Мова у жыци народа сачыненне на белоруском!!!

Мова у жыци народа сачыненне на белоруском!!!
Гость
Ответ(ы) на вопрос:
Гость
Людзі не могуць існаваць без мовы. Яе роля ў жыцці грамадства ўвесь час узрастае. Няма ні аднаго віду дзейнасці чалавека, дзе б ні выкарыстоўвалася мова. Узнікшы разам з грамадствам, мова нястомна служыць чалавеку ў розных яго занятках і патрэбах. З развіццем грамадства развіваецца і мова, яна прыстасоўваецца да патрэб грамадства. Напрыклад, з'яўляюцца новыя прадметы, з'явы, паняцці - і мова дае ім назвы. Нядаўна з'явіліся словы дысплей, маркетынг, брыфінг, менеджмент, дылер, брокер і шмат іншых. Усё меней гучаць словы камсамолец, піянер, гаркам. З часам змяняецца і сама мова. За некалькі пакаленняў збіраецца столькі змен, што пісьмовыя помнікі старажытнай мовы даводзіцца перакладаць на сучасную мову. З дапамогай мовы людзі пазнаюць навакольны свет, выказваюць свае думкі, пачуцці, перажыванні, дзеляцца вопытам працоўнай дзейнасці. Ні думаць, ні авалодаць ведамі нельга без мовы. Яна дазваляе нам чытаць і разумець кнігі, слухаць і засвойваць тое, што гавораць іншыя, размаўляць і абменьвацца думкамі. Мова - гэта сістэма адзінак, з дапамогай якіх людзі ўступаюць ў суразмоўніцтва паміж сабой, уключаюцца ў працэс маўленчай дзейнасці. З дапамогай мовы чалавецтвам фіксуюцца, назапашваюцца, класіфікуюцца, абагульняюцца веды. Яна адыгрывае галоўную ролю і ў фарміраванні светапогляду і інтэлекту чалавека. Кожны народ імкнецца, развіваючы сваю нацыянальную культуру, падтрымліваць і ўдасканальваць сваю нацыянальную мову. Слова збліжае, аб'ядноўвае людзей, яно і раз'ядноўвае іх. Таму народная мудрасць гаворыць: Ліхое слова пракаўтні. Як брыдкае слова сказаць, лепш язык выплюнуць. Перакусі, што маеш сказаць.
Не нашли ответ?
Ответить на вопрос
Похожие вопросы