Реферат: Трансфармацыя інфармацыйнай прасторы Венгрыі
• супадзенне меркаванняў адносна зместу навуковых перадач у зычайных гледачоў, прафесійных навукоўцаў і тэлевізійных кіраўнікоў.
З дапамогай даследаванняў па дадзеных крытэрыях са значнай доляй дакладнасці выяўляецца колькасны і якасны склад тэлегледачоў кожнай навуковай рубрыкі, каб больш поўна задаволіць іх інтэлектуальныя запыты.
Сацыялагічныя даследаванні аўдыторыі спадарожнічаюць і працэсу стварэння культурна-асветніцкіх перадач, якія займаюць 3,5 % у агульным аб'ёме тэлевяшчання. Сярод разнастайных цыклаў гэтай тэматыцы найбольшай папулярнасцю карыстаецца штотыднёвая перадача на першай праграме «Студыя-2002». Першы выпуск выйшаў у эфір у 1980 годзе і меў назву «Студыя-80». Лічбы ў назве штогод змяняюцца, падкрэсліваючы тым самым актуальнасць перадачы. Вядучыя і рэпарцёры «Студыі» знаёмяць гледачоў са значнымі падзеямі ва ўсіх сферах культурнага жыцця Венгрыі, а таксама навінамі з-за мяжы.
Рубрыка «Мастацкі твор тыдня» транслюецца ў чацвер за 5 хвіл. да пачатку вячэрніх тэленавін. За такі кароткі прамежак эфірнага часу глядач бачыць адзін з шэдэўраў мастацкіх галерэй Венгрыі. Экран тэлевізара дае магчымасць уважліва і паслядоўна ўгледзецца ў маляўнічае палатно, зачаравацца гармоніяй цэлага, суадноснасцю ўсіх частак, вытанчанасцю і дакладнасцю дэталяў. Дыктарскі тэкст адсутнічае – толькі музыка той эпохі, у якую стваралася карціна. Тэмпарытм мантажу і прынцып раскадроўкі адпавядаюць стылёвым асаблівасцям жывапісу.
На вячэрнім канале па суботах перад пачаткам забаўляльнага блока перадач транслюецца рубрыка «Вершы для ўсіх» – на працягу 5 хвіл. адзін з папулярных акцёраў чытае вершы свайго любімага паэта.
Высокі рэйтынг папулярнасці мае і цыкл перадач «Граем у тэатр» – забаўляльная экскурсія за кулісы, спроба цікава распавесці пра спецыфіку драматычнай літаратуры, задачы сучаснай тэатральнай рэжысуры, асаблівасці акцёрскага майстэрства, пазнаёміць гледачоў з тайнамі тэатральнага мастацтва.
Значна больш, чым на беларускіх каналах, трансліруецца ў венгерскім эфіры тэлевіктарын. Калі ў Расіі самай папулярнай тэлевіктарынай з'яўляецца «Поле цудаў», добра знаёмая беларускаму гледачу, дык у Венгрыі – «Красворд», якая выйшла ў эфір у тым жа 1994 г. Венгерскі аналаг Паўла Якубовіча – абаяльны мастацтвазнаўца Іштван Ваго, які сам піша сцэнарыі перадачы і распрацоўвае складаныя пытанні, якія тычацца, зразумела, з'яў венгерскай і сусветнай культуры. Такім чынам, «Красворд» спрыяе пашырэнню кругагляду масавай аўдыторыі.
У віктарыне ўдзельнічаюць чатыры каманды: дзве экспертныя каманды «А» і «Б», у якія ўваходзяць вядомыя акцёры, рэжысёры, журналісты, мастацтвазнаўцы і навукоўцы, і дзве каманды гульцоў, таксама «А» і «Б», членамі якіх з'яўляюцца звычайныя гледачы розных прафесій. На пытанні Іштвана Ваго адказваюць экспертные групы, а каманды гульцоў вызначаюць – правільны прагучаў адказ ці не. Адказы экспертаў групы «А» ацэньвае адпаведна каманда тэлегледачоў «А». Калі каманда правільна ацаніла адказ экспертаў, пагадзілася з ім ці палічыла памылковым, і сам вядучы прызнаў ацэнку справядлівай, каманда тэлегледачоў атрымлівае 2 ачкі. У выпадку няправільнай адзнакі – нуль. Эксперты абіраюць для адказаў на пытанні розных прадстаўнікоў са свайго асяроддзя. Тэлегледачы – ініцыятыўную групу, якая кіруе камандай падчас гульні. Гульня, якая патрабуе здольнасці псіхалагічна дакладна арыентавацца ў сітуацыі, часта спараджае забаўныя непаразуменні і імправізацыйныя жарты. У студыі ствараецца атмасфера інтэлектуальнай разняволенасці, гледачы і эксперты захапляюцца эрудыцыяй сваіх калег, жартуюць з памылковых адказаў.
Стабільна высокія рэйтынгі папулярнасці маюць і яшчэ два праекты Іштвана Ваго. Першы – шоў «Квіз», у якой адзін з трох удзельнікаў, пасля пэўных этапаў гульні, уваходзіць у кабіну, дзе пад паветраным ціскам круцяцца грашовыя купюры. Тую колькасць грошай, якія здолее злавіць спецыяльнымі пальчаткамі за 3 хвіл., гулец мае права забраць з сабой. У другім праекце – «Два або нічога» – на пэўным этапе ўдзельнік, адгадваючы слова, або падвойвае суму набраных балаў, калі называе правільную літару, або губляе ўсё. Галоўны прыз «Два або нічога» – аўтамабіль, ключы ад якога ўручаюць прама ў студыі.
Другім у рэйтынгу папулярнасці тэлевядучым лічыцца шоўмен Урідэрікус Шандор. Яго штовячэрняе «Урідэрікус шоў» збірае каля экранаў тэлевізара каля 70 % гледачоў розных узростаў. Перадача грунтуецца на цікавых размовах, які Шандор вядзе з уласцівым яму пачуццём гумару са знакамітасцямі. Рэйтынг у 65 пунктаў (адзін пункт прыблізна роўны аднаму працэнту гледачоў) мае і другі праект Урідэрікуса Шандора – гумарыстычна-побытавая тыднёвая перадача «Венгеры – размова ні пра што». У адным з яе выпускаў супрацоўнікі творчай брыгады перанеслі інтэр'ер цэлай кватэры ў тэлестудыю, куды запрасілі кватарантаў і прапанавалі ім праверыць наяўнасць усіх рэчаў. Пакуль жыльцы даследавалі ўласны гардэроб, Урідэрікус Шандор падтрымліваў з імі жартаўлівую размову. Напрыканцы перадачы жыхары, якія ўпэўніліся, што тэлевізіёншчыкі нічога не скралі, атрымалі турыстычную пуцёўку на Багамы плюс еўрарэмонт у кватэры, куды старанна вярнулі іх рэчы.
Шмат увагі надаецца на венгерскім тэлебачанні і дзіцячым перадачам. Напрыклад, любімая ў дзяцей штодзённая прыродазнаўчая перадача «Куцко» вучыць даглядаць агарод, сад, пакаёвыя расліны і жывёл. Штотыднёвая перадача «Што трэба ў дарогу» вучыць, як рыхтавацца ў турыстыч