Реферат: Узнікненне будызму

У другой палове І-га тыс. н.э. у межах махаяны фарміруецца новы кірунак, які атрымаў назву ваджраяна (алмазная калясніца). Узнікла яна ў Індыі і потым распаўюдзілася ў Непал, Тыбет, Кітай, Японію. Вядома пра ваджраяну мала, бо яна з'яўляецца тайным вучэннем, прызначаным для нямногіх. Нірвана тут дасягаецца пры дапамозе магічных абрадаў. Пры гэтым выкарыстоўваюцца наступныя сродкі:

- мантра - малітва-заклінанне, якая паўтараецца без перапынку.

Лічыцца, што яе сіла выходзіць далёка за межы Сусвету і забяспечвае яго дабратворную энергетыку. Мантру можна напісаць на паперы і пакласці ў спецыяльную "малітоўную калясніцу" (апошняя ўяўляе сабой цыліндр на восі), якую потым круцяць. Лічыцца, што колькі разоў павярнулася "малітоўная калясніца", столькі разоў сказана мантра

- мудра - сімвалічны жэст. У ваджраяне маецца цэлы набор спецыяльных рухаў, праз якія выяўляецца імкненне асобы зліцца з Абсалютам. Апроч таго, у ваджраяне прысутнічае моцны эратычны элемент. Лічыцца, што ў час узаемадзеяння паміж мужчинам і жанчынай вызваляецца дабратворная энергія Сусвету. Трэба адзначыць, што гэтае ўзаемадзеянне зводзіцца, як правіла, да сумесных фізічных практыкаванняў і толькі на вышэйшым узроўні мае форму сексуальных кантактаў.

- мандала - "кола медытацыі". Уяўляла сабой круг, упісаны ў квадрат, які ў сваю чаргу таксама ўпісаны ў круг. Мандала ў ваджраяне - гэта мадэль Сусвету. У яе цэнтры знаходзіцца Абсалют, з якім веруючы зліваецца ў працэсе сузірання мандалы.

У пантэоне ваджраяны побач з бясконцай колькасцю буд і бодхісатв ёсць яшчэ адзін від звышнатуральных істот - ідамы (“бог, які звязаны абетам”). Асноўнае іх прызначэнне - быць ахоўнікамі людзей. У прынцыпе, ідамам можа зрабіцца любы буда, бодхісатва альбо архат; веруючы выбірае яго сваім апекуном, калі пачынае ўзыходжанне па шляху Буды. Ідам – гэта боства мандалы і аб'ект медытацыі, сузіранне і зліццё з ім веруючага вядзе да прасвятлення. Ідамы падзяляцца па полу (мужчынскія і жаночыя), а таксама па эмацыянальнаму стану (спакойны, гняўлівы і спакойна-гняўлівы), як правіла, яны маюць шмат рук, ног і твараў.

Вельмі папулярнай у міфалогіі ваджраяны з'яўляецца легенда аб краіне Шамбала. Лічыцца, што яна знаходзіцца на поўнач ад Індыі. У ёй не бывае хвароб, неўраджаяў, стыхійных бедстваў. Яе жыхары - моцныя, прыгожыя людзі, якія жывуць да глыбокай старасці. Яны не проста будысты, а праніклі ў самыя глыбіны патаемных ведаў. Шлях у Шамбалу могуць знайсці толькі тыя, хто авалодаў гэтымі ведамі настолькі ж глыбока, як і яе жыхары і пераадолеў у сабе пачуццёвую прывязанасць да жыцця. Усе астатнія могуць прайсці побач і не заўважыць яе. У сувязі з уяўленнямі аб тым, што ў Шамбале існуць найлепшыя ўмовы для рэалізацыі будыйскага шляху, і што адзін толькі прыход у Шамбалу выключае магчымасць далейшых неспрыяльных перараджэнняў, распаўсюджваюцца малітвы аб нараджэнні ў ей і "даведнікі" аб спосабах яе дасягнення. Змест апошніх паказвае, што шлях да Шамбалы ляжыць не столькі ў знешнім, колькі ва унутраным свеце, і зараз сярод адукаваных прыхільнікаў ваджраяны існуе ўяўленне аб Шамбале як аб унутранай рэчаіснасці - асаблівым стане псіхікі, якое дасягаецца ў працэсе самаўдасканальвання.

