сакеном, чтобы прикрыть губернский город Минск.
При усиленном стремлении регулярных войск и сконфедерированно-го шляхетства с вооруженными мятежниками из-под Вильно на границу Минской губернии при Ракове, отколь одним маршем в губернский город Минск прийти они могут, получил я вдруг три известия: 1) что Беляк, кн. Сапега и Заиончек через Слоним пришли с войсками в Столовичи и действительно сорвали уже пост наш на границе при Ляховичах; 2) что колонна в 3 тысячи регулярных и сконфедерированных войск из-под Вильно сближилась к границам нашим противу Постав с намерением, чтоб, соединяся с конфедерацией) в Браславском повете и вооруженными мятежниками из поселян, внесть смятение в пределы империи... 3) что авангард князя Цицианова, поставленный при мосте через Неман у Николаева, имел стычку с конфедератами, и там показавшимися... Не имея здесь войск, кои бы мятежникам противу поставить было можно, я... прошу удовлетворить представлению моему от 16 числа минувшего апреля, повелев полкам, из Минской губернии удаленным, сюда возвратиться. Движением их спасён будет отряд в Пинске обще с сим городом, который для соблюдения спокойствия и в полуденных губерниях удержать весьма нужно, поелику засевшего там неприятеля выживать весьма будет трудно по причине многих дефилей, которыми токмо к Пинску приближиться можно.
Умножением войск приобрету я возможность деташамент бригадира Беннигсена при Ракове, закрывающего губернский город, обратить к Друе для уничтожения толико опасных неприятельских намерений, к Ракову же подвинул тогда г-на генерал-майора Ланского с 8 драгунскими эскадронами и с неполным батальоном егерей, в чем и состоит весь его отряд, поелику другой батальон егерей с ротами ростовского пехотного полка отправлен на подкрепление бригадира Беннигсена, а затем ожидаемые войска употреблены будут на защиту Несвижа и Слуцка с прилеглыми поветами...».
Ясінскі з 4-тысячным атрадам выступіў да Смаргоні насустрач атрадам генерала Зубава і брыгадзіра Бенігсена. Атакай ён выбіў рускі гарнізон з мястэчка Солы. Каб да рэгулярнага войска Вялікага княства і сканфедэраваных атрадаў не далучаліся «мяцежнікі з сялян», распачалася контрпрапаганда: ад імя царскіх генералаў распаўсюджваліся чуткі, што сялянам будуць перадавацца секвестраваныя маёнткі шляхты і магнатаў і што трэба ціха чакаць, пакуль рускія войскі перамогуць паўстанцаў — тады і адбудзецца надзяленне панскай зямлёй. Гэтая гульня на сялянскім прастадушшы мела пэўны вынік. Адначасна некалькі стратэгічных памылак зрабіў Тадэвуш Касцюшка, калі надаў Ясінскаму чын генерал-лейтэнанта і паставіў яго на чале першага корпуса, а другі і трэці карпусы даверыў Хлявінскаму і Сапегу. У войску Вялікага княства не аказалася галоўнакамандуючага, кожны камандзір дзейнічаў сам па сабе. Ясінскі спецыяльным лістом растлумачыў Касцюшку небяспеку такой сітуацыі. У адказ агульнае кіраванне войскамі на Беларусі і Літве было даручана не адоранаму ваеннымі здольнасцямі генералу Міхалу Вяльгорскаму. Уступаючы ўціскушляхецкіх колаў, якім не падабалася рэвалюцыйная рашучасць Ясінскага і віленскіх якабінцаў, Касцюшка абвінаваціў Найвышэйшую літоўскую раду ў дзеяннях, накіраваных супраць «уніі братніх народаў», распусціў яе і стварыў Цэнтральную дэпутацыю Вялікага княства, куды ўвайшлі памяркоўныя дзеячы паўстання, што асцерагаліся ўзбройваць сялянства. Ясінскі выехаў да Варшавы. Боязь Касцюшкі разарваць з абмежаванай шляхецкай праграмай, абаперціся на народ, здольны ўзняцца на барацьбу толькі пры ўмове сапраўднага скасавання прыгнёту, пазбавіла паўстанне той сілы, якая магла прывесці яго да перамогі. Да таго ж адмаўленне роўнасці Літвы і Беларусі з Польшчай, што было засведчана стварэннем Цэнтральнай дэпутацыі, аслабіла запал і беларуска-літоўскай шляхты. Усё гэта ў самым хуткім часе адбілася няўдачамі.
Калі пачыналася паўстанне, нара-дзілася і спявалася ў атрадах «Песня беларускіх жаўнераў».
Спяваць, вядома, было няцяжка, але тымі «маскалюшкамі», рубіць якіх збіраліся «малайцы-дзесятнікі», аказалася рэгулярнае, напрактыкаванае ў турэцкай вайне войска, з цвёрдай дысцыплінай, дасведчанымі, вопытнымі афіцэрамі, таленавітымі генераламі. Супраць паўстанцаў ішлі Ферзен і Сувораў. Так што ўсё атрымалася наадварот, чым у песні. У чэрвені быў разбіты атрад Агінскага. У жніўні рускія войскі ўзялі Вільню — трохмесячнае рэспубліканскае праўленне на Беларусі і Літве скончылася. На пачатку верасня пад Любанню пацярпеў паражэнне атрад Грабоўскага, 17 верасня Сувораў перамог пад Крупчыцамі корпус Серакоўскага, потым — атрад Князевіча. Харугвы паўстанцаў пачалі адступаць у Польшчу. У сваім маёнтку Залессе каля Смаргоні Агіньскі напісаў сумны паланез «Развітанне з Радзімай». Хто на гады, хто назаўжды развітваліся з радзімай дзесяткі тысяч людзей.
10 кастрычніка здарылася бітва пад Мацяёвіцамі — пераломная ў паўстанні. Калоне, якую Тадэвуш Касцюшка вёў на Варшаву, перакрыў шлях корпус Ферзена. Бой цягнуўся амаль поўны дзень. Гарматны агонь рускіх рассеяў конніцу, у схватках з пяхотай палеглі касінеры, кіраваць боем стала немагчыма, было відавоч-на, што рускія бяруць перамогу. І Касцюшка на чужым кані ў роспачы блукаў па полі бітвы, сярод параненых і палеглых, адшукваючы сваю кулю сярод мноства тых, што пасвіствалі навокал. Але куля трапіла ў каня, калі Касцюшка ўцякаў ад купкі казакаў. Падсечаны конь паваліўся, Касцюшка вылецеў з сядла і, не жа-даючы ганьбы палону, уклаў пісталет ў рот і спусціў курок. На бяду ці на дабро, бог ведае,— асечка. Набеглі казакі, адзін стрэліў, другі зканя ўдарыў Касцюшку пікай у нагу;
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--