Учебное пособие: Паэма Адама Міцкевіча "Гражына"
Гутарка пра Літавора і Рымвіда.
Зачытваюцца ўрыўкі з паэмы з апісаннем гэтых герояў.
— Якая асноўная думка паэмы? У якіх радках яна выказана аўтарам? (7 Рымвід, і Гражыма разумеюць, што эгаістычныя памкненні асобных князёў могуць прынесць гора ўсяму народу, што спрэчныя пытанні ў дзяржаве павінны вырашацца самімі правіцелямі, без прыцягнення знешніх сіл.)
Зачытаем словы Рымвіда:
3 вялікай крыўдаю прамовіў: «Пане! Я не магу сваім вушам даць веры! На брата брату трэба ўзняць далоні? Вось ён на немцах вышчарбіў сякеры І вострыць іх супраць сваіх смгоння! Нязгода — зло, ды скончыцца бядою Яднанне гэта. Мы ж — агонь з вадою!»
— У гэтых радках і заключаецца асноўная думка аўтара. Яны выражалі і асноўны настрой усёй прагрэсіўнай грамадскасці, якая імкнулася ў той час да аб'яднання сваёй раздробленай краіны ў барацьбе за яе свабоду і незалежнасць, чаму А. Міцкевіч прысвяціў усё сваё жыццё і творчасць.
І V . Дамашняе заданне .
1. Ахарактарызаваць вобразы паэмы.
2. Выразна прачытайце ўрыўкі з паэмы, намалюйце ілюстрацыі да іх, пракаменціруйце.
3. Адкажыце пісьмова на пытанне «Што агульнага паміж памай А. Міцкевіча "Гражына" і "Словам пра паход Ігаравы"?
IX. Рэфлексія.
— Якія ўражанні, пажаданні вы хацелі б выказаць пасля сённяшняга ўрока? Ці задаволены вы сваёй працай?