Реферат: Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
Першыя кодэксы, якiя дзейнiчалi на тэрыторыi Беларусi, – кодэксы РСФСР, якiя былi распрацаваны восенню 1918 г. Першы беларускi
кодэкс – Зямельны – быў зацверджаны ў 1924 г., а ў 1925 г. у вынiку ўзбуйнення тэрыторыi БССР перапрацаваны i ўстаноўлены для ўсёй тэрыторыi рэспублiкi. Новы этап распрацоўкi рэспублiканскiх кодэксаў (канец 1950 – пачатак 1960-х гг.) адбываўся ва ўмовах пашырэння паўнамоцтваў саюзных рэспублiк. Многiя з iх з дапаўненнямi i змяненнямi дзейнiчаюць па сённяшнi дзень.
Распрацоўка рэспублiканскiх кодэксаў права прадвызначыла тое, што з 1960 г. (да апошнiх гадоў iснавання СССР) агульнасаюзнае заканадаўства стала кадыфiкавацца пераважна ў форме «Асноў» цi «Асноў заканадаўства Саюза ССР i саюзных рэспублiк». Заканадаўчыя дакументы, нашкалт «Асноў заканадаўства», змяшчалі найбольш агульныя прынцыпы i асноўныя iнстытуты адпаведных галiн заканадаўства, адзiныя i абавязковыя для ўсiх саюзных рэспублiк. Яны складалi аснову для распрацоўкi рэспублiканскiх кодэксаў i iншых законаў. Аднак у тых галiнах, якiя датычылiся выключнай кампетэнцыi Саюза, саюзныя кодэксы змяшчалі вычарпальнае прававое тлумачэнне асобных нормаў (напрыклад, «Паветраны кодэкс СССР»).
Сяроднарматыўныхдакументаўзаканадаўчагахарактарушырокаераспаўсюджаннеўканцы 1930-х – 1980-ягг. мелi ўказыПрэзiдыумаВярхоўнагаСавета (СССРісаюзныхрэспублiк). Значнаяколькасцьуказаўдатычыласяпытанняўдзеючагазаканадаўства, уносiлаўягопэўныязмены i дапаўненнi. Па канстытуцыях СССР i БССР указ не адмяняў закону, а толькi прыпыняў яго дзеянне. Каб атрымаць сiлу закону, указ павiнен быў зацвярджацца сесiяй Вярхоўнага Савета. Аднак гэтая прававая норма не заўсёды вытрымлiвалася. Напрыклад, у 1939 г. Прэзiдыум Вярхоўнага Савета БССР прыняў рашэнне аб перайменаваннi сталiцы рэспублiкi з Менска ў Мiнск. Мiж тым такая назва горада была зацверджана Канстытуцыяй, а канстытуцыйны закон патрабаваў перагляду на сесii Вярхоунага Савета не менш як 2/3 галасоў.
Важныя функцыi мелi пастановы Прэзiдыума Вярхоўнага Савета
(з 1990 г. – Вярхоўнага Савета). Найперш, гэта тлумачэнне законаў – па заканадаўству афiцыйнае тлумачэнне валодае той жа сiлай, што i рашэнне (закон, указ), якое тлумачыцца.
Неабходна мець на ўвазе, што з другой паловы 1920-х гг. усё большае распаўсюджанне атрымлiваюць сумесныя пастановы выканаў-чых органаў дзяржавы i вышэйшых органаў партыi . Напачатку яны з'явiлiся ў форме зваротаў, але з 1930-х гг. у iх тэксце ўсё большае месца займае пастаноўчая частка. Таму гэтыя дакументы, якiя захоўвалi асобныя рысы зваротаў, называлi сумеснымi пастановамi. Сумесныя пастановы партыйных i дзяржаўных органаў рэспублiкi выклiкалiся пераважна з'яўленнем пастаноў саюзнага цэнтра. Напрыклад, у лютым 1933 г. СНК БССР i ЦК КПБ(б) у адпаведнасцi з пастановай СНК СССР i ЦК ВКП(б) ад 19.01.1933 г. прынялi пастанову «Аб устанаўленнi абавязковай сiстэмы нарыхтовак». Сумесныя пастановы па Канстытуцыi не з'яўлялiся законам. У тых выпадках, калi ў iх закраналiся пытаннi заканадаўчага характару, яны павiнны былi атрымаць зацвярджэнне вярхоўнага органа ўлады. Аднак на практыцы многiя важнейшыя рашэннi (фактычна раўназначныя закону) у 1930-я гг. былi прыняты менавiта ў форме сумесных пастаноў.
ЛIТАРАТУРА
1. Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1994 г. (са зменамi i дапаўненнямi). Мн., 1997. С.24. Арт.85.
2. Селунская Н.Б., Бородкин Л.И., Григорьева Ю.Г., Петров А.Н. Становление российского парламентаризма начала ХХ в. М., 1996. 282 с.
3. Сокол С.Ф. Политическая и правовая мысль Белоруссии XVI – первой половины XVII в. Мн., 1984.
4. Спиридонов М.Ф. Закрепощение крестьянства Беларуси (XV – XVI вв.). Мн., 2003.
5. Старостина И.П. Судебник Казимира 1468 г. // Древнейшие государства на территории СССР. Материалы и исследов. 1988 – 1989 гг. М., 1991. С.170 – 345.
6. Суслова Е.Н. Поиск архивных документов. Л., 1987.
7. Тихомиров М.Н. Исследование о «Русской правде»: Происхождение текстов. М.; Л., 1941. 254 с.
8. Юхо І. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 2001. С.101 – 103, 115 – 168, 172 – 204, 210 – 225, 238.