Будызм аказаў вельмі вялікі ўплыў на культуру Індыі і нават нейкі час з'яўляўся там дзяржаўнай рэлігіяй. Аднак ягоныя складаныя абстрактныя палажэнні аб чатырох высакародных ісцінах былі незразумелымі для большасці насельніцтва, якому патрабавалася простая і наглядная рэлігія. У першым тысячагоддзі н.э. пазіцыі будызму ў Індыі паступова слабеюць і ён выцясняецца індуізмам. Апошні з'яўляецца арганічным працягам рэлігіі вед і брахманізму і ўяўляе сабой тыпова язычніцкую рэлігію. У індуізме існуе каля трох з паловай тысяч багоў, галоўнымі з іх лічацца Брахма - бог-стваральнік, Вішну - бог-ахоўнік і Шыва - бог-разбуральнік. Апроч багоў шануюцца жывёлы (найбольш вядомыя - карова, бык, малпа, слон, змяя), расліны, камяні, мясціны (асабліва рака Ганг). Зараз у Індыі прыкладна 83% насельніцтва належыць да індуізму.

Развіццё ж будызму як сусветнай рэлігіі адбываецца па-за межамі Індыі. У VП-ХIV стст. н.э. у Тыбеце ў выніку сінтэзу махаяны, ваджраяны і мясцовай шаманскай рэлігіі бон сфарміраваўся ламаізм. Сама ягоная назва паходзіць ад слова "лама" ("вышэйшы") - настаўнік у глыбінным сэнсе гэтага слова. Ламамі ў Тыбеце называюць манахаў, колькасць іх часам дасягала адной трэці насельніцва, бо кожная сям'я лічыла сваім абавязкам аддаць аднаго з сыноў у ламы.

У веравучэнні ламаізму, і гэтым ён адрозніваецца ад першапачатковага будызму, важнае месца займае касмалогія (вучэнне аб пабудове свету). Згодна з ёй, існуе незлічоная колькасць светаў, адным з якіх з'яўляецца наш. Зямля ўяўляе сабой плоскі дыск, на якім размешчаны чатыры мацерыкі, абмытыя акіянам. У цэнтры дыска знаходзіцца гара Сумеру. Вакол яе круціцца сонца, месяц і зоркі. На вяршыне гары і над ёй жывуць багі, унізе – злыя духі. Вакол Сумеру, абмытыя акіянам, ляжаць чатыры кантыненты ў выглядзе круга, паўкруга альбо трапецыі, трохвугольніка і квадрата. Зямля ляжыць на слане, слон стаіць на чарапасе, чарапаха плавае ў моры. Калі на зямлі набіраецца шмат грахоў, чарапаха пачынае варушыцца, ад чаго адбываюцца землятрусы. Апошнія, такім чынам, з'яўляюцца сігналам дрэннага становішча і, адпаведна, неабходнасці ўзмацнення культавай дзейнасці.

Пантэон ламаізму надзвычай складаны і шматколькасны. Узначальваюць яго і найбольш шануюцца буды і бодхісатвы. На першым месцы знаходзіцца буда Амітабха, які трактуецца як прадаўжальнік вялікай справы Шакьямуні, свайго роду творца-апякун цяперашняга перыяду існавання Сусвету, валадар Заходняга раю. Не менш, а ў некаторых выпадках і больш высока, ламаісты шануюць эманацыю Амітабхі бодхісатву міласэрнасці Авалакіцешвару. Сярод іншых буд, якіх у ламаізме тысяча, вылучаецца "спрадвечны буда", г.зн. персаніфікаваная сутнасць ўсіх буд і бодзісатваў, Адзібуда, а таксама буда будучага часу Майтрэйя. Побач з будамі і бодхісатвамі шануюцца шматлікія багі, духі-апекуны той ці іншай мясцовасці альбо прафесіі, святыя.

