Реферат: Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі

(восеньскае (веснавое

раўнадзенства) раўнадзенства)

КУПАЛЛЕ

(летняе сонцастаянне)

Каляды – двухтыднёвае святкакванне у дзень заканчэння перыяду зімовага сонцастаяння. Купалле – дзень летняга сонцазвароту. Гэта дзьве важныя фазы руху Сонца не небасхіле. Таксама ёсць дзьве пераходныя фазы: веснавое і восеньскае раўнадзенства. Ярыла (супадала з Вялікаднем) – галоўнае свята у гонар бога Сонца. Багач – свята ў гонар заканчэння збору ўраджаю. Аднак структура беларускага календара сведчыць аб тым, што ў ім ёсць яшчэ чатыры святы, якія адзначаліся ў розных прамежках часу паміж чатырма фазамі Сонца. Яны фіксавалі пераход адной пары года ў іншую. Заканчэнне зімы і надыход вясны былі пазначаны Масленіцай (у іншых рэгіёнах Беларусі гэта магло быць Стрэчанне, гуканне вясны, Саракі, Звеставанне, або Благавешчанне), напрыканцы вясны і напачатку лета святкавалася Сёмуха (зялёныя святкі, ваджэнне куста, ваджэнне стралы). Жніво (з зажынкамі і дажынкамі) фіксавала сітуацыю перахода лета ў восень. Нарэшце, на стыку восені і зімы адзначаліся Восеньскія Дзяды. Неабходна адзначыць яшчэ адну асаблівасць календара: калі святы першага цыкла мелі дакладна вызначаныя даты, то святы пераходныя былі рухомымі, гэтаксама як і мяжа паміж порамі года.

«На мяжы IiIIтысячагоддзяў н.э. на ўсходнеславянскіх землях паступова пачынаецца распаўсюджваннехрысціянства – новай веры, якая прынесла з сабой новыя духоўныя і культурныя каштоўнасці» [ 7 ]. Гэта быў складаны духоўны, светапоглядны і сацыякультурны працэс, у выніку якога беларускі народ не адцуураўся сваёй спадчыны і адначасова прыняў новую веру. Мы лічым, што у гэтым выпадку фундаментам застаўся народны каляндар, а новае было пераасэнсавана і адаптавана праз прызму старога. «З цягам часу народны каляндар ў значнай ступені асіміляваў хрысціянскі і прыцягнуў да важнейшых сваіх урачыстасцей галоўныя святы хрысціянскай накіраванасці. Адначасова з Калядамі пачалі адзначаць Раство Хрыстова, з Вялікаднем – Пасху, з Сёмухай – Тройцу, следам за Купаллем пачаў святкавацца Ян, або Іван Купала; збору жыта пачаў адпавядаць Спас. Адначасова са святам заканчэння збору ўраджаю Багачом пачалі адзначаць Раство Багародзіцы. Восеньскія Дзяды, якія адзначаюцца напярэдадні ўшанавання памяці Дзмітрыя Салунскага, пачалі называцца Дзмітраўскімі або Змітраўскімі, Дзядамі» [3, с. 24],:

КАЛЯДЫ

РАСТВО

ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫ

ДЗМІТРАЎСКІЯ МАСЛЕНІЦА

ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ

РАСТВО ЯРЫЛА

БАГАРОДЗІЦЫ ВЯЛІКДЗЕНЬ

ЖНІВО СЁМУХА

СПАС ТРОЙЦА

КУПАЛЛЕ

ЯН, ІВАН КУПАЛА

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Засяродзім увагу на святочным колазвароце беларусаў. Нельга не адзначыць адну вельмі выразную яго асаблівасць. Большасць святаў у сваёй паслядоўнасці з’арыентавана на дыялог чалавека з прыродай, асноўны сэнс якога – заручыцца падтрымкай сілаў прыроды, каб яны паспрыялі сельскагаспадарчым работам селяніна. Але нельга не заўважыць, што у цыкл земляробчых святаў уключаны два святы, характар і сэнс якіх адрозніваецца ад усіх астатніх. Гэта веснавая Радаўніца і Восеньскія Дзяды – найбольш пашыраныя святы, звязаныя з ушанаваннем продкаў. Калі мы на схеме злучым веснавы і восеньскі дні ўшанавання, то стане бачна, што гэтыя святы як бы акрэсліваюць паўсферу, якая ахоплівала час правядзення асноўных земляробчых работ. Дні ўшанавання продкаў адзначалі мяжу пачатку і заканчэння цыкла земляробчых каляндарных святкаванняў. Калі ж ўлічыць, што раней у беларусаў пачатак Новага года супадаў з днём веснавога раўнадзенства, то атрымліваецца, што першым святам новага жыццёвага цыкла станавілася Радаўніца. Такім чынам, культ продкаў з’яўляецца своеасаблівым структураўтваральным прынцыпам народнага календара беларусаў:

КАЛЯДЫ

РАСТВО

ВОСЕНЬСКІЯ ДЗЯДЫМАСЛЕНІЦА

ДЗМІТР. ДЗЯДЫ УЛАССЕ

БАГАЧ ЯРЫЛА

РАСТВО4.04 ВЯЛІКДЗЕНЬ

БАГАРОДЗІЦЫ

другая прачыстая6.05

радаўніца

К-во Просмотров: 266
Бесплатно скачать Реферат: Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі