Реферат: Вучэнне пра Дао і прынцып "у-вэй" у даоскім трактаце "Дао дэ Дзын"
“Чалавек з найвышэйшым дэ бяздзейны і дзейнічае праз ня-дзеянне” [1;10]
Дзейнічаць праз не-дзеянне – менавіта гэта з’яўляецца ключавым ў панятку “у-вэй”. Такім чынам, памылкова лічыць, што ў-вэй – звычайная пасіўнасць.
Слова “вэй” у даоскіх трактатах – гэта “прымус”, “штучнасць”. “У-вэй” – не-прымус, дзеянне згодна з валокнамі “лі”.
Можна праілюстраваць гэта прыпавесцю. Сасна і вярба падчас снегападу. Цвёрдыя галінкі сасны будуць ламацца пад ўздзеяннем снегу, але пругкія (!), гібкія галіны вярбы прагнуцца – і снег упадзе.
“У-вэй” – стыль жыцця таго, хто жыве згодна з Дао. Яго можна разглядаць як форму розуму – веданне прынцыпаў, структур і тэндэнцый развіцця знешняга і нутранага свету настолькі добрае, што ва ўсіх жыццёвых сітуацыях чалавек прыкладае мінімум намаганняў. Але гэты розум не зводзіцца да чыстага інтэлекту. Ён уключае ў сябе яшчэ і бессвядомы розум арганізму, прыроджаную мудрасць нервовай сістэмы.
Прынцып “у-вэй” ляжыць у аснове моднага сёння адзінаборства “дзюдо”. Барацьбіт напружвыае свае цягліцы толькі тады, калі супернік расслабіўся альбо упаў.
Індыйскі майстар Оша, фактычна наш сучаснік, казаў пра “у-вэй” вось што:
«Творчество – это очень парадоксальное состояние сознания и существа. Это действие через не-действие, это то, что Лао-цзы называет вэй-ву-вэй. Это значит позволить чему-то случиться через тебя. Это не делание, это позволение. Это значит стать проходом, по которому через тебя может течь целое. Это значит стать полым бамбуком, просто полым бамбуком.
И тогда немедленно что-то начинает происходить, потому что за человеком скрывается Бог. Просто дай ему дорогу, предоставь ему небольшой проход, чтобы он мог через тебя пройти. Это творчество – позволить Богу случиться – есть творчество. Творчество – это религиозное состояние». [3; religion/51842]
Такім чынам, адна з трактовак Дао – жыць і дзейнічаць без дзеяння, што тоесна прынцыпу “у-вэй”
Заключэнне
З’яўленне даасізму адносяць прыкладна да 6 – 5 ст. да н. э. Тады ж і быў напісаны трактар “Дао дэ Дзын”
Зрабіўшы свой рэферат, я праінтэрпрэтавала паняткі Дао і “ў-вэй”.
Адназначную і лаканічную дэфеніцыю Дао даць няпроста. Дао – першапачатак, у якім хаваюцца ўсе вобразы і формы. Жыць, сугучна з Дао, жыць у стылі “у-вэй” – жыць з дзейнасцю без дзейнасці, без барацьбы.
Спіс літаратуры і Інтэрнэт-крыніц
1. Лао Цзы. Дао дэ Дзын ( з www. banci.ru)
2. Энциклопедия для детей Аванта плюс. Религии мира. Том 6. Часть вторая. / Под редакцией Марии Аксёновой. М.: Аванта плюс, 2002
3.www.sunhome.ru/religion/13208
4 www. wikipedia.org