Реферат: Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі

Кантрольнаяработа

студэнткі310 гр. ФЗН

Гулевіч С.А.

Навуковы кіраўнік

дацэнт

Калацэй В.В.

Минск 2010

Змест

Уводзіны

Асноўная частка

Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Культ продкаў як структураўтваральны прынцып традыцыйнага календара

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Уводзіны

«Слова «каляндар» паходзіць ад старажытнарымскага «календы» («calendae»), што азначала: першыя чыслы кожнага месяца (дні маладзіка). Найменне адпавядае і слову «каляндарыум» – кніга, куды запісваліся даўгі, працэнты па якіх патрэбна было плаціць, і маладзіковыя дні» [ 5, с. 6]

Месяцавыя меры часу – найстаражытнейшыя. Развіццё земляробства, жывёлагадоўлі прывяло першабытнага чалавека да карыстання і большымі храналагічнымі мерамі: сезонамі, гадамі. Так з’явіліся у старажытным свеце сонечны і сонечна-месяцавыя календары. Чалавецтва на працягу свайго існавання ўдасканальвала меры часу, каб каляндар лепш адпавядаў астранамічнаму году. Так з’явіліся спачатку Юліянскі, а потым Грыгарыянскі календары.

Сучасны грамадзянскі каляндар не зусім адпавялае патрабаванням канкрэтнага чалавека або ўсяго соцыуму. Ён не мае логікі ў сваёй пабудове. У ім зафіксафаны падзеі розных гістарычных эпох, сацыяльных плыняў, розных культурных традыцый. Але ў той жа час захавалася даволі моцная сувязь са святамі народнага, традыцыйнага календара. Мы лічым, што трэба па магчымасці максімальна выкарыстаць яго духоўны патэнцыял у фарміраванні сучаснага гадавогв кола агульнадзяржаўнага і агульнанароднага святкаванняў. Каб спалучэне розных гісторыка-культурных плыняў у нашай свядомасці было як мага большт зразумелым, нам неабходна прааналізаваць структуру беларускага народнага календара, зразумець логіку яго пабудовы і асноўныя сістэмаўтваральныя прынцыпы.


Традыцыйны каляндар як з’ява культуры

Паспрабуем вызначыць,што ўяўляе сабой каляндар у гісторыка-культурнымвымярэнні, у традыцыйнай культуры Беларусі.

Для культуры Беларусі характэрны наступныя тыпы календароў: традыцыйны або народна-язычніцкі і хрысціянскі і календары. Яны суіснуюць і дагэтуль, ствараючы шматслоевую структуру часу. Язычніцкі каляндар, які пазней трансфармуецца ў земляробчы каляндар, – самы старажытны. Нашыя далёкія продкі відавочна сінхранізавалі сваю жыццядзейнасць з найбольш важнымі прыроднымі падзеямі і цыкламі, а таму ў беларускім народным календары такія святы, як Каляды, Гуканне вясны, Купалле і іншыя святы, займалі важнае і істотнае месца. Гэтыя святы былі своеасаблівымі адмецінамі часу, якія пазначалі і паказвалі на тое, што ў прыродным існаванні чалавека адбываліся важныя змены. Перыядычнасьць гэтых зменаў утварала цэлае кола гадавых святаў, а прамежак часу паміж святамі кожны раз запаўняўся новай працай і заняткамі.

Традыцыйны каляндар звязваў чалавека не толькі з прыродай, але і з вераваньнямі, уяўленнямі, побытавай сістэмай людзей – з культурай. На ім фактычна была збудаваная і першасная сістэма культуры беларускага этнасу. У сваёй сутнасці гэтая культура была сістэмай культаў і рытуалаў, адметнасць якіх ад самага пачатку была зададзена ўнікальнасцю прыроднага асяроддзя і прыродных цыклаў. А паводле свайго прызначэння гэта сістэма была скіравана на сінхранізацыю калектыўных дзеянняў і кансалідацыю этнасу як адметнага супольнага ўтварэння.

З цягам часу традыцыйны язычніцкі каляндар быў выціснуты царкоўнымі хрысціянскімі календарамі. Традыцыйны каляндар падпарадкоўвае сабе культуру, якая замкнёная ў межах цыклічнага часу. У традыцыйных календарах час цячэ па колу. Гэты час немае ні выразна пазначанага вымярэння будучыні, ні выразна пазначанага вымярэньня мінуўшчыны. Усё паўтараецца з дакладнасцю ўзыходаў і заходаў сонца, з дакладнасцю зменаў пораў года.

Хрысціянскі каляндар размыкае цыклічны час і ператварае яго ў лінейны. На лініі гэтага часу такія важнейшыя падзеі, як нараджэнне Хрыста, яго зямны шлях, укрыжаваньне іДругое Прышэсце. Упачатку, і адначасова ў цэнтры хрысціянскага календаране прыродныя і не прыродна-містычныя з’явы, а асоба Бога-чалавека.

Такім чынам, хрысціянскі каляндар не змог поўнасцю выцясніць каляндар традыцыйны. Наадварот, язычніцкі каляндар стаў той асновай, падмуркам, на якім усталяваўся каляндар хрысціянскі.

Шляхі фарміравання, архітэктоніка і семантыка традыцыйнага календара

Разгледзем спачатку логіку пабудовы календара адносна асноўных фазаў руху Сонца на небасхіле:

КАЛЯДЫ

(зімовае сонцастаянне)

--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--

К-во Просмотров: 265
Бесплатно скачать Реферат: Традыцыйны каляндар як састаўная частка културы Беларусі