Ответ(ы) на вопрос:
Сапраўдныя падзеі і чуткіНарадзілася Барбара 6 снежня 1522 года (паводле іншых крыніц - у 1520 годзе) . Яе бацька Юры I Радзівіл быў малодшым сынам Мікалая Старога і родным братам нясвіжскага ўладара Яна па мянушцы Барадаты. Не аднойчы перамагаў ён у шматлікіх бітвах з Масквой і крыжакамі, будучы вялікім гетманам літоўскім. У часы, вольныя ад войнаў, ён закрываўся ў манастыры і прысвячаў доўгія гадзіны малітвам. Меў сына Мікалая па мянушцы Руды і дзвюх дачок - Ганну і Барбару. Маці Барбары паходзіла з дынастыі Колаў, якая згасала ў той час. Аб дзяцінстве і юнацтве Барбары вядома не вельмі многа. Як прадстаўніца высокага роду яна, безумоўна, атрымала еўрапейскую адукацыю і выхаванне, была стараннай вучаніцай, хутка і прыгожа пісала. Яе эпісталярная творчасць належыць да цікавейшых прыкладаў карэспандэнцыі XVI стагоддзя. У архівах захаваліся некалькі дзесяткаў лістоў Барбары. Вось радкі аднаго з іх, датаванага 11 лютым 1549 года, да Мікалая Рудога: "Барбара, з Божай ласкі каралева польская, вялікая княгіня літоўская, руская, пруская, мазавецкая, жмудская і г. д. пані.Вяльможны пане браце, нам мілы. Здароўя і ўсялякага шчасця на доўгія гады жадаем нашаму міламу брату. Даручылі мы прыроджанаму Габрыэлу Тарлові, стольніку кракаўскаму, старасце хельмскаму, Яго Каралеўскай Мосці прыдворнаму паведаміць вашай мосці некаторыя рэчы ад нашага імя. Няхай ваша міласць верыць усяму, што паведамляем вашай мосці. Разам з гэтым жадаем добрага здароўя і
Не нашли ответ?
Похожие вопросы