Сочинение: Билеты по белорусской литературе

Паэт малюе лес, тыповае асяроддзе жыцця i працы леснiка ("А знiзу гэты лес кашлаты меу зелянюсенькiя шаты лазы, чаромкi цi крушыны, алешын лiпкiх, верабiны"; "Дубы, дзе дружнай чарадою стаяць, як вежы, над вадою"). Гэткi ж дакладны вобраз будзе дадзен лугу, полю, рэчцы, самой сядзiбе леснiка, прычым малюнак будзе мяняцца у залежнасцi ад змены порау года, бо, скажам, лес зiмой зусiм не такi, як вясной i восенню, ен мае адметны настрой i характар.

I не толькi жывым здзiуляецца, захапляецца паэт, а i не жывым, бо гранiцы мiж iмi не такiя строгiя, канчаткова не выяулены, таксама выклiкаюцьпаэтычнае пачуцце. Над зямлей грымяць навальнiцы, шумяць вятры плюскочуць хвалямi ручай, рэчка. Музыка нежывой прыроды вельмi многа гаворыць чалавечаму сэрцу. У гэтай сцiхii дзiвосных гукау, фарбау, колерау, бясконцых праяу жывой i нежывой прыроды фармiруецца духоуны свет Костуся, надзвычай дапытлiвага хлапчука, надзеленага чулай, уражлiвай душой.

Паказ духоунага багацця працоунага чалавека у паэме Якуба Коласа "Новая зямля". (8.1)

Мiхал i Антось - героi "Новай зямлi" - вобразы, якiх да Коласа яшчэ не ведала беларуская лiтаратура. Селянiн намаляваны беларускiм паэтам, паустае ва усей духоунай велiчы i прыгожасцi , ен не раб, не "забiты канчаткова", паводле выказвання Дабралюбава, а чалавек, у душы якога жывуць усе "Прыгоствы свету" (Купала), усе найвялiкшыя маральныя дабрачыннасцi.

Паступiць на службу да вядомага магната i землеуласнiка князя Радзiвiла Мiхала змусiла нястача i беднасць.

Мiхал - натура па-сялянску цэльная, здаровая. Ен як бы створаны жыць "правiльна".Ен умее i любiць працаваць шануе сям'ю, хоча, каб i дзецi яго былi сумленнымi i працавiтымi.

Мiхал выхаваны у асяроддзi, дзе праца - неабходнасць жыцця. Ен проста не можа працаваць абыяк. Таму з выключнай добрасумленнасцю ен ставiцца i да сваей "сабачай" службы.

Мiхал прагна, настойлiва шукае вызвалення з-пад панскай улады, iменна таму зямля i паустае перад iм у такiм прывабным выглядзе. Ен чалавек працы, яна для яго сэнс жыцця, але ен сам хоча карыстацца здабыткамi сваiх рук.

Мара Мiхала аб зямлi - гэта не мара кулака, лiхвяра, якi гатовы скруцiць у бараноу, рог суседзяу, вяскоуцау, абы толькi пабудаваць уласны дабрабыт.

Ен, вядома, мог бы выкарыстать свае становiшча леснiка для нажывы, але такая думка нават не прыходзiць яму у галаву. Мiхал - уваса

К-во Просмотров: 497
Бесплатно скачать Сочинение: Билеты по белорусской литературе