Учебное пособие: Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
—Што дапамагло вам адчуць набліжэнне небяспекі? (Увага звяртаецца на вобразныя сродкі мовы.)
—Зачытайце, як выглядалі «начныя госці», як яны сябе паводзілі.
Мы адчуваем, што адбудзецца нешта незвычайнае: прыезд нямецкіх паслоў для саветніка князя Рымвіда быў загадкай. А разгадка страшная: «брат на брата» ідзе з вайной і для гэтага ўступае ў тайную змову з тэўтонамі, вечнымі ворагамі літоўцаў і беларусаў.
ІІІ . Замацаванне новага матэрыялу.
5. Кароткі пераказ зместу паэмы, складанне яе плана, заніс у сшыткі.
1) Апісанне Навагрудскага замка.
2) Начныя госці.
3) Размова Рымвіда з князем Літаворам.
4) Княгіня Гражына.
5) Спробы княгіні пераканаць мужа.
6) Пагрозы нямецкага насла.
7) Трывожная вестка.
8) Бой з тэўтонцамі.
9) Дапамога загадкавага чорнага рыцара.
10)Гібель князёўны.
11)Смутак гараджан.
12)Пахаванне Гражыны і смерць Літавора.
13)Эпілог (расказ старога).
У ходзе пераказу настаўнік і вучні зачытваюць урыўкі з паэмы.
Работа над вобразам Гражыны.
—Як названа паэма А. Міцкевіча, якая расказвае пра барацьбу літоўцаў з крыжакамі? Чаму?
—Зачытайце апісанне знешнасці Гражыны. Якія яшчэ дэталі дапамагаюць нам уявіць прыгажосць гераіні, яе характар?
—Як прыгажосць душы Гражыны раскрываецца ў яе дзеяннях, учынках?
—Чаму Гражына вырашае дзейнічаць супраць волі мужа? У чым «выключнасць» яе ўчынка?
—Ці можам мы аднесці яе да рамантычных герояў? (Настаўнік прапануе вучням звярнуцца да памяткі «Рамантызм».)
—Чым прываблівае вас Гражына?
—А як аўтар адносіцца да сваёй гераіні? Што дапамагло вам даведацца аб гэтым? (Літоўскае «гражас» азначае «прыгожы».)
—У эпілогу твора ёсць такія радкі:
Не знойдзецца сягоння ў Навагрудскай гміне Ніводзін, хто не знаў бы песні аб Гражыне, Бо й дудары пяюць, і паўтараюць дзеўкі... А месца бітвы той цяпер завуць Літэўкі.