Реферат: Царкоўна-палемічная публіцыстыка

Пасля арышту і зняволення Л. Карповіча Сматрыцкі не выдаваў палемічных твораў амаль адзінаццаць гадоў. Праўда, каля 1615 г. ён напісаў з каталіцкіх пазіцый трактат «Аб зыходжанні Святога Духа» сілагізмамі на польскай мове. Аднак гэты твор выклікаў абурэнне з боку архімандрыта Карповіча, таму, як успамінаў Сматрыцкі ў «Апалогіі», ён вымушаны быў забыць гэты твор. У гэты ж час Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў мястэчку Вевіс недалёка ад Вільні, дзе выкладаў «свабодныя» навукі. У 1617 г. ён быў пастрыжаны Лявонціем Карповічам у манахі. Вынікам педагагічнай дзейнасці Сматрыцкага была надрукаваная ў 1618 (19) г. у Вевісе «Граматіки славенския правилное синтагма», якая абяссмерціла яго імя як выдатнага вучонага не толькі ў славянскіх краінах, але і ва ўсёй Заходняй Еўропе. Трэба сказаць, што ў канцы XVI – першай палове XVII ст. на тэрыторыі Беларусі і Украіны былі шырока вядомы граматыкі, выдадзеныя львоўскімі братчыкамі ў 1591 г. «Адельфотес» і «Граматіка словенска» (1596) Л. Зізанія, на якія ў пэўнай ступені апіраўся Сматрыцкі пры стварэнні сваёй фундаментальнай працы. Аднак як вучоны еўрапейскага ўзроўню ён змог не толькі ўдасканаліць дасягнутае, але і значна развіць многія палажэнні, сістэматызаваць і больш дакладна акрэсліць граматычную тэрміналогію. Сматрыцкі ўпершыню ў гісторыі славянскай мовазнаўчай навукі даў поўны курс граматыкі, што «есть известное художество благо глаголати и писати сучаіцее» ў яе тагачасных асноўных частках – арфаграфіі, этымалогіі, сінтаксісе і прасодыі. Больш за два стагоддзі «Граматыка» Сматрыцкага была самым аўтарытэтным падручнікам па славянскім мовазнаўстве: яна двойчы (у 1648 і 1721 гг.) з некаторымі зменамі выходзіла ў Маскве. Менавіта гэтую працу Сматрыцкага разам з «Арыфметыкай» Магніцкага рускі вучоны М.В. Ламаносаў назваў «вратамі» сваёй вучонасці. Высока ацаніў «Граматыку» сучаснік М. Сматрыцкага хар

К-во Просмотров: 145
Бесплатно скачать Реферат: Царкоўна-палемічная публіцыстыка