У ламаізме лічыцца, што дасягненне нірваны праз засваенне чатырох высакародных ісцін і праходжанне васьмярычнага шляху даступна толькі некаторым людзям, тым, хто прысвяціў сваё жыццё пазбаўленню ад перараджэнняу. Для большасці ж галоўнае - дабіцца пад кіраўніцтвам ламы ўдалага перараджэння альбо адрадзіцца ў Заходнім раі буды Амітабхі ці на адным са шматлікіх нябёсаў побач з боствамі і святымі, чыя карма дазваляе ім доўга жыць у іх свеце, застаючыся пры гэтым маладымі і здаровымі. Але пекла, рай і нябёсы - толькі часовае месцазнаходжанне, якое не выключае чалавека з кола сансары: калі вычарпана добрая альбо дрэнная карма, чалавек перараджаецца зноў.

Вельмі вялікае развіццё ў ламаізме атрымаў культ. Існуюць пышныя храмы са шматлікімі выявамі буд, бодхісатваў, багоў, духаў і святых, урачыстыя набажэнствы, цырымоні і святы з абрадамі, спевамі і танцамі, ужываннем музычных інструментаў, званоў, харугваў, духмяных рэчываў і г.д. Асаблівае значэнне ў ламаісцкім кульце маюць мантры, самая папулярная сярод якіх "Ом мані падме хум". Звычайна яе перакладаюць як "Ом, ты скарб на лотасе", пры гэтым "ом" ("аум") - магічнае слова ўсіх індыйскіх рэлігій. Лічыцца, што праз яго праяўляецца глыбінная сутнасць Сусвету. Кожны склад гэтай мантры мае для ламаістаў сакральны сэнс і з'яўляецца аб'ектам медытацыі, якая вядзе да прасвятлення. Вераць, што само вымаўленне мантры актывізуе дабратворны энергетычны пачатак Сусвету, таму яе трэба казаць як мага часцей. Менавіта гэтым тлумачыцца шырокае распаўсюджанне ў ламаізме малітоўных барабанаў, да іх нават могуць прыладзіць прапелер і паставіць на дах - чым больш разоў пад уздзеяннем ветру яны павярнуцца, тым лепш.

Неад'емнай прыналежнасцю жылля ламаіста з'яўляецца сямейны алтар. Гэта невысокая шафка, у якой знаходзяцца невялічкія скульптуры бостваў, іконы, іншыя свяшчэнныя прадметы, а таксама палічка перад ёй, на якой стаяць кубачкі для ахвярапрынашэнняў, курыльныя свечкі, кветкі.

На чале ламаісцкай іерархіі знаходзяцца Панчэн-лама ("Настаўнік - вялікія веды") і Далай-лама ("Лама вялікі, як акіян"). Абодва яны адносяцца да рангу хубілганаў - перараджэнцаў. Вераць, што найбольш вядомыя духоўныя дзеячы ламаізму з'яўляюцца перараджэннем таго ці іншага буды, бодхісатвы альбо святога. Духоўным кіраўніком ламаізму з'ўляецца Панчэн-лама, ўвасабленне буды Амітабхі і духоўны настаўнік Далай-ламы, але рэальная свецкая ўлада належыць апошняму, хаця ён лічыцца "толькі" ўвасабленнем адной з праяў Амітабхі бодхісатвы Авалакіцешвары. Вельмі цікавая працэдура выбараў новых Панчэн- і Далай-ламы. Калі памірае хто-небудзь з іх, вераць, што Амітабха ці Авалакіцешвара пераселяцца ў хлопчыка, які народзіцца праз дзевяць месяцаў. Такому хлопчыку паказваюць розныя рэчы, у тым ліку рэчы старога Панчэн- альбо Далай-ламы, і калі ён пазнае іх, яго абвяшчаюць новым кіраўніком ламаізму. Цяперашні Далай-лама ХІV атрымаў свой тытул у тры гады, а

К-во Просмотров: 252
Бесплатно скачать Реферат: Узнікненне будызму