Чым Фрацыск Скарына праславиу Беларусь?

Чым Фрацыск Скарына праславиу Беларусь?
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Францыск Скарына, беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Нарадзіўся ў г.Полацку каля 1490 г. Атрымаў ступень бакалаўра філасофіі ў Кракаўскім універсітэце і, магчыма, у гэтым жа універсітэце ступень магістра медыцынскіх навук. Затым ступень доктара “лекарскіх навук” у Падуанскім універсітэце.У пачатку 1520-х гадоў пераехаў у Вільню і заснаваў друкарню. У ёй надрукаваны «Малая падарожная кніжка» і Апостал. Беларускае кнігадрукаванне пачалося адразу на еўрапейскім узроўні. Рэнесансныя выданні Скарыны вылучаюцца высокай якасцю друку, характэрнымі мастацкімі, гравюрнымі і арнаментальнымі аздабленнямі, шрыфтам і іншымі кампанентамі выдавецкай эстэтыкі і майстэрства. А каментарыі да выданняў былі разлічаны на ўспрыманне простымі («паспалітымі») людзьмі. У прадмовах Скарыны прасочваюцца прыметы іншых літаратурных жанраў, якія пазней атрымалі развіццё ў беларускай літаратуры і пісьменстве. Кнігі Скарыны зрабілі значны ўплыў на духоўную культуру Беларусі і Украіны, стымулявалі ўзнікненне кнігадрукавання ў Маскоўскай дзяржаве, распаўсюджваліся ў шматлікіх рукапісных копіях. Памёр Скарына каля 1551 г., дакладная дата смерці і месца пахавання невядомы.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы