Реферат: Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Балгарыі
Перад пачаткам перыяду трансфармацыі, у снежні 1989 г., у каталогу перыядычнага друку Балгарыі было пазначана 710 газет (разам з шматтыражкамі на прадпрыемствах) агульным тыражом 75 млн экз. і 780 часопісаў (разам з бюлетэнямі міністэрстваў) агульным тыражом 40 млн экз. У выніку трансфармацыі сёння, як сведчыць каталог перыядычнага друку, засталіся 664 газеты и 729 часопісы. Іх агульны тыраж зменшыўся ўдвая. Амаль усе выданні засталіся органамі палітычных партый ці грамадскіх аб'яднанняў. Такім чынам, палітызацыя аказалася характэрнай рысай балгарскіх друкаваных СМІ ў перыяд трансфармацыі.
Гэта абумоўлена тым, што глебай для новай інфраструктуры сталі партыйны і прафсаюзны друк. Дысідэнцкі друк не меў такіх глыбокіх каранёў у грамадстве, як у Польшчы або Чэхаславакіі.
У першай палавіне 1990-х гг. найбольшай папулярнасцю ў краіне карыстаўся друк Саюза дэмакратычных сіл (СДС), які аб'ядноўваў 16 партый і грамадскіх клубаў. Другое месца ў рэйтынгу займалі выданні Балгарскага земляробчага саюза (БЗС), трэцяе – Дэмакратычнай партыі сацыялізму (ДПС).
Засяродзім увагу на тых выданнях, якія захоўваюць высокія паказчыкі тыражу і сёння.
Сярод іх важнае месца займае галоўны орган СДС – газета «Дэмакратыя», якая выходзіць з 12 красавіка 1990 г. пяць разоў на тыдзень на 16 палосах вялікага фармата. Яе стартавы тыраж складаў 70 тыс. экз., а ў апошнія гады перавысіў 450 тыс. экз.
Поспех газеты ў значнай ступені абумоўлены яе крытычным стаўленнем практычна да ўсіх урадаў, якія пасля адстаўкі Тодара Жыўкава ў лістападзе 1989-га амаль штогод змянялі адзін аднаго. Нягледзячы на змены шматлікіх урадавых кабінетаў, эканамічная сітуацыя ў краіне нязменна пагаршалася ўсю першую палову 1990-х гг.
Рост беспрацоўя, закрыццё сотняў прадпрыемстваў, высокі ўзровень інфляцыі і нізкая пакупальніцкая здольнасць нацыянальнай валюты – усё гэта тлумачылася ў рэдакцыйных матэрыялах «Дэмакратыі» як вынік таго, што ўлада заставалася пад кантролем Балгарскай сацыялістычнай партыі і сапраўдныя рэформы так і не адбыліся.
Такая пазіцыя знаходзіла шмат прыхільнікаў, забяспечваючы газеце пашырэнне кола чытачоў. Такім чынам, з пагаршэннем умоў жыцця ў краіне павялічвалася колькасць падпісчыкаў «Дэмакратыі». У другой палавіне 1990-х гг. газета выступала з паслядоўнай крытыкай планаў вяртання да ўлады былога цара Сімяёна.
Высокаякасны ўзровень крытычных матэрыялаў «Дэмакратыі» забяспечыў поспех і яе рэгіянальным філіялам – газетам «Брыг» у Бургасе і «Свабода» ў Плоўдзіве.
Другое месца ў рэйтынгу папулярнасці займае газета «Свабодны народ» – орган Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Балгарскія сацыял-дэмакраты мелі значны ўплыў у грамадстве да верасня 1944 г., калі на тэрыторыю краіны ўвайшлі савецкія войскі і ўсталявалася манаполія Камуністычнай партыі на ўладу. З 1955 г. «Свабодны народ» выдаваўся ў Вене, а ў Балгарыі распаўсюджвалася нелегальна.
Напрыканцы 1989 г., пасля адстаўкі Тодара Жыўкава, сацыял-дэмакраты вярнуліся ў грамадскае жыццё краіны. З 31 студзеня 1990 г. «Свабодны народ» зноў выходдзіць у Сафіі з перыядычнасцю пяць разоў на тыдзень. Газета разлічана на адукаваную аўдыторыю і займае цэнтрысцкую пазіцыю сярод розных палітычных плыняў. «Свабодны народ» утрымліваецца ад характэрнай для правацэнтрысціх і праварыдыкальных выданняў жорсткай крытыкі сацыялістычнага мінулага, слушна падкрэсліваючы, што ўзровень жыцця 1970–1980-х гг. пасля крызісу 1992–1993 гг. па-ранейшаму недасягальны для многіх груп насельніцтва. (У часы будаўніцтва «развітага сацыялізму» па ўзроўні дабрабыту Балгарыя саступала ГДР і Венгрыі, аднак пераўзыходзіла Чэхаславакію і Румынію.)
Разам з тым «Свабодны народ» утрымліваецца ад уласцівай левацэнтрысцкім і леварадыкальным выданням з'едлівай крытыкі ўрадаў апошняга дзесяцігоддзя, мяркуючы, што альтэрнатывы капіталістычнаму ладу гаспадарання на дадзеным этапе ў дадзеным рэгіёне няма.
Яго крытыка скіравана больш на тактычныя, чым на стратэгічныя хібы ўрадаў, мае канструктыўны характар і спасылаецца на вопыт краін Еўрапейскага Саюза.
Трэцяе месца ў рэйтынгу папулярнасці займае цэнтральны орган Дэмакратычнай партыі сацыялізму (ДПС) – тыднёвая газета «Сцяг». Выдаецца ў Сафіі з красавіка 1990 г. на 8 палосах малога фармату і разлічана па тэматыцы на масавага чытача. Дэмакратычная партыя сацыялізму займала «апартуністычныя» пазіцыі ў дачыненні да Балгарскай камуністычнай партыі, выступаючы за «абноўлены сацыялізм» або за так званы «сацыялізм з чалавечым тварам».
Аднак паколькі расчараванне камуністычнай уладай у грамадстве было высокім, папулярнасць ДПС і адпаведна тыднёвіка «Сцяг», на пачатку 1990-х гг. была мізэрнай. Колькасць падпісчыкаў «Сцягу» пачала павялічвацца пасля 1993 г., калі ў выніку франтальнага крызісу ва ўсіх сферах жыцця ў грамадстве стала нарастаць хваля незадаволенасці сацыяльна-эканамічных рэформ. «Сцягу» адлюстроўвала пазіцыю канструктыўнай крытыкі ДПС у дачыненні да гэтых працэсаў.
Разам з тым газета прыцягвала ўвагу чытачоў не толькі настальгічным настроем сваіх публікацый. Вялікі рэзананс выклікалі тыя публікацыі «Сцягу», дзе ішла гаворка пра людзей, якія прыстасаваліся да новых умоваў жыцця і палепшылі свой дабрабыт — індывідуальных прадпрымальнікаў, фермераў і інш.
Сярод масавых выданняў заслугоўваюць увагі тыднёвікі «ХХІ стагоддзе» і «Народна-земляробчы сцяг».
«XXI стагоддзе» – орган Радыкальна-дэмакратычнай партыі. Асвятляе пытынні палітычнага, эканомічнага і культурнага жыцця, разлічаны на інтэлектуальную аўдыторыю.
«Народна-земляробчы сцяг» – орган Балгарскага земляробчага народнага саюза «Мікола Петкаў», які, як і сацыял-дэмакраты, пасля 1944 г. сышоў з палітычнай сцэны і вярнуўся на яе толькі з пачаткам 1990 г. З 27 лютага 1990 г. пачаў выдавацца «Народна-земляробчы сцяг». Яго асноўныя тэмы – будучыня балгарскай вёскі.
Яе беларускім аналагм з'яўляецца газета "Беларуская ніва". Газета актыўна выступае за прыватнае ўласніцтва на зямлю і падтрымку дзяржавай фермерскіх гаспадарак. Разам з тым дапускае суіснаванне дзеля канкурэнцыі прыватнаўласніцкіх і калектыўных гаспадарак. У якасці ўзору разглядае сельскагаспадарчую палітыку дзяржаў Скандынавіі.
Сярод іншых выданняў значным попытам карыстаюцца:
• штотыднёвая газета «Экапалітыка» – орган Партыі зялёных выдаецца з сакавіка 1990 г., асвятляе экалагічную сітуацыю, дрэнныя экалагічныя паказчыкі апошняга дзесяцігоддзя лічыць вынікам недальнабачнай палітыкі ўрадаў;
• штотыднёвая газета «Маладзёжны земляробчы сцяг» – орган Земляробчага маладзёжнага саюза выдаецца з мая 1990 г., арыентавана на вясковую моладзь, у тэматыцы пераважаюць публікацыі забаўляльнага зместу;
• штотыднёвы часопіс «Падтрымка» – орган Незалежнай федэрацыі працы выдаецца з красавіка 1990 г. на 16 палосах малога формату тыражом 100 тыс. экз. Яго публікацыі прысвечаны не толькі прафсаюзнай тэматыцы і абароне інтарэсаў працоўных, але і актуальным пытанням унутранай палітыкі, гістарычнай спадчыны, міжнароднага жыцця. Значную колькасць падпісчыкаў газета прыцягвае тым, што яе ацэнкі далёка не такія катэгарычныя, як у многіх іншых выданнях.
У адрозненне ад некаторых іншых постсацыялістычных краін, напрыклад Літвы, Латвіі або Эстоніі, у Балгарыі не забараняліся выданні кампартыі і не пераследаваліся іх галоўныя рэдактары. Дзякуючы гэтаму, захавалі трывалыя пазіцыі на інфармацыйным рынку так званыя «старыя» газеты, арганізацыйна або ідэйна звязаныя ў свой час з Балгарскай кампартыяй.
Найбольшы тыраж сярод іх мае штодзённая газета «Слова» – орган Балгарскай сацыялістычнай партыі (БСП), створанай у сакавіку 1990 г. з ліку былых камуністаў. 4 красавіка 1990 г. яна змяніла цэнтральны орган БКП газету «Голас рабочага». Факт пераемнасці адыграў значную ролю ў тым, што выданне мае тыраж 720 тыс. экз., з якіх 500 тыс. распаўсюджваюцца па падпісцы. Газета неаднойчы забяспечвала перамогу кандыдатаў ад БСП у перадвыбарчых кампаніях 1990, 1994 і 1998 гг.
Удвая меншы тыраж у штотыднёвай газеты «Айчынны веснік» – орган Айчыннага саюза, у 1946–1989 гг. – самая масавая грамадская арганізацыя. Калі чытачы газеты «Слова» гуртаваліся вакол выдання на хвалі настальгічнага ўспаміну аб дасягненнях у сацыялістычным мінулым, дык аўдыторыю «Айчынны веснік» яднае ідэя злучнасці розных класаў балгарскага народа ў перыяд другой сусветнай вайны, з'яднанасць у барацьбе з фашызмам.
У публікацыях, прысвечаных унутрыпалітычнаму становішчу ў Балгарыі, у матэрыялах пра новыя партыі, саюзы і групоўкі, «Айчынны веснік» нястомна нагадвае пра неабходнасць грамадскай згоды і яднання, каб сумеснымі намаганнямі пераадолець наступствы не толькі эканамічнага крызісу, але і глабальнага крызісу чалавецтва – экалагічнага, тэхналагічнага, культурнага і г. д.
З 1989 г. не пацярпеў значных зменаў былы штотыднёвы часопіс Балгарскай кампартыі «Сучасны даведнік». Заснавальнікам часопіса лічыцца калектыў рэдакцыі. Яго назва – даніна нацыянальнай традыцыі. Часопіс з аналагічнай назвай рэдагаваў у ХІХ ст. Дзмітрый Благоеў – актыўны дзеяч вызваленчай барацьбы, заснавальнік Балгарскай сацыял-дэмакратычнай партыі.
--> ЧИТАТЬ ПОЛНОСТЬЮ